Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4682 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
|
![]() |
3.9.2018, 8:19
Сообщение
#2
|
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4682 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Верасень 695 год таму назад па загаду князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна пачалося будаўніцтва Лідскага замка і заснаванне горада Ліды. У 1323 годзе князь Гедымін аддаў загад пабудаваць у Лідзе каменную крэпасць, якая была б перашкодай на шляху рыцараў-крыжакаў у глыб земляў Вялікага Княства Літоўскага. Пяць гадоў спатрэбілася, каб узвесці Лідскі замак, які стаў першым каменным замкам на тэрыторыі дзяржавы. За аснову быў узяты тып рацарскага кастэля – абарончага збудавання ў выглядзе чатырохвугольніка з высокімі каменнымі сценамі. Адначасова са сценамі ў паўднёва-заходнім куце замка была пабудавана вежа. Другая вежа, размешчаная па дыяганалі ад першай, у паўночна-усходнім куце замкавага двара, была пабудавана пазней. Вядома, што на ўсіх паверхах Лідскага замка былі пакоі і залы. Таксама тут размяшчаліся праваслаўная царква, турма, суд і архіў. У 1953 годзе Лідскі замак увайшоў у спіс помнікаў архітэктуры, узятых пад ахову дзяржавы. Сёння галоўная славутасць горада знаходзіцца на рэканструкцыі, але нягледзячы на гэта, замак застаецца адкрытым для турыстаў круглы год. 24 верасня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Земавіта Фядэцкага (1923 г., в. Лебяда Лідскага павета – 2009 г.), польскага пісьменніка, перакладчыка, крытыка. Складальнік зборніка беларускіх народных песень “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі…”, запісаных у в. Феліксава ў 1942 – 1943 гг. Земавіт Фядэцкі наразіўся 22 жніўня 1923 г. у маёнтку Лебяда, непадалёк Мажэйкава.У цяжкія часіны вайны жыў у вёсцы Феліксава, у сям’і свайго сябра Уладзіміра Мальца. Ён працаваў з ім у полі, дапамагаў будаваць новую хату, хадзіў на вячоркі, на вяселлі, на талокі, на хрысціны, дужаўся з хлопцамі на ігрышчах, танцаваў з паненкамі на вечарынах, а потым запісваў песні феліксаўскіх сялян, не ведаючы, ці будзе з гэтага запісу нейкі спажытак і ці здолее ў будучым надрукаваць свій зборнік. Зборнік гэтых песень пад назвай “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі, czyli co spiewano w Feliksowie” выйшаў у 1992 годзе і дайшоў да Новай Зеландыі, а ў Італіі яго назвалі “Песні Атлантыды”. Земавіт Фядэцкі хаваў рукапіс гэтых песень амаль 50 гадоў у ваенны час, у час працы ў амбасадзе Польшчы, ў Маскве, потым на розных кватэрах у Варшаве, як быццам не было нічога больш каштоўнага, што варта было б схаваць ці вазіць з сабой і праз вайну, і праз пасляваенную разруху, і праз варшаўскі побыт, такі далёкі ад страчанай, як падавалася, навек Беларусі, у якую ён прыехаць ужо не спадзяваўся. За ўсім гэтым відна вялікая любоў Земавіта Фядэцкага да малой радзімы, і радзіма адказала яму такой жа любоўю. У 2017 годзе на Лідчыне быў заснаваны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі”. |
|
|
|
Admin Проект "История Лиды в датах" 8.1.2016, 13:57
Admin Люты
530 гадоў таму назад Беліца (Лідскі раён) а... 5.4.2016, 9:55
