Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
2.5.2023, 8:07
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Май 150 гадоў з дня нараджэння Веры Навіцкай, начальніцы Лідскай жаночай гімназіі, дзіцячай пісьменніцы. Пра жыццё Веры Навіцкай (187(3?) – 19??) вядома зусім няшмат, нават гады народзінаў і смерці згублены. Народжаная Шыльдар-Шульднер, Вера Навіцкая скончыла жаночую гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1890). У 1908 годзе яна стала настаўніцай у горадзе Ліда Віленскай губерні. А калі ў тым жа году памерла заснавальніца і начальніца лідскай жаночай гімназіі Марыя Канстанцінаўна Навіцкая, Вера Сяргееўна атрымала і яе пасаду, і яе мужа Фядора Людвігавіча, гэтак жа прыняўшы яго прозвішча. Разам з мужам яна завяршае справу пачатую Марыяй Канстанцінаўнай: у Лідзе з'яўляеццасярэдняя навучальная ўстанова. У 1912-14 гг. Вера Сяргееўна пад прозвішчам Навіцкая выдала ў Санкт-Пецярбургу і Маскве5 кніг для дзяўчынак: «Заветные уголки» (1911), «Безмятежные годы» (1912), «Басурманка» (1914), «Наташа Славина» (1914) і «Галя» (1914). У гэтыя гады яна была начальніцай лідскай жаночай прыватнай гімназіі і ніхто не сумняецца, што гэтыя 5 твораў напісаны ў Лідзе. Дзеля прапаганды творчай спадчыны В.С. Навіцкай, а таксама спрыянню развіццю творчага патэнцыялу таленавітых літаратараў Лідскага раёна ў 2014 годзе Лідскай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы быў арганізаваны літаратурны конкурс імя В.С. Навіцкай. Ён праводзіцца 1 раз у два гады. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:00 |