Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
30.4.2019, 14:00
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Май 55 гадоў (1964 г.) — было ўстаноўлена званне Ганаровага грамадзяніна г. Ліды. Усяго за мінулыя гады звання “Ганаровы грамадзянін г. Ліды”, а з 2004 года і “Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна” былі ўдастоены 42 чалавекі. Гэта людзі, якія прымалі ўдзел у вызваленні Лідчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, унеслі значны ўклад у станаўленне і росквіт нашага горада ў мірны час. Сярод іх: Леанід Ігнацьевіч Бяда (двойчы Герай Савецкага Саюза, лётчык-штурмавік, які ўдзельнічаў у баях за вызваленне Ліды); Сяргей Іванавіч Балгарын (адзіны з герояў-франтавікоў, хто быў ганараваны звання Героя Савецкага Саюза менавіта за баі на Лідчыне - пад Татарцами і Белагрудай); Віктар Андрэевіч Вараб'ёў (удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, урач-хірург, на яго рахунку каля 6 тысяч аперацый, заслужаны лекар БССР) і шэраг іншых заслужаных людзей. Да шкадавання час няўмольны, і многіх ганаровых грамадзян Ліды ўжо няма ў жывых. Але і сёння сярод нас жывуць людзі, кожнага з якіх можна назваць чалавекам-легендай нашага горада: Худык Андрэй Паўлавіч, Мамчыц Станіслаў Іванавіч, Зайцава Наталля Андрэеўна, Казакоў Валянцін Фёдаравіч і шмат, шмат іншых. Азнаёміцца з поўным спісам Ганаровых гарамадзян Лідчыны і іх заслугамі можна на нашым сайце ў базе дадзеных “Почетный гражданин”. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 10.11.2024, 21:58 |