Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
3.9.2019, 9:36
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Верасень 8 верасня – Дзень горада Ліды. 30 верасня 1939 года выйшаў першы нумар газеты “Уперад” (зараз “Лідская газета”. “Лідская газета” – дзяржаўнае выданне. Адлік яе гісторыі вядзецца з памятнага верасня 1939 года, калі Заходняя і Ўсходняя Беларусь уз’ядналіся, сталі адзінай дзяржавай у складзе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Першы нумар газеты “Ўперад”, папярэдніцы “Лідскай газеты” выйшаў 30 верасня 1939 года, праз пару тыдняў пасля прыходу на заходне-беларускія землі воінаў Чырвонай Арміі. Першыя нумары раёнкі ў мажорных танах адлюстроўвалі новае жыццё, якое забурліла на Лідчыне пасля ўз’яднання з БССР. Галоўным героем “Уперад” стаў чалавек працы. Сціплы будаўнік новага жыцця. Варта адзначыць, што ў 1939-1941 гг. у газеце працавалі два вядомыя беларускія паэты – Валянцін Таўлай і Нана Тарас. Яны паклалі пачатак згуртаванню пры рэдакцыі паэтаў і празаікаў Лідчыны. За сваю 80-гадовую гісторыю газета некалькі разоў мяняла назву: у 1962 годзе “Уперад” была перайменавана ў “Сцяг працы”, аднак праз чатыры гады зноў стала называцца “Уперад”; у снежні 1991 года выданне атрымала назву “Лідская газета”, якую носіць і па сённешні дзень. Галоўнымі рэдактарамі газеты ў розныя часы з’яўляліся Б.Драгун, Н.Спаткай, А.Гарэлік, В.Богуш, А.Жалкоўскі, А.Бяспалы, І. Швакель. Са студзеня 2012 года галоўны рэдактар “Лідскай газеты” – К.А.Серафіновіч. Выданне працягвае развівацца разам з Лідчынай, ісці ў нагу з часам і рэагаваць на яго патрабаванні, на пажаданні шматлікіх чытачоў. З 2013 года падпісчыкі атрымалі магчымасць чытаць любімую газету ў PDF-фармаце. Поспехі “Лідскай газеты”, яе супрацоўнікаў неаднаразова адзначаліся граматамі і дыпломамі. 29 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Дзікевіча (нар. у 1924 г., в. Дзітрыкі Лідскага раёна), настаўнічаў у школах Лідскага раёна. Аўтар гісторыка-этнаграфічнага эсэ “Дзітрыкі: згукі заснуўшай цывілізацыі” і кнігі “Сялец. Прынёманская рэчаіснасць”. Краязнаўствам Мікола Дзікевіч займаецца ўжо шмат год. Яму ўдалося сабраць багацейшы матэрыял: аповеды соцень апрошаных сведкаў, фотаздымкі, малюнкі, карты і схемы – і падаць усё гэта даступна і лёгка, на прыгожай беларускай мове. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 5:04 |