Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.10.2018, 6:27
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Кастрычнік 605 год таму назад стала пісьмова вядома паселішча Ваверка (1413 год), калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка. Ваверка знаходзіцца ў дваццаці сямі кіламетрах ад Ліды, на паўночна-заходнім накірунку. Населены пункт быў уключаны ў спіс аграгарадкоў, якія будаваліся ў Гродзенскай вобласці ў 2006 годзе. Верагодна, што горад Вевярэск, які згадваецца ў “Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх” у “Першым Наўгародскім летапісе”, - папярэднік Ваверкі. Дакладнае месцазнаходжанне Вевярэска невядомае, але лічыцца, што ён знаходзіўся на беразе рэчкі Ваверкі. Ёсць меркаванне, што горад і яго жыхары загінулі ў 1257-1259 гадах пры першым наездзе хана Бурундая. Уцалелыя гараджане заснавалі новае паселішча ( магчыма, якраз на месцы Вевярэска) і назвалі яго Ваверка. Назва паселішча – ад назвы рэчкі, а назва рэчкі ад слова вавёрка, якое гучыць падобна і на беларускай, і на літоўскай мовах (vavere, vaveraite, veveryte). Ці то вавёрак у ваколіцах было шмат, ці то рэчка, як вавёрачка, хуценька збягала да свайго вусця? 9 кастрычніка спаўняецца 80 год з дня нараджэння Мельнікава Уладзіміра Сяргеевіча. Нарадзіўся ў 1938 годзе у Полацку. Жыў у Літве і Эстоніі, вучыўся ў Талінскім мастацкім інстытуце на аддзяленні станкавага жывапісу. Працаваў майстрам на заводзе, інструктарам у райвыканкаме, настаўнікам у Лідскім індустрыяльным тэхнікуме, літаратурным супрацоўнікам у газеце “Уперад” (зараз “Лідская газета”). Партрэт- асноўны жанр У. Мельнікава. Ім напісаны партрэты Ніла Гілевіча, Анатоля Ярмоленкі, Аляксандра Лукашэнкі, Мітрапаліта Філарэта, Маргарэт Тэтчэр і іншыя. Уладзімір Мельнікаў адным з першых творчых людзей горада ўзняў пытанне аб стварэнні ў Лідзе школы мастацтваў. Яго праблемны артыкул “Бляск і галеча Лідскага замка”, які быў надрукаваны ў 2004 годзе спачатку ў “Гродзенскай праўдзе”, а потым і ў рэспубліканскай газеце “Культура”, паклаў канец разбурэнню каштоўнага гістарычнага помніка. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 8:32 |