Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
3.9.2018, 8:19
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Верасень 695 год таму назад па загаду князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна пачалося будаўніцтва Лідскага замка і заснаванне горада Ліды. У 1323 годзе князь Гедымін аддаў загад пабудаваць у Лідзе каменную крэпасць, якая была б перашкодай на шляху рыцараў-крыжакаў у глыб земляў Вялікага Княства Літоўскага. Пяць гадоў спатрэбілася, каб узвесці Лідскі замак, які стаў першым каменным замкам на тэрыторыі дзяржавы. За аснову быў узяты тып рацарскага кастэля – абарончага збудавання ў выглядзе чатырохвугольніка з высокімі каменнымі сценамі. Адначасова са сценамі ў паўднёва-заходнім куце замка была пабудавана вежа. Другая вежа, размешчаная па дыяганалі ад першай, у паўночна-усходнім куце замкавага двара, была пабудавана пазней. Вядома, што на ўсіх паверхах Лідскага замка былі пакоі і залы. Таксама тут размяшчаліся праваслаўная царква, турма, суд і архіў. У 1953 годзе Лідскі замак увайшоў у спіс помнікаў архітэктуры, узятых пад ахову дзяржавы. Сёння галоўная славутасць горада знаходзіцца на рэканструкцыі, але нягледзячы на гэта, замак застаецца адкрытым для турыстаў круглы год. 24 верасня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Земавіта Фядэцкага (1923 г., в. Лебяда Лідскага павета – 2009 г.), польскага пісьменніка, перакладчыка, крытыка. Складальнік зборніка беларускіх народных песень “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі…”, запісаных у в. Феліксава ў 1942 – 1943 гг. Земавіт Фядэцкі наразіўся 22 жніўня 1923 г. у маёнтку Лебяда, непадалёк Мажэйкава.У цяжкія часіны вайны жыў у вёсцы Феліксава, у сям’і свайго сябра Уладзіміра Мальца. Ён працаваў з ім у полі, дапамагаў будаваць новую хату, хадзіў на вячоркі, на вяселлі, на талокі, на хрысціны, дужаўся з хлопцамі на ігрышчах, танцаваў з паненкамі на вечарынах, а потым запісваў песні феліксаўскіх сялян, не ведаючы, ці будзе з гэтага запісу нейкі спажытак і ці здолее ў будучым надрукаваць свій зборнік. Зборнік гэтых песень пад назвай “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі, czyli co spiewano w Feliksowie” выйшаў у 1992 годзе і дайшоў да Новай Зеландыі, а ў Італіі яго назвалі “Песні Атлантыды”. Земавіт Фядэцкі хаваў рукапіс гэтых песень амаль 50 гадоў у ваенны час, у час працы ў амбасадзе Польшчы, ў Маскве, потым на розных кватэрах у Варшаве, як быццам не было нічога больш каштоўнага, што варта было б схаваць ці вазіць з сабой і праз вайну, і праз пасляваенную разруху, і праз варшаўскі побыт, такі далёкі ад страчанай, як падавалася, навек Беларусі, у якую ён прыехаць ужо не спадзяваўся. За ўсім гэтым відна вялікая любоў Земавіта Фядэцкага да малой радзімы, і радзіма адказала яму такой жа любоўю. У 2017 годзе на Лідчыне быў заснаваны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі”. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 0:47 |