Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
3.8.2021, 7:05
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Жнівень 5– 135 год з дня нараджэння Яманта Браніслава Казіміравіча (1886 г., в. Дакудава Лідскага раёна – 1957 г.), беларускага і польскага мастака, мастацкага педагога. Быў адным з арганізатараў вышэйшай навучальнай установы ў Торуні (Польша), універсітэта Мікалая Каперніка. Дзякуючы яго старанням была створана секцыя прыгожых мастацтваў пры гуманітарным факультэце, прадэканам якой ён стаў. У 1946 годзе ён быў абраны дэканам факультэта прыгожых мастацтваў, які ўзнік на месцы секцыі. У 1953 годзе Цэнтральная кваліфікацыйная камісія для навуковых працаўнікоў надала яму званне доктара мастацтвазнаўства. Прафесар Ямант быў мастаком выключна пладавітым, да канца 1946 года, як ён сам палічыў, выканаў звыш 1000 працаў. Ствараў іх звыкла на паперы або на тэкстуры, ужываў тамперную тэхніку, гуаш,акварэль, радзей ужываў алей. Тэмай яго працаў быў выключна пейзаж. З 2013 года на базе Лідскай дзіцячай мастацкай школы праходзіць адкрыты конкурс дзіцячага малюнка “Пейзаж у маім сэрцы” прысвечаны творчасці Браніслава Яманта. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:34 |