Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
28.2.2019, 10:17
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакавiк 245 гадоў таму (1774) у вёсцы Ганчары была пабудавана Свята-Пакроўская царква. Сёння яна з’яўляецца найстарэйшай на Лідчыне. Пабудавана яна была з дрэва, у выглядзе карабля, падскарбіем Вялікага княства Літоўскага Салагубам. Да 1839 года функцыянавала як уніяцкая. Царква драўляная базілікальнага тыпу, трохнефавая, прамавугольная, з трохсценнай алтарнай прыбудовай. Дынамічнасць ёй надае высокая вежа-званіца на галоўным фасадзе з купалам, увянчаным дэкаратыўным крыжам. Іканастас з абразам Тайнай Вячэры. Царква – помнік драўлянага дойлідства. Ні ў гады войнаў, ні ў гады ганенняў храм у Ганчарах рабураны не быў. Да нашых дзён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе. Са снежня 1976 па 2010 год у ім служыў найстарэйшы святар Навагрудска-Лідскай епархіі протаірэй Іаан Мяндзіла. 24 сакавіка – 35 год з дня нараджэння Дзінары Мазітавай (1984 г. Ліда), кампазітара, піяністкі. Дзінара Мазітава набыла вядомасць у колах музыкантаў і стала лаўрэатам міжнародных конкурсаў і фестываляў у Гродне, Мінску, Санкт-Пецярбурзе і Масвке будучы навучэнкай Лідскай дзіцячай музычнай школы. У творчым багажы Дзінары дзіцячыя оперы, фартэпіянныя сюіты, творы для флейты і скрыпкі з фартэпіяна, для віяланчэлі і фартэпіяна, цыкл песень на вершы беларускіх, рускіх паэтаў і уласныя вершы. У 2010 годзе на выдатна скончыла аспірантуру Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі і стала выкладчыцай кафедры спецыяльнага фартэпіяна. Выдавецтвам “Чатыры Чвэрці” у Мінске быў выданы збор твораў Дзінары “Дюймовочка”. Беларускім тэлевізійным агенствам быў зняты дакументтальны фільм пра яе творчасць “Лидское каприччио”. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:38 |