Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
2.12.2020, 7:54
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Снежань 17 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Алесі Бурак (1945 -2017 г., г.Ліда), настаўнічала ў школах горада Ліды. Аўтар зборніка вершаў “Прастора дабрыні”. Не бывае паэзіі без асабістага “Я”. Тым глыбей яно ў паэзіі, калі “Я” – гэта жанчына. У Алесі Буряк тэма жанчыны, жаночага лёсу і нялёгкага кахання пазначана драматызмам і светлай апантанасцю. Яе лірычная гераіня пераадольвае боль, расчараванне, адзіноту, верыць ва ўзаемны клопат і ўвагу. 20 снежня 180 гадоў ( 1840г., в Дэмбрава Лідскі павет – 1916г.) з дня нараджэння Казіміра Дамінікавіча Альхімовіча, беларускага жывапісца, графіка, дэкаратара, аўтара жывапісных і пластычных работ для касцёла. У сваіх стылявых прыхільнасцях мастак прытрымліваўся рэалістычных прынцыпаў адлюстравання рэчаіснасці, узбагачанных ярка выяўленным рамантычным светаўспрыманнем. Карціны яго пазначаны нягучнасцю фарбаў, спакойным колеравым ладам. Творчы дар К.Альхімовіча выяўляўся не толькі ў жывапісе. Свае сілы ён спрабаваў і ў галіне графікі. Вядомы і як манументаліст. Разам з Т.Попелам і А. Пятроўскім распісаў касцёл Святой Кацярыны ў Пецярбургу. Займаўся К.Альхімовіч і разьбой па дрэве, распісваў фаянс, працаваў з глінай. Яркай старонкай творчасці мастака былі ілюстрацыі да паэмы “Пан Тадэуш” А.Міцкевіча, твораў Ю.Славацкага, Ю.Крашэўскага. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:34 |