Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
3.1.2023, 8:00
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень Сёлета спаўняецца 700-гадоў, калі па загаду князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна пачалося будаўніцтва Лідскага замка і заснаванне горада Ліды. У 1323 годзе ён звярнуўся да жыхароў ганзейскіх гарадоў з запрашэннем на жыхарства ў Вялікае Княства Літоўскае і ў гэты ж год ваеннапалонныя з Валыні і Кіева па яго дырэктыве прыступілі да будавання Лідскага замка. Лідзяне загадзя рыхтаваліся да гэтага вялікага свята. У супольнасці з уладамі быў створаны бульвар Гедыміна, адрэстаўрыравана і адкрыта вежа Гедыміна ў Лідскім замку, пабудаваны рэстаран “Гедымін”, усталяваны помнік Гедыміну, правялі хакейны турнір памяці Гедыміна. Хто ж такі гэты выдатны чалавек? У летапісах яго клікалі па-рознаму – князь Едзіман, Кедмін, Гедзімонт, Гедымін, але найчасцей – Гедзімін. Нарадзіўся ён не пазней 1275 г. Вялікім князем быў абраны або прызначаны, калі яму было 40 гадоў. У Гедзіміна было тры жонкі – Віда, Вольга і Ева, другая і трэцяя жонкі – рускія праваслаўныя князёўны. Ад сваіх жонак Гедымін меў 13 дзяцей. Сваім семярым сынам вылучыў багатую спадчыну. Менавіта Кейстуту дасталіся Трокі, Гродна, Коўна, Упіта, Ліда ікняства Жамойцкае. Гедымін быў паганцам і пакланяўся ідалам, але цярпіма адносіўся да іншых рэлігій. Дачок выдаваў замуж як за праваслаўных, так і за католікаў. Пяцёра сыноў Гедыміна былі хрысціянамі. У Лідскім замку пры Гедыміне і два стагоддзі потым дзейнічала праваслаўная царква. Гедымін шмат ваяваў. Хадзіў на Прусію, на Польшчу, на Валынь, на Кіеўшчыну. Ваяваў з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнам. Пад яго ўладу перайшлі старажытнарускія землі з гарадамі Віцебск (1320г.), Мінск (1326г.), Тураў і Пінск (1336г.). Да пачатку 1340-х гадоў усходнія межы ВКЛ праходзілі па лініі Вязьма – Ржэў, агіналі Смаленскае і Бранскае княствы, а паўднёвыя – праходзілі за Кіевам. Дзякуючы ўдалым шлюбам, гераізму сваіх нашчадкаў, а таксама багатаму дзетанараджэнню сваіх нявестак,Гедымінз’явіўся родапачынальнікам найвядомейшых рускіх і польскіх князскіх прозвішчаў: Бурэмскіх, Вішнявецкіх, Галіцыных, Мсціслаўскіх, Алелькавічаў, Трубяцкіх і іншых. Усе вялікія маскоўскія князі, пачынаючы ад Васіля ІІ - яго нашчадкі па жаночай лініі ад праўнучкі Сіф’і Вітаўтны. У Расіі Гедыміначы па шляхетнасці і радавітасці прыраўноўваліся да Рурыкавічаў. Гедымін здолеў арганізаваць неверагодныя па маштабу, для таго часу, будаўнічыя працы і стварыць сетку абарончых збудаванняў на галоўных дарогах. Былі пабудаваны замкі ў Вільні, Лідзе, Медніках, Крэва, закладзены Трокскі замак. Пад канец 1341 г. князь Гедымінбыў забіты стрэлам, з толькі ўзніклай тады агнявой зброі, са сцен крэпасці Баербург. Яго цела было дастаўлена ў Вільню і спалена па паганскіх звычаях на велізарным вогнішчы з хваёвых бярвён, дзе зліваюцца рэкі Вілейка і Вілія. Дык кім, для нас, жыхароў горада Ліды з’яўляецца славуты Гедымін? Па-першае – заснавальнік горада. Ліда – горад заснаваны Гедымінам. Па-другое – заказчык будаўніцтва найстаражытнейшага гарадскога збудавання. Менавіта, па загаду Гедыміна быў пабудаваны Лідскі замак. Па-трэцяе – увёў назву Ліда ў гістарычныя хронікі. Горад Ліда ўпершыню згадваецца ў завяшчанні Гедымінасваім сынам: “…Кестутови Троки Старые зо всъм князством Жомойтским, з Городном и Ковном, Упитом и Лидою…”. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:10 |