Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.8.2019, 8:08
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Жнівень 25 жнівеня 1944 года (75 гадоў) заснавана адкрытае акцыянернае таварыства “Лідскія харчовыя канцэнтраты” ў складзе канцэрна “Белдзяржхарчпрам”.У наш час ААТ "Лідскія харчовыя канцэнтраты" - гэта найбуйнейшае ў рэспубліцы сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства па вытворчасці харчовых канцэнтратаў, якое выпускае штогод больш за 80 назваў гатовай прадукцыі: першыя і другія абеднія стравы, сухія сняданкі, аўсяныя, ячменныя і пшанічныя шматкі, прыправы і спецыі, крахмал, моцныя пладовыя віны і вінаматэрыялы. На заводзе дзейнічаюць чатыры комплексна-механізаваныя асноўныя цэхі, абсталяваныя высокапрадукцыйным тэхналагічным абсталяваннем. Прадпрыемства працуе на абсталяванні Чэхіі, Італіі, Югаславіі, Расіі і выпускае прадукцыю на аснове сыравіны беларускіх вытворцаў: бульба, цыбуля, морква, гарох, аўсяныя, пшанічныя і ячныя крупы, крахмал, цукар, мука і розныя натуральныя харчовыя дабаўкі. Уся прадукцыя прадпрыемства набыла новую прыгожую упакоўку, максімальна зручную пры выкарыстанні і транспартыроўке. Вялікая ўвага на прадпрыемстве надаецца распрацоўцы і ўкараненню новых відаў прадукцыі, іх фірмаваму пакаванню. 29 жнівеня – 80 гадоў з дня нараджэння Валеры Аляксеевіча Санько (1939, в. Вялікая Сліва, Слуцкі р-н), пісьменніка,журналіста, краязнаўца, кнігавыдаўца. Валерый (Валер) Аляксеевіч Санько нарадзіўся 29 жніўня 1939 года ў вёсцы Вялікая Сліва Слуцкага раёна. Скончыў Баранавіцкае медвучылішча (1958), факультэт журналістыкі БДУ, Мінскую вышэйшую партыйную школу (1978), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1968—1971). З 1963 года працаваў у газеце “Чырвоная змена”, з 1965 – “Звязда”, з 1972 – у выдаведстве “Беларусь”. У 1975-76 намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Здравоохранение Белоруссии”, з 1978 – выдаведства “Народная асвета”. З 1982 - у выдаведстве “Полымя”, з 1990 намеснік рэдактара газеты “Набат”. У 1992 – 2006 дырэктар выдаведства “Хата”. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1995 - 1996 гадах. Пісьменнік, журналіст, краязнавец, кнігавыдавец, доктар народнай медыцыны, магістр нетрадыцыйнай медыцыны, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нямала часу аддае вывучэнню беларускага язычніцтва, прыкметаў, абярэжніцтва, краязнаўства, народнай медыцыны. З 2009 года жыве ў Лідзе. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:04 |