Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.9.2023, 7:21
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Верасень 50 год таму назад (1973г.) прынята пастанова ўраду БССР аб адкрыцці ў горадзе Лідзе музычнага вучылішча. (Зараз Лідскі дзяржаўны музычны каледж). У 1973 годзе ў нашым горадзе ўпершыню быў аб’яўлены набор у новую сярэдне-спецыяльную ўстанову, якая стала называцца Лідскім музычным вучылішчам. Тады ўпершыню пасля конкурсных выпрабаванняў было залічана 125 выпускнікоў дзіцячых музычных школ Беларусі і Украіны. Невялікі педагагічны калектыў, у асноўным з ліку маладых выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, узначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў нашай краіны, выдатнік народнай адукацыі Эдуард Кірыленка, затым выдатнік народнай адукацыі Мар’ян Баяровіч, потым лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко, выкладчык вышэйшай катэгорыі, віцэ-прэзідэнт Беларускай гільдыі трубачоў, член міжнароднай асацыяцыі “Мастацтва і адукацыя” Канстанцін Сцяпанаў і зараз Алена Серакова. Асаблівы гонар каледжа складаюць выпускнікі – вядомыя ў Беларусі і за яе межамі музыканты: кіраўнік ансамбля “Троіца” – Іван Кірчук, кампазітар - Дзінара Мазітава, саліст групы “Чысты голас” - Юрый Рудзевіч, салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.І. Жыновіча - Таццяна Хандогая, заслужаная артыстка Беларусі – Вольга Вронская і іншыя. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:58 |