Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
31.3.2023, 14:17
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 15 – 85 год з дня нараджэння Макарэвіча Пятра Рыгоравіча (1938–2014, г.Ліда), журналіста, беларускага пісьменніка. 25 гадоў працаваў у рэдакцыі “Лідскай газеты”. Пётр Макарэвіч нарадзіўся ў вёсцы Шынкі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Дзіця вайны – яму ішоў чацвёрты гадок, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Скончыў педагагічны інстытут імя М.Горкага (бібліятэчны факультэт). З 1964 года жыў у Лідзе. Працаваў у розных установах горада. Каля трыццаці гадоў аддаў працы карэспандэнта на Лідскім радыё і ў рэдакцыі мясцовай газеты “Уперад”. Аўтар кніг паэзіі “Злітак”, “Расінкі беларускіх слоў”, “Птица свободы”. 24 – 85 гадоў з дня нараджэння (1938–2020, г.Ліда) Алеся Стадуба, журналіста,беларускага пісьменніка. Алесь Стадуб нарадзіўся ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Пасля службы ў войску скончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі). Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газетах. З 1972 г. жыў у Лідзе, Член Саюза журналістаў Беларусі. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і раённых газетах і часопісах. Выдаў зборнікі паэзіі: “Твае вочы” (1997г.), “Вузел” (1998г.), “Споведзь натхненнем” (1999г.), “Букет настрою”, “Летапіс пачуццяў” (2000г.), “Калінавыя гроны” (2001г.), “Сюжэт на фоне адвячорку” (2004г.), “Водгук ісціны” (2007г.) і інш. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:43 |