Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
22.3.2019, 14:14
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 60 гадоў (1959 г.) — з часу адкрыцця Лідскага гісторыка-мастацкага музея . У 2009 годзе калектыў Лідскага гісторыка-мастацкага музея стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за рэалізацыю праграмы “Старадаўніх муроў адраджэнне”. Сутнасць гэтай праграмы заключаецца ў павышэнні цікавасці моладзі да гісторыі краю праз аднаўленне сярэднявечных традыцый (абход замка рацарамі мясцовых клубаў, турніры рыцараў, сярэдневяковыя гульні, танцы, стрэльба з лука). Двойчы (у 2008 і 2009 гг.) Лідскі гісторыка-мастцкі музей быў прызнаны лепшай установай культуры на Гродзеншчыне. 23 красавіка – 60 год з дня нараджэння Вячаслава Анатольевіча Пыпеця (нар. у Лідзе ў 1959 г.), кампазітара, аранжыроўшчыка. Заснавальнік і кіраўнік тэатра песні “Ліда-мюзікл” (1997 г.). У 1999 годзе калектыў атрымаў званне “народны”, а В.А. Пыпець – першую прэмію на абласным конкурсе кампазітараў. Першыя музычныя творы пачаў складаць у музычнай школе. Ён аўтар і аранжыроўшчык больш за 200 музычных твораў, аўтар музыкі да 16 спектакляў і пастановак. Шмат песень прысвяціў гораду Лідзе. Пісаў песні на вершы лідскіх паэтаў – Віктара Бачарова, Леаніда Вінніка, Станіслава Судніка, Міхася Мельніка. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 20:13 |