Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
4.1.2021, 10:19
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень 20 гадоў з часу стварэння Лідскага эстраднага аркестра (2001 год). Гісторыя Лідскага эстраднага аркестра пачалася са студзеня 2001 года. З моманту стварэння і на працягу наступных дзесяці гадоў кіраваў ім Дзмітрый Ціхан. За час існавання аркестра былі ў яго як крутыя пад’ёмы, так і непрыемныя спады. Новая хваля папулярнасці накрыла калектыў у 2014 годзе, калі змяніўся кіраўнік. Ульяна Жамойціна – маладая, але неверагодна творчая. Яна зрабіла так, каб кожнае выступленне музыкантаў было прыемна не толькі слухаць, але і глядзець. Сёння Лідскі эстрадны аркестр з’яўляецца жаданым госцем на пляцоўках горада, вобласці, рэспублікі. У складзе гарадскога аркестра – больш за дваццаць музыкантаў і чатыры салісты: Яўген Міндзюль, Андрэй Панісаў, Алена Палейчык, і Наталля Маркоўская. Узначальвае сёння калектыў Таццяна Жарава. Аснову рэпертуара складаюць вядомыя шырокай аўдыторыі эстрадныя хіты і шлягеры. 14 – 50 год з дня нараджэння Вольгі Вронскай (1971г, г.Ліда), беларускай спявачкі, Заслужанай артысткі Беларусі, педагога. Нарадзілася ў горадзе Ліда, вучылася ў сярэдняй школе № 8, скончыла музычную школу па класу фартэпіяна і Лідскае музычнае вучылішча. Затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры на спецыяльнасць “харавік-дырыжор”. З 1997 года Вольга працуе ў Дзяржаўным маладзёжным тэатры эстрады. Яе вучань Аляксей Жыгалкевіч – пераможца дзіцячага конкурса “Еўрабачанне -2007”. Акрамя настаўніцкай дзейнасці Вольга і сама займаецца сольнай кар’ерай. Яна – дыпламант конкурса маладых выканаўцаў “Славянскі базар у Віцебску -98”, лаўрэат ІІ прэміі міжнароднага конкурса маладых выканаўцаў “Море друзей. Ялта-99”. У верасні 1999 года ў Магілёве на “Золотом шлягере-99” атрымала І прэмію ў конкурсе маладых выканаўцаў. Яе шлягеры – гэта грамадзянская лірыка, рамансы беларускіх кампазітараў, папулярныя песні мінулых гадоў. Кожная з іх міні-спектакль, у якім акцэнт робіцца на стварэнне каларытных вобразаў. Вольга выбірае творы, дзе шмат вакалу, цікавы тэкст і можна паказаць шырокі галасавы дыяпазон. На сённяшні дзень яна адзіная лідзянка, якая атрымала званне “Заслужаная артыстка Беларусі”. Да гэтага падобнай высокай узнагароды ў далёкім 1982 годзе была ўдастоена наша зямлячка – беларуская спявачка Ганна Радзько. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:44 |