Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
31.3.2021, 10:15
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 24 - 90 год з дня нараджэння Стадуба Алеся (1931 – 2020, Ліда), вядомага на Лідчыне паэта, празаіка, супрацоўніка Лідскай раённай газеты “Уперад” (1972-1987). Сябар Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Стадуб Аляксандр Дзям’янавіч нарадзіўся 24.04.1938 года ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут імя К.Ушынскага. Дзевяць гадоў кіраваў мастацкімі харавымі калектывамі. Доўгі час працаваў у сродках масавай інфармацыі. Потым - у сістэме адукацыі. З 1972 года жыў у Лідзе. Выдаў зборнікі паэзіі: “Твае вочы” (1997г.), “Вузел” (1998г.), “Споведзь натхненнем” (1999г.), “Букет настрою”, “Летапіс пачуццяў” (2000г.), “Калінавыя гроны” (2001г.), “Сюжэт на фоне адвячорку” (2004г.), “Водгук ісціны” (2007г.) і інш., аўтар п’есы для дзяцей “Памяць”. Удзельнічаў у конкурсе па стварэнні гімна Рэспублікі Беларусь. 29 – 60 год з дня нараджэння Карэйвы Юры Іванавіча (1961 - 2021 г. Ліда), філолага, настаўніка, паэта. Юры Карэйва (псеўданім Юрый Белавокі) нарадзіўся 29 мая 1961 года ў Лідзе. Скончыў СШ №4 (1978 г.) і філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1995 г.). Працаваў выкладчыкам у горадзе Гродна ў СШ №26 і 18. Навучаўся пры касцёле Святога Духа ў Вільні, дзе атрымаў спецыяльнасць катэхета (1900-1992 гг.). Навучаў дзетак і моладзь рэлігіі (1991-1992 гг.). Вучыўся ў Маскве ў Сучасным Гуманітарным Універсітэце на юрыдычным факультэце (1997-1998 гг.). Друкаваўся ў рэспубліканскім перыядычным друку, у зборніках паэзіі "Шлях", "Кола". Друкаваўся ў часопісах "Маладосць" (1991 г., 2000 г.), "Роднае слова" (2000 г.), "Крыніца" (2001 г.), газетах "ЛіМ" (1991 г., 1999 г.), "Чырвоная змена" (1991 г.), "Тэлескоп" (1998 г.), "Пагоня" (2000 г.), "Наша слова" (1998-2000 гг.), "Лідская газета" (1980-2001 гг.). Быў рэдактарам альманахаў "Ад лідскіх муроў" (№4, №5). 30 – 65 год з дня нараджэння Багдановіч Ірыны Эрнтаўны (1956г, г. Ліда), беларускай паэткі, літаратуразнаўца, педагога. Нарадзілася ў 1956 годзе ў горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, 1983). Працавала малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1983 – 2002), старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Беларускага ўніверітэта культуры (1995-1997), вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы (2002 -2003). З 1996 года – дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1985). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1989г.). Старшыня Рэспубліканскага аддзялення навуковага грамадскага таварыства “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” (з 2010г.). Даследуе беларускую літаратуру ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя, беларуска-польскія міжлітаратурныя сувязі, творчасць Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, паэтаў “Маладняка” і “Узвышша”, літаратурную спадчыну пісьменнікаў-святароў. Перакладае з польскай, украінскай і рускай моў. Жыве ў Мінску. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:49 |