Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
30.6.2023, 9:21
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ліпень 27 – 60гадоў з дня нараджэння Грушы Рычарда Баляслававіча (1963 г., в. Сцеркава Лідскага раёна), мастака, скульптара, паэта. Камяні-знакі Рычарда Грушы ўстаноўлены ў Полацку і Брэсце, Нясвіжы і Навагрудку, Лідзе і Смаргоні, Міры і Шчучыне… Асобыя даты ў творчасці мастака – 60-годдзе вызвалення Беларусі і юбілей Вялікай Перамогі. Яго мемарыяльная кампазіцыя воінам Чырвонай Арміі, загінуўшым у 1941 годзе ў “навагрудскім катле”, уключана ў спіс гістарычных помнікаў і ахоўваецца дзяржавай. Шматлікія скульптурныя формы з дрэва Рычарда Грушы ўпрыгожваюць інтэр’еры дзіцячых садкоў, ствараюць асаблівую атмасферу народнай казкі ва ўтульных дворыках. Асабліва кранае кампазіцыя “Сымон-музыка”. Для кагосьці гэта першая сустрэча з коласаўскімі героямі. Большасць сваіх работ Рычард Груша проста… прыносіць у дар — гораду, людзям, зрэшты гісторыі. Наогул, лідскі скульптар з кагорты тых людзей, хто вельмі горача любіць сваю старонку і імкнецца глыбока і сур’ёзна вывучаць духоўную спадчыну, пакінутую нам продкамі. 60 гадоў таму назад (1963 г.) вуліца Лідская была перайменавана ў вуліцу імя Валянціна Таўлая. Рашэннем гарвыканкама ад 11 красавіка 1963 года вуліца Лідская перайменавана ў вуліцу імя Валянціна Таўлая. Яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагоддзя гэта была ціхая вуліца, хоць і пачыналася яна ў самым цэнтры, ступіш некалькі крокаў, пяройдзеш масток праз Лідзейку і ўжо на ўскраіне. За ланцугом невялікіх хат — поле і ўзлесак. Толькі і бачылі на вуліцы пешаходаў — яе жыхароў, ды аматараў прыроды, якія ішлі на яе ўлонне бліжэйшым шляхам. Змяняцца сялянскае аблічча вуліцы пачало ў 60-х гадах. Побач з ёй, на ўзгорку, вырас Курган Бессмяроцця. З пачаткам 80-х вуліца актыўна прырастае новымі дамамі. Сучасны выгляд вуліца атрымала пасля таго, як у горадзе прайшло рэспубліканскае свята “Дажынкі”.Зараз там, дзе раней была раўніна,узвышаюцца высоткі, добраўпарадкаваны двары, дзіцячыя пляцоўкі, пабудаваны новыя магазіны, адміністрацыйныя будынкі, дзіцячыя сады і іншыя неабходныя для камфортнага жыцця лідзян аб’екты інфраструктуры. Лёс адвёў Валянціну Таўлаю толькі 33 годы жыцця. Яго літаратурны талент, сціпласць і інтэлігентнасць спалучаліся з нязломным характарам, цвёрдасцю перакананняў і жаданнем аддаць сябе самога без рэшткі дзеля сваёй беларускай зямлі, дзеля свайго народа. Падпольшчык і партызанскі сувязны, паэт і журналіст... За трэць стагоддзя ён зрабіў столькі, на што шмат каму не хапіла б і некалькіх жыццяў. Таленавітыя людзі часцяком хутка згараюць, але менавіта яны надоўга застаюцца ў нашай памяці. У гонар паэта-барацьбіта названа вуліца нашага горада. Імя Валянціна Таўлая прысвоена філіялу № 6 гарадской бібліятэкі. У 2010 годзе адрэстаўраваны і адкрытыдом-музей паэта, дзе з 1939 па 1941 гады разам са сваёй жонкай жыў Валянцін Таўлай. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:00 |