Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
2.11.2020, 8:28
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лістапад 14 лістапада -110 гадоў з дня нараджэння Ежы Путрамента (14.11.1910 -23.06.1986), польскага пісьменніка. Ежы Путрамант нарадзіўся ў Мінску. Вядомы польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Адзін з арганізатараў 1-ай арміі Войска Польскага. Лаўрэат дзяржаўных прэмій Польшчы (1953,1955, 1964 гг.). Скончыў Віленскі універсітэт (1934г.). Генеральны сакратар (1945-1950), намеснік старшыні Саюза польскіх пісьменнікаў (1969 -1980 гг.). У 1925 годзе пераехаў з бацькамі ў Ліду. Вучыўся ў Лідскай гімназіі. У 1928 – 1939 гг. жыў на хутары Банева, дзе быў напісаны зборнік паэзіі “Лясная дарога” (1938). У 1960-ыя гады разам з М. Танкам і П. Панчанкам наведаў Лідскі раён і ўрочышча Банева, аб чым напісаў у сваіх успамінах “Паўвека” (Ліду, вучобу ў Лідскай гімназіі, хутар Банева, вёску Дакудава). Аўтар вядомых раманаў “Верасень”(1951), “Раздарожжа” (1954), “Пасынкі” (1963), “Дзік” (1964), “Пушча” (1966) і іншых. 23 – 115 гадоў з дня нараджэння Кажамякіна Аляксандра Ўладзіміравіча (1905-1996), Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вызваляў Лідчыну. Ганаровы грамадзянін горада Ліды. Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір 307-й штурмавой авіядывізіі. Прымаў актыўны ўдзел у вызваленні горада Ліды. У чэрвені 1944 года 307-й штурмавой авіядывізіі было прысвоена ганаровая назва “Лідская”. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай зоркі, Богдана Хмяльніцкага 2-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені і медалямі. Звання «Ганаровы грамадзянін горада Ліды» ганараваны ў 1964 г. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 8:22 |