Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
31.10.2018, 9:11
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лістапад 30 год з часу стварэння народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік”. Створаны ў 1988 годзе у вёсцы Гуды Лідскага раёна пры сельскім Доме культуры. У 1994 годзе прысвоена “народны аматарскі калектыў”. Кіраўнік Андрэй Колышка. Сучасны калектыў мае сваё індывідуальнае аблічча, непаўторную манеру выканання і рэпертуар, які ў асноўным складаюць беларускія, польскія, рускія народныя песні і мелодыі, а таксама апрацаваныя творы, запісаныя ад старэйшых жыхароў Лідскага раёна ў час фальклорных экспедыцый. Частку рэпертуару “Гудскага гармоніка” складаюць аўтарскія творы Андрэя Колышкі на словы экс-салісткі Ганны Баборык і творы напісаныя ўдзельнікам ансамбля – Аляксандрам Пучылам на ўласныя вершы і вершы лідскага паэта Станіслава Судніка. Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” на высокім прафесійным узроўні прадстаўляе беларускае музычнае і песеннае мастацтва як у нашай краіне, так і за яе межамі. За гады існавання калектыў даў больш за шэсцьсот канцэртаў. “Гудскі гармонік” – удзельнік і неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх, абласных і раённых святаў, фестываляў і конкурсаў. З 2007 года звесткі пра ансамбль “Гудскі гармонік” уключаны ў энцыклапедыю “Беларускі фальклор”, а ў 2017 годзе – у энцыклапедычны даведнік “Беларускія народныя музычныя інструменты”. 8 лістапада – 115 гадоў з дня нараджэння Брыкеля Паўла Парфір’евіча (1903 – 1983), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Ліды. У 1925 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам палка 22 чэрвеня 1941 года ў раёне Рава-Руская, а скончыў камандзірам дэвізіі 9 мая 1945 года на Эльбе. Быў два разы паранены і кантужаны. За вызваленне Ліды і Гродна яго дывізія палучыла назву “Гродзенская”, а яе 23-ці полк стаў называцца “Лідскі”. Аўтар кнігі “Повесть о последнем рейде”. Герой Савецкага Саюза (1945). |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:11 |