Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
3.12.2018, 7:07
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Снежань 10 – 105 год з дня нараджэння Гебельта Вацлава Яўгенавіча (1913, Гродзенскі р-н - 1999), беларускага шахматыста, пераможца 1-га чэмпіяната Міжнароднай шахматнай кампазіцыі. Працаваў у Лідзе. Вацлаў Яўгенавіч апублікаваў каля 600 шахматных задач, 120 з якіх атрымалі прызы на конкурсах, у т. л. 52 першыя. Чэмпіён СССР па шахматнай кампазіцыі ў камандным першынстве ў 1969, 1971 гадах. Шэсць разоў выступаў на міжнародных спаборніцтвах у складзе зборнай каманды СССР. Адзін з аўтараў кнігі “Шахматная кампазіцыя ў Беларусі” (1981). (1843) - 145 гадоў з дня нараджэння Веры Навіцкай, начальніцы Лідскай жаночай гімназіі, дзіцячай пісьменніцы. У 1906 годзе яна выпусціла дзве кнігі “Добра жыць на свеце! З успамінаў шчаслівай дзяўчынкі” і “Вясёлыя будні. З успамінаў гімназісткі”. Кнігі атрымалі прызнанне і хутка разышліся. Гэтыя кнігі былі напісаны Верай Сяргееўнай яшчэ да другога замужжа і былі падпісаны “Вера Махцэвіч”. У 1909-м годзе Вера Сяргееўна выходзіць замуж за ўдаўца Фёдара Навіцкага і бярэ яго прозвішча. З тых часоў яе прозвішча на кнігах пішацца як Вера Навіцкая (Махцэвіч). На працягу 1912 -14 гадоў яна выдала яшчэ 5 кніг для дзяўчынак: “Запаветныя куткі”(1911), “Ціхамірныя гады” (1912), “Басурманка” (1914), “Наташа Славіна” (1914) і “Галя” (1914). У гэтыя гады яна была начальніцай Лідскай жаночай прыватнай гімназіі і ніхто не можа засумнявацца, што гэтыя 5 твораў напісаны ў Лідзе. 1598- 410 гадоў таму назад Лідскі стараста Ян Станіслававіч Абрамовіч выдаў у Вільні евангелічны “Катэхізіс”. Ян Абрамовіч (Ян Абрагамовіч) (? – 19.04.1602). Стараста лідскі, ваявода мінскі (1593) і смаленскі (1596), пісьменнік. Паходзіў са старажытнага роду Абрагамовічаў, якія славіліся багаццем і адукаванасцю. Удзельнічаў у кальвінісцкіх дыспутах з езуітамі, у Торунскім сінодзе (1595), у нарадах з праваслаўнымі ў Вільні (1599). У Варнянах (Гродзенская вобл.) заснаваў кальвінісцкі сабор, бальніцу, школу, якія існавалі да сярэдзіны XVII стагоддзя. Выдаў ў Вільні (1598) евангелічны “Катэхізіс”, які змяшчаў да 300 рэлігійных песень. Яму таксама прыпісваюць аўтарства твора “Погляды літвіна на танную куплю і даражэйшы продаж збожжа” (1595, на польскай мове), дзе аўтар выступае асветным тлумачальнікам і абаронцам свабоды гандлю. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 8:25 |