Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.7.2019, 8:05
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ліпень 8 ліпеня – 75 гадоў з дня вызвалення горада Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас вайны Ліда была важным чыгуначным вузлом, праз які штодня праходзілі дзясяткі саставаў з рознымі грузамі ваеннага прызначэння і жывой сілай. У горадзе размяшчаўся ваенны гарнізон. Акрамя таго, на Лідчыне дзейнічалі фарміраванні Арміі Краёвай, якія з першых дзён узнікнення (люты 1942 года) вялі актыўную барацьбу за вяртанне тэрыторый былой Заходняй Беларусі ў склад Польскай дзяржавы. Барацьба з нямецкімі захопнікамі пачалася практычна з першых дзён акупацыі раёна. Невялікія падпольныя групы з ліку мясцовага насельніцтва, былых ваеннаслужачых Чырвонай Арміі, ажыццяўлялі дыверсіі на прадпрыемствах горада, жалезнай дарозе, электрастанцыі. З чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944-га горад Ліда быў пад нямецкай акупацыяй. У самым пачатку вайны яго цэнтр зноў быў знішчаны – на гэты раз бамбёжкамі. Многія аб’екты, у тым ліку прыгожыя двухпавярховыя будынкі, узведзеныя ў пачатку ХХ стагоддзя, пасля налётаў фашысцкай авіяцыі ператварыліся ў руіны. Пры бамбёжках 22—23 чэрвеня былі знішчаны Рынкавая плошча, Школьны двор, сінагога, аптэкі, магазіны, гасцініцы, жылыя будынкі. За гады акупацыі фашысты пазбавілі жыцця ўсё яўрэйскае насельніцтва горада. Для тых лідчан, што выжылі, вызваленне прыйшло 8 ліпеня 1944 года. У гонар воінаў, партызанаў, падпольшчыкаў, загінулых у вайне, былі пастаўлены помнікі, насыпаны Курган Бессмяротнасці. Многія вуліцы зараз носяць імёны герояў. Месцы расстрэлаў увекавечаны ў мемарыяльных комплексах. Пасля вайны насельніцтва Ліды рэзка паменшылася. Аднаўленне горада ішло марудна і вельмі цяжка. Толькі ў другой палове 50-х гадоў колькасць насельніцтва прыкладна дасягнула даваеннага ўзроўню. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 22:15 |