Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
2.1.2019, 8:39
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень 495 гадоў таму (1524) у вёсцы Малое Мажэйкава Лідскага павету пабудаваны праваслаўны храм абарончага тыпу. Заснавальнікам яе быў набожны памешчык Шымка Мацкевіч-Шкленскі, які надзяліў яе дзясятаю капою ад жыта, ячменю і пшаніцы са свайго маёнтка Мажэйкава. Але хутка святыня апынулася ў руках уніятаў. Паны замест ахоўвання і павялічэння дабрабыту абрабавалі царкву. Асабліва абуральнымі былі дзеянні абшарніка пана Кастравіцага… Пачуўшы, што настаяцель Пётр Афанасьевіч знайшоў у дамавіне заснавальніка царквы Шымкі Мацкевіча шмат золата, Кастравіцкі падступіў да святара, жадаючы прысвоіць сабе той уніяцкі скарб. Ды атрымаўшы адмову, пачаў катаваць святарову жонку, якая, паводле адных звестак, ад гэтага і памерла, паводле другіх – была задушана служкаю пана. Гаспадарка святара падверглася рабаванню, а сам няшчасны айцец Пётр не вытрымаў і хутка таксама памёр. Аднойчы, падчас праезду з Вільні ў Гродна Маламажэйкаўскую царкву заўважыў і пажадаў агледзець імператар Аляксандр Паўлавіч. Пабудова глыбока ўразіла цара сваім маркотным і жабрацкім станам. Аляксандр загадаў неадкладна рамантаваць храм, нагляд жа за гэтым даручыў слонімскаму абшарніку Юндзілу. У 1863 годзе настаяцелем храма быў прызначаны святар Леў Савіцкі, выпускнік Літоўскай духоўнай семінарыі. Пры ім старадаўняя Маламажэйкаўская царква-крэпасць набыла сучасны прыгожы выгляд, было складзена яе апісанне, надрукаванае ў “Літоўскіх епархіяльных ведамасцях”. А 21 студзеня 1873 года адбылося яе асвячэнне. Шмат разоў царква-крэпасць была атакавана ворагам. Магчыма, такі будынак і не мог устаяць супраць цяжкай артылерыі, але для войск з лёгкай агнястрэльнай і халоднай зброяй быў непрыступнай перашкодай на шляху. Сцены царквы – не меньш двух метраў таўшчынёй, а вокны – з жалезнымі кратамі. Па кутах будынка – чатыры круглыя вежы, а ўнутры – спіральныя каменныя лесвіцы. Звонку сцены вежаў аздоблены атынкаванымі нішамі, а таксама архітэктурнымі ўпрыгожаннямі ў выглядзе складзеных з цэглы крыжоў. Дарэчы, існуе паданне, што на заходніх вежах у нялепшыя для храма часіны з’яўляліся постаці анёлаў: адзін з трубой, другі з мячом. Уваход у царкву калісь абараняўся цяжкімі жалезнымі дзвярыма, якія апускаліся на ланцугах са сцянной нішы. Гэтыя дзверы не захаваліся. Прыцягвае ўвагу і саеасаблівая канструкцыя перакрыццяў: спляценні гуртоў і нервюр зорчатых зводаў нібыта ўтвараюць трохвугольнікі і ромбы. Такая сістэма гатычных зводаў сімвалізуе бязгрэшнасць і святасць Багародзіцы Дзевы. Людзі гавораць аб незвычайнай энергетыцы царквы. Кажуць, у гэтым намоленым за пяць стагоддзяў месцы – благадаць Божая. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:08 |