Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
3.1.2024, 7:29
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень 500 гадоў назад у вёсцы Малое Мажэйкава Лідскага павету пабудаваны праваслаўны храм абарончага тыпу. Вядомы, як Маламажэйкаўская царква. Маламажэйкаўская Багародзіцкая царква-крэпасць — адна з тых культавых пабудоў памежжа XV-XVI ст., дзякуючы якім Беларусь увайшла ў гісторыю еўрапейскай архітэктуры. Маламажэйкаўская царква пакідае незабыўнае ўражанне. Нагадвае яна хутчэй не дом для малітвы, а пабудаваны для змагання сярэднявечны замак. Яе тоўстыя муры складзены з моцнай, бы бетон, цэглы, вырабленай паводле даўно згубленых рэцэптаў. Шведскія ядры пакідалі толькі драпіну на іх. Яна мела падземны ход і патаемныя лазы ў мурах, а па кутах да нашых дзён захаваліся чатыры стромкія вежы, на якіх з яе вядуць спіралепадобныя каменныя сходы. Пад царквою ёсць два ўмяшчальныя скляпы, дзе быў калодзеж і, магчыма, перахоўваліся баяпрыпасы ды правіянт, а ўваход у яе абараняліважкія жалезныя дзвяры-герсы, якія апускаліся на ланцугах са спецыяльнай нішы ў сцяне. але асабліва падкрэсліваюць яе ваеннае прызначэнне шматлікія байніцы, што захаваліся дагэтуль і ў вежах і ў мурох вакол. І разам з тым суровы будынак мае багатае дэкаратыўнае аздабленне як звонку,так і ўнутры. З усіх абаронных цэркваў у Мураванкі больш цікавыя вонкавыя нішы, а таксама вельмі прыгожае нутраное зорчатае скляпенне. Маламажэйкаўская царква — адзін з найвыдатнейшых помнікаў абарончага сакральнага дойлідства на гістарычнай Лідчыне. Яна ўнесена ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Беларусі. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:50 |