Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
2.11.2023, 8:35
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лістапад 18 – 115годоў з дня нараджэнняБрыкеля Паўла Парфір’евіча (1903-1983), савецкі ваенаначальнік, у гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса на шэрагу франтоў, Герай Савецкага Саюза. Гвардыі генерал-маёр. Удзельнік вызвалення г. Ліды. Ганаровы грамадзянін г. Ліды. У аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі Генштаб Чырвонай Арміі істотную ролю адводзіў кавалерыйскім часткам з-за іх высокай рухомасці. Кавалерыя ў тыя часы была эквівалентам сучасных мотастралковых войскаў. Коні выкарыстоўвалісяяк сродак перасоўвання, баі ў конным ладу, так званыя шабельныя атакі былі вельмі рэдкай з'явай. Здольнасць да хуткага манеўру ў кожным баі мела вельмі важнае значэнне, а ў лясістай беларускай мясцовасці ў гэтым плане ніхто з кавалерыяй параўнацца не мог. Ганаровае права называцца «Гродзенскай» 6-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, а яе 23-і гвардзейскі кавалерыйскі полк «Лідскім» атрымалі ў ліпені 1944 года. У час аперацыі «Баграціён» кавалерысты за 36 дзён прайшлі з баямі 770 кіламетраў, беручы ўдзел у вызваленні 268 населеных пунктаў, у тым ліку Маладзечна, Ліды, Гродна. Гэткім паспяховым дзеянням дывізіі ў немалой ступені спрыяў вялікі баявы вопыт яе камандзіра – генерал-маёра Паўла Брыкеля. Указам Прэзідыума Вярхоўнай Савета СССР ад 29 мая 1945 года за высокае каманднае майстэрства, мужнасць і адвагу, выяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі генерал-маёру Паўлу Парфір'евічу Брыкелю прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 23:38 |