Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.3.2023, 10:34
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакавік 8 – 110 год з дня нараджэння Гапеева Яфіма Данілавіча (1908 – 1990 гг.), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Лідчыне 1943 – 1944 гг. Яфім Данілавіч нарадзіўся ў сяле Левінкі Старадубскага раёна Бранскай вобласці ў сям’і селяніна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1925 годзе рабочым вапнавага завода, затым на працягу трох гадоў працаваў забойшчыкам у адной з шахт Данбаса. У 1931 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны выконваў спецзаданні ЦК КПБ і штаба партызанскага руху. З красавіка 1943 года ўзначальваў партызанскае злучэнне Лідскай зоны. Яго заслугі перад Радзімай адзначаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Суворава ІІ ступені, многімі медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Ліды (1967г.). Яго дачка Нона Якаўлева падрыхтавала да друку кнігу “С верой в Победу”, матэрыялы да якой усё жыццё збіраў бацька. Гэта выданне складаюць уласныя успаміны 42-ух удзельнікаў ваенных падзей – былых партызан, падпольшчыкаў і 5-ці камандзіраў, войскі якіх удзельнічалі ў вызваленні г. Ліды. 25 – 100 гадоў з дня нараджэння Кастраміной Марыі Іванаўны (Моці)(1923 -1944) партызанкі-падпольшчыцы Лідскага партызанскага злучэння (1941-1944 гг.), пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Нарадзілася Марыя ў г.п. Леў Таўсты Ліпецкай вобласці ў сям’і чыгуначніка. У 1940-ым годзе яе сям’я пераязджае ў Ліду. З самога пачатку вайны Маша ўключылася ў падпольную барацьбу супраць фашыстаў: распаўсюджвала лістоўкі, займалася зборам зброі, збірала звесткі аб варожых умацаваннях, дапамагала пераводзіць савецкіх ваеннапалонных у лес да партызан. У чэрвені 1944 года ў жорсткім баі партызан з ворагамі каля в. Парэчча Маша загінула. Яна змагалася да апошняга патрона і аддала сваё маладое жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. А ёй быў усяго 21 год. Так маладая патрыётка назаўжды ўвайшла ў бессмяроцце. У нашым горадзе адна з вуліц носіць яе імя, на былой школе № 1 (сучасная гімназія, дзе яна вучылася,ўсталявана мемарыяльная дошка.Пра подзвіг воінаў-чыгуначнікаў у нашым горадзе напамінае адрэстаўрыраваны паравоз выпуска 1945 года і стэла.Памяць пра лідскіх падпольшчыкаў таксама зберагаецца ў комнаце баявой і працоўнай славы лідскага лакаматыўнага дэпо, у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, у гісторыка-этнаграфічным музеі сучаснай гімназіі і ў памяці лідзян. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 19:29 |