IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 9.1.2014, 14:37
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



"Адкрытая шчырасць"


8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924)
Алеся Савіцкага, пісьменніка


У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе.
Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін.
Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі.
Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей.


Бібліяграфія:

1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213.
2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476.
3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640.
4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600.
5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193.
6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15

7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. -
2009. - 9 студзеня. - C.5.
8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. -
C.164-167.
9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009.
- 69с.
10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. -
C.141-148.
11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. -
2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1.
12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20.
13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1.
- C.134-154.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 4.3.2014, 14:41
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ У кожным імгненні паэзія ёсць”


1 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння
Еўдакіі Лось, беларускай паэтэсы.


Адметную старонку ў гісторыю нацыянальнай літаратуры XX ст. упісала адна з яркіх беларускіх паэтэс Еўдакія Якаўлеў на Лось. “ У мове века – і мая гаворка, у песні века – і мае спяванне”, - зазначыла яна ў вершы “Бабін век”. Еўдакія Лось пражыла толькі сорак восем гадоў , але ўсё багацце сваёй паэзіі, хараство душы аддала сваім сучаснікам і нашчадкам.
Нарадзілася Е.Лось у вёсцы Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У 1934 годзе бацькі перабраліся ў паселак Ушачы, дзе дзяўчынка пайшла ў школу, але мірнае жыццё перапыніла вайна. Е.Лось зведала ўсе жахі ваеннай блакады, адчула, што такое голад і холад, страты блізкіх: загінулі бацька і брат. Пасля вайны будучая паэтэса скончыла сямігодку, вучылася ў Глыбоцкім педвучылішчы, на аддзяленні мовы і літаратуры педінстытута ў Мінску, на Вышэйшых літаратурных курсах пры Саюзе пісьменнікаў СССР у Маскве. Працавала ў рэдакцыі газеты “Зорка”, у Вучпедвыдавецтве БССР, газеце “Звязда”, была адказным сакратаром часопіса “Работніца і сялянка” і галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”.
Творчы шлях паэтэсы працягваўся амаль трыццаць гадоў. Упершыню ў друку яна выступіла з вершам “Сэрца дзяўчыны” ў 1948 годзе ў часопісе “Работніца і сялянка”. Яе першыя паэтычныя крокі благаславіў П.Броўка. Е.Лось нарадзілася вясной і свой першы паэтычны зборнік “Сакавік”, які з’явіўся ў свет у 1958 годзе, назвала месяцам свайго нараджэння. Кніга была прыхільна сустрэта чытачамі і крытыкай. Пры жыцці Е.Лось выйшла восем арыгінальных зборнікаў паэзіі.
У сваёй творчасці Е.Лось звярталася і да прозы – кнігі апавяданняў і лірычных замалёвак - “Пацёркі” і “”Травіца брат-сястрыца”; займалася перакладамі. Як дзіцячы паэт Е.Лось з радасцю несла беларускім дзецям роднае слова, клапацілася пра іх духоўнае развіццё, імкнулася абудзіць у малых чытачоў неабыякавае станаўленне да свету, вучыла адрозніваць добрае ад ліхога, прыгожае ад брыдкага.
Творы Е.Лось перакладзены на трыццаць моў свету, сярод іх - амаль усе славянскія, мовы народаў СССР, англійская, французская, венгерская... Паэтэса была ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі, ганаровымі Граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Латвійскай ССР. Памяць аб ёй годна ўшаноўваецца на радзіме пісьменніцы. У 1998 годзе ў Віцебску ўстаноўлены помнік Е.Лось. Яе імем названа Ушацкая раённая бібліятэка.
Бібліяграфія:
Марціновіч, А.А. “ У кожным імгненні паэзія ёсць”: Еўдакія Лось / Алесь Марціновіч // Пад небам вечнасці : [ арт., эсэ] / Алесь Марціновіч.- Мінск, 1990.- С.36-46.
Еўдакія Лось // Беларускія пісьменнікі (1917-1990 : даведнік / [ склад. А.К. Гардзіцкі ].- Мінск, 1994.- С. 340-341.
Лось Еўдакія Якаўлеўна // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік : у 6 т. / [ пад рэд. А.В.Мальдзіса].- Мінск, 1994.- Т.4.- С.70-80.
Лось Еўдакія Якаўлеўна // Беларус. энцыкл.: у 18 т. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў [і інш.].- Мінск, 1999.- Т.9.- С.349.
Стральцова, В.М. Еўдакія Лось, 1929-1977 / В.М.Стральцова // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддзяленне гуманіт. навук і мастацстваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; [рэдкал.: У.В.Гніламедаў і інш.; навук рэд.: У.В.Гніламедаў, С.С. Лаўшук].- Мінск, 2003.-Т.4,кн.2.- С.294-310.
Бельскі,А.І. “ Даў Бог мне сэрца, сэрцу хваляванне...”: (Еўдакія Лось) / А.І.Бельскі // Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А.І. Бельскі.- Мінск, 2005.- С. 121-135.
Лось Еўдакія Якаