Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.2.2021, 8:01
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 3 – 70 год з дня нараджэння Гарачова Уладзіміра Фёдаравіча (нар. у 1951 г.), музычнага дзеяча, кампазітара, аранжыроўшчыка, харавога дырыжора. У 1995-2005гг. – кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Калі ласка” Лідскага гарадскога дома культуры. Яго талент адзначаны спецыяльнай прэміяй прэзідэнта за ўклад у развіццё культуры і мастацкай самадзейнасці. Пасля заканчэння кансерваторыі здольнага віцебскага хлопца накіравалі па размеркаванню ў Ліду. Працаваў выкладчыкам у Лідскім музвучылішчы, быў кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля, з задавальненнем працаваў з харавымі калектывамі і наогул з самадзейнасцю. Менавіта Уладзімір Гарачоў стварыў у 1982 годзе славуты ансамбль “Лідчанка”, вывеў яго на міжнародны ўзровень, а ў пачатку 90-х быў апантаны ідэяй вырасціць дастойную замену тамтэйшым зоркам. У дзіцячай студыі пры “Лідчанцы” займалася тады каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак. Аднак самае дарагое “дзецішча” – ансамбль народнай музыкі “Калі ласка”. Гэты таленавіты калектыў заявіў пра сябе так гучна, што ўжо праз год з часу заснавання яму было прысвоена ганаровае званне народны. Самыя адметныя рэспубліканскія святы накшалт знакамітых “Дажынак”, міжнародныя фальклорныя фэсты ўжо не абыходзяцца без музыкантаў, спевакоў, танцораў з “Калі ласка”. 20 – 95 год з дня нараджэння Лазоўскага Мікалая Фёдаравіча (1926 г., в. Лазяны Лідскага раёна – 2009, Ліда), самадзейнага мастака. Будучы за мяжой у гады вайсковай службы, Лазоўскі бачыў шмат цікава напісаных карцін у Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі, і сам пчаў пісаць іх. Прымаў удзел Мікалай Федаравіч у рэстаўрацыі разбуранай Радзівонішкаўскай царквы, ім адрэстаравана карціна “Узнясенне Хрыста”. У праваслаўным храме каля старога рынку ўсе абразы выкананы Лазоўскім – іх там звыш 50. Ім жа створана “Сятая сям’я” – цэнтральны абраз касцёла, які знаходзіцца па вуліцы Тухачэўскага, Вельмі любіў Мікалай Фёдаравіч прыроду. Асабліва краявіды Ліды, Дзітвы. У свабодны час пісаў замалёўкі з жыцця вёскі. Шмат яго карцін аб Лідзе знаходзяцца за мяжой – ва Ўкраіне, Германіі, Францыі, Канадзе, ЗША. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 22:45 |