Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.10.2020, 13:36
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Кастрычнік 10 кастрычніка - 95 гадоў з дня нараджэння Балгарына Сяргея Іванавіча (1925-2002гг.). Удзельнічаў у вызваленні горада Ліды у час Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін горада Ліды. Нарадзіўся ў Малдавіі. У 1943 годзе быў закліканы ў Чырвоную Армію. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. Яфрэйтар, наводчык станковага кулямёта 86-га кавалерыйскага палка 32-й Смаленскай кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. Вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі. 8 ліпеня 1944 г. на подступах да Ліды ў раёне вёскі Татарцы са станковага кулямёта знішчыў 50 гітлераўцаў. 10 ліпеня 1944 года ў боі за пераправу на рацэ Дзітва каля вёскі Поречаны прарваўся да чыгуначнага моста, знішчыў сапёраў суперніка, якія спрабавалі падарваць мост. Пры агнявой падтрымцы яго кулямёта кавалерыйскі эскадрон захапіў мост. Пры фарсаванні ракі Нёман быў цяжка паранены і кантужаны. З 1945 г. – на гаспадарчай працы. З 1950 г. жыў у Адэскай вобл., працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады. Ля вёскі Поречаны Лідскага раёна ў гонар яго подзівігу, які ён здзейсніў, усталявана стэла. Імем Н.С. Аслікоўскага названа вуліца ў г. Лідзе. Ганаровы грамадзянін горада Ліды |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:01 |