Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
30.9.2022, 11:19
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Кастрычнік 24 – 125 гадоў з дня нараджэння Галіцкага Кузьмы Мікітавіча (1897, г.Таганрог – 1973), Героя Савецкага Саюза (1945), удзельніка абароны Ліды, ганаровага грамадзяніна г.Ліды, яго імя носіць адна з гарадскіх вуліц. У Чырвонай Арміі з 1918 г. У час Вялікай Айчыннай вайны – камандзір дывізіі карпусоў на Заходнім і Паўночна-заходнім франтах, камандуючы 11-м гвардзейскім войскам на Калінінградскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. У бітвах летам 1941 года 24-я стралковая дывізія пад камандаваннем К.Н.Галіцкага абараняла горад Ліду. З лістапада 1943 года і да канца вайны генерал К.Н. Галіцкі камандаваў 11-м гвардзейскім войскам, якое вылучылася пры падрыхтоўке і правядзенні ў снежні 1943 года Гарадоцкай наступальнай аперацыі, але асабліва аперацыі «Баграціён» летам 1944 года. Аўтар кнігі «У гады суровых выпрабаванняў» (1973). 31 – 80 гадоў з дня нараджэння Коўкеля Івана Іванавіча (1942, в.Вялікае сяло Лід. р-на), беларускага гісторыка, прафесара ГрДзУ імя Я.Купалы. У 1969-72 гг. - аспірант кафедры гісторыі БССР БДУ. У 1972-86 гг. выкладае на кафедры гісторыі СССР і БССР Гродзенскага педінстытута (універсітэта). Быў загадчыкам кафедры грамадскіх навук Гродзенскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў (1986-91). Затым зноў выкладчыкам ў Гродзенскім універсітэце, на кафедры гісторыі Беларусі. Выдаў у сааўтарстве (на рус. мове) даследаванні: "Чаму не адбылася БНР? З гісторыі палітычнага банкруцтва нацыяналістычнай контррэвалюцыі ў Беларусі. 1918-1925 гг." (1980), "Чаму не адбылася БНР" (1984, на англ. мове), "Смаргонь. Гісторыка-эканамічны нарыс" (1984), "Масты. Гісторыка-эканамічны нарыс" (1986), "Гродна» (1987, на рус. і франц. мовах), "Гродна. Гісторыка-эканамічны нарыс" (1988), “Актуальныя праблемы гісторыі БССР”(Гродна, 1990), "Нарысы гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі" (1990). На беларускай мове выдаў вучэбны дапаможнік «Гісторыя Беларусі. Ч. І. Са старажытных часоў да сярэдзіны XVII ст." (Гродна, 1993 год, у саавт.). У 1998 у Гродне выдаў на рускай мове навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі» (ч. 1-3, у саавт.). Аўтар метадычных рэкамендацый па вывучэнні гісторыі Беларусі ў вузах. Аўтар больш 250 навуковых работ. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:22 |