Admin Сакавік
450 год часу ўтварэння (1566) Лідскага па... 5.4.2016, 9:55
Admin Красавік
450 год таму (1566) уведзены ў дзеянне ... 5.4.2016, 9:56
Admin Май
640 год таму (1376) тры манахі-францысканцы пр... 2.5.2016, 8:32
Admin Чэрвень
6 - 60 год з дня нараджэння Вінніка Леанід... 31.5.2016, 16:29
Admin Ліпень
50 год таму (1966, ліпень) адбылося адкрыц... 11.7.2016, 8:09
Admin Жнівень
55 год (1961, красавік) - з часу адкрыц... 1.8.2016, 8:18
Admin Верасень
70 год таму (1946, верасень) - у Лідз... 31.8.2016, 15:53
Admin кастрычнік
7 - 115 год таму (1901 г.) - адбыл... 4.10.2016, 9:34
Admin лістапад
11 – 65 год з дня нараджэння Судара Аляк... 3.11.2016, 7:44
Admin снежань
80 год таму (1936 - 1939) з часу выдання ... 2.12.2016, 9:01
Admin Студзень
595 гадоў таму (студзень – люты 1422)... 3.2.2017, 7:35
Admin Люты
230 гадоў з дня нараджэння Антонія Гарэцкага... 3.2.2017, 7:35
Admin Сакавік
3 - 80 гадоў з дня нараджэння Бобера Мірон... 1.3.2017, 8:23
Admin Красавік
4 – 100 гадоў з дня нараджэння Зусмана А... 3.4.2017, 7:44
Admin Май
75 гадоў таму 8 мая 1942 года былі расстралян... 2.5.2017, 7:47
Admin Чэрвень
65 гадоў таму – (1952, чэрвень) завершана ... 1.6.2017, 9:24
Admin Ліпень
31 – 215 гадоў з дня нараджэння Ігната Да... 6.7.2017, 9:00
Admin Жнівень
625 гадоў таму (4 жніўня 1392 г.) – у маё... 31.7.2017, 13:35
Admin Верасень
500-годдзе беларускага кнгадрукавання
... 1.9.2017, 8:25
Admin Кастрычнік
150 гадоў таму (1867) завяршылася буд... 2.10.2017, 13:10
Admin Лістапад
315 гадоў з дня нараджэння Кароля Карыц... 31.10.2017, 11:05
Admin Снежань
165 гадоў з дня нараджэння Вандаліна Шу... 29.11.2017, 13:46
Admin Студзень
3 - 280 гадоў з дня нараджэння Нарбута... 4.1.2018, 15:02
Admin Люты
10 лютага – 150 гадоў з дня нараджэння Кару... 1.2.2018, 7:23
Admin Сакавік
1 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння А... 1.3.2018, 9:32
Admin Красавік
15 - 80 гадоў з дня нараджэння Пятра М... 30.3.2018, 8:03
Admin Май
155 гадоў з дня нараджэння Біруты (сапр. Да... 2.5.2018, 7:32
Admin Чэрвень
605 год таму назад стала пісьмова вядом... 1.6.2018, 7:00
Admin Ліпень
27 ліпеня – 55 гадоў з дня нараджэння Г... 4.7.2018, 7:26
Admin Жнівень
17 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Н... 31.7.2018, 8:05
Admin Кастрычнік
605 год таму назад стала пісьмова вя... 1.10.2018, 6:27
Admin Лістапад
30 год з часу стварэння народнага анса... 31.10.2018, 9:11
Admin Снежань
10 – 105 год з дня нараджэння Гебельта... 3.12.2018, 7:07
Admin Студзень
495 гадоў таму (1524) у вёсцы Малое Мажэ... 2.1.2019, 8:39
Admin Люты
8 – 105 год з дня нараджэння Валянціна Таў... 31.1.2019, 6:58
Admin Сакавiк
245 гадоў таму (1774) у вёсцы Ганчары ... 28.2.2019, 10:17
Admin Красавік
60 гадоў (1959 г.) — з часу адкрыцця Лі... 22.3.2019, 14:14
Admin Май
55 гадоў (1964 г.) — было ўстаноўлена званн... 30.4.2019, 14:00
Admin Чэрвень
13 чэрвеня – 160 год з дня нараджэння Канс... 3.6.2019, 8:13
Admin Ліпень
8 ліпеня – 75 гадоў з дня вызвалення горада... 1.7.2019, 8:05
Admin Жнівень
25 жнівеня 1944 года (75 гадоў) заснавана ... 1.8.2019, 8:08
Admin Верасень
8 верасня – Дзень горада Ліды.
