Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
31.1.2019, 6:58
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 8 – 105 год з дня нараджэння Валянціна Таўлая (1914 – 1947 гг.), беларускага паэта. На працягу некалькіх гадоў жаў у Лідзе, працаваў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты “Уперад”. Лёс Таўлая ў нечым падобны на лёс многіх беларускіх паэтаў, чые жыццёвыя вытокі бралі аснову з пачатку ХХ стагоддзя. За ўдзел у студэнцкіх забастоўках, за выступленні супраць прыгнёту заходнебеларускага народа Валянцін Таўлай некалькі разоў арыштоўваўся, сядзеў у астрогах Слоніма, Гродна, Ліды. Між іншым, было яму тады ад роду усяго 16 гадоў. Верасень 1939 года 25-гадовы паэт сустрэў на вуліцах Гродна ў вопратцы вязня. Радасць вызвалення, сустрэч з роднымі, любімая праца ў рэдакцыі Лідскай раённай газеты, сям’я, віды на выданне зборніка твораў. У Лідзе адбылася яго сустрэча з Янкам Купалам. Вялікая Айчынная вайна застала паэта і яго сям’ю ў Лідзе. Давялося перажыць страшэнныя бамбёжкі, пачатак акупацыі горада. Таўлай быў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага Баранавіцкага злучэння, разведчыкам, кіраўніком навагрудскай сеткі спецгрупы “Буравеснік”. У верасні 1943 года Валянціна Таўлая арыштавалі ў Лідзе разам з бацькам, сястрой і мачыхай. Але верныя сябры Н.Тарас і С.Хмара цудам выратавалі ад шыбеніцы. Бацькі ж былі адпраўлены ў Асвенцым, дзе і загінулі. Пасля вайны Таўлай пасяліўся ў Мінску, працаваў навуковым супрацоўнікам у літаратурным музеі Янкі Купалы. Ад першых дзён арганізацыі музея ён стаў найбліжэйшым памочнікам Уладзіславы Францаўны Луцэвіч, яе намеснікам. Таўлаю даводзілася аднаму з першых пачынаць вялікую працу па збору і вывучэнню Купалаўскай спадчыны. Спасцігаючы ўсё глыбей душу Купалаўскай паэзіі, Таўлай аберагаў яе чысціню і сапраўднае, першароднае гучанне. Здзіўляе шырыня даследчых задум Валянціна Паўлавіча, разлічаных на бліжэйшыя пяць год – тых, якія яму не суджана было пражыць. Засталіся ў рукапісах сотні накідаў, выпісак, тонкіх назіранняў. Даволі актыўна працаваў паэт і ў галіне нарыса, быў вядомы таксама як крытык і літаратуразнаўца. Працаваў, гледзячы далёка наперад, як апантана працуе чалавек, што яшчэ не задумваецца над пройдзенымі жыццёвымі вёрстамі. Але не паспеў зрабіць і невялікай часткі з таго, што хацеў і што мог. Так і не пабачыў сваю першую кнігу “Шляхі і краты” (яна выйшла пасля смерці паэта пад назвай “Выбранае”). 27 красавіка 1947 года паэта не стала. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 23:01 |