30 верасн... 3.9.2019, 9:36
Admin Кастрычнік
У Свята-Георгіеўскім храме горада Ліды ... 1.10.2019, 10:01
Admin Лістапад
7 – 70 год з дня нараджэння Міхася Івана... 31.10.2019, 12:59
Admin Снежань
Гісторыя Лідскага тэлебачання пачалася 3... 2.12.2019, 8:14
Admin Студзень
745 гадоў з дня нараджэння Гедыміна (кал... 9.1.2020, 14:41
Admin Люты
2 – 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Сямёнаўн... 31.1.2020, 14:52
Admin Сакавік
2 – 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ле... 3.3.2020, 10:33
Admin Красавік
9 – 160 гадоў з дня нараджэння Вільгельм... 31.3.2020, 15:06
Admin Чэрвень
8 – 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Ва... 1.6.2020, 9:57
Admin Ліпень
95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Алякс... 1.7.2020, 8:32
Admin Кастрычнік
10 кастрычніка - 95 гадоў з дня нарадж... 1.10.2020, 13:36
Admin Лістапад
14 лістапада -110 гадоў з дня нараджэння ... 2.11.2020, 8:28
Admin Снежань
17 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Ал... 2.12.2020, 7:54
Admin Студзень
20 гадоў з часу стварэння Лідскага эстра... 4.1.2021, 10:19
Admin Люты
3 – 70 год з дня нараджэння Гарачова Уладзім... 1.2.2021, 8:01
Admin Сакавік
11– 110 год з дня нараджэння Мігдала Арка... 26.2.2021, 13:38
Admin Красавік
24 - 90 год з дня нараджэння Стадуба Ал... 31.3.2021, 10:15
Admin Май
110 год з дня нараджэння Труханава Аляксея Фё... 30.4.2021, 13:04
Admin Чэрвень
6 – 65 год з дня нараджэння Вінніка Леан... 31.5.2021, 15:08
Admin Ліпень
7– 70 год з дня нараджэння Гушчынскага ... 2.7.2021, 7:27
Admin Жнівень
5– 135 год з дня нараджэння Яманта Бран... 3.8.2021, 7:05
Admin Верасень
7– 95 год з дня нараджэння Слукі Вацла... 1.9.2021, 8:28
Admin Кастрычнік
7– 120 год таму (1901 г.) адбылося ад... 1.10.2021, 7:15
Admin Лістапад
11– 70 год з дня нараджэння Судара Аля... 5.11.2021, 7:23
Admin Снежань
5 – 90 год з дня нараджэння Мурахвера ... 2.12.2021, 7:18
Admin Студзень
2 - 85 гадоў з дня нараджэння Васько Ула... 3.1.2022, 7:08
Admin Люты
600 гадоў таму (студзень-люты 1422) Лідскі з... 1.2.2022, 7:27
Admin Сакавік
10 – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра... 1.3.2022, 8:59
Admin Красавік
630 гадоў таму (1392 год) у маёнтку Вос... 19.4.2022, 9:36
Admin Май
8 – 80 гадоў таму (1942) былі растраляны 6 т... 4.5.2022, 7:01
Admin Чэрвень
19 – 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Біт... 1.6.2022, 10:50
Admin Ліпень
24 – 110 гадоў з дня нараджэння Булата Бары... 11.7.2022, 11:07
Admin Жнівень
9 – 55 гадоў з дня нараджэння Клімовіча ... 1.8.2022, 8:56
Admin Верасень
16 – 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Мас... 15.9.2022, 8:49
Admin Кастрычнік
24 – 125 гадоў з дня нараджэння Галіц... 30.9.2022, 11:19
Admin Лістапад
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага... 1.11.2022, 8:49
Admin Лістапад
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага... 1.11.2022, 8:49
Admin Снежань
3 – 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэ... 1.12.2022, 7:24
Admin Студзень
Сёлета спаўняецца 700-гадоў, калі па заг... 3.1.2023, 8:00
Admin Люты
13- 55 гадоў з дня нараджэння Саука Антона Ул... 31.1.2023, 9:09
Admin Сакавік
8 – 110 год з дня нараджэння Гапеева Яфім... 1.3.2023, 10:34
Admin Красавік
15 – 85 год з дня нараджэння Макарэвіча П... 31.3.2023, 14:17
Admin Май
150 гадоў з дня нараджэння Веры Навіцкай, нач... 2.5.2023, 8:07
Admin Чэрвень
8 – 80 гадоў з дня нараджэння Юльяна Міха... 8.6.2023, 7:13
Admin Ліпень
27 – 60гадоў з дня нараджэння Грушы Рычард... 30.6.2023, 9:21
Admin Жнівень
17 – 100 гадоў з дня нараджэння Наказных ... 1.8.2023, 8:10
Admin Верасень
50 год таму назад (1973г.) прынята паста... 1.9.2023, 7:21
Admin Кастрычнік
9 – 85годоў з дня нараджэння Уладзіміра... 2.10.2023, 7:24
Admin Лістапад
18 – 115годоў з дня нараджэнняБрыкеля Па... 2.11.2023, 8:35
Admin Снежань
5 гадоў тамуў 2018 годзе статус гісторыка... 30.11.2023, 14:44
Admin Студзень
500 гадоў назад у вёсцы Малое Мажэйкава ... 3.1.2024, 7:29
Admin Люты
8 - 110 гадоў з дня нараджэнняВалянціна Таўла... 5.2.2024, 8:51
Admin Сакавік
1774 год – 250 гадоў назад у Ганчарах паб... 7.3.2024, 7:17
Admin Красавік
1919 год – 105 гадоў з дня нараджэння А... 29.3.2024, 10:11
Admin Май
30 гадоў з часу стварэння бярозаўскага ўзорна... 2.5.2024, 7:30
Admin Чэрвень
23 - 80 гадоў назад быў зверскі закатава... 3.6.2024, 7:33![]() ![]() |
| Текстовая версия | Сейчас: 17.4.2026, 13:27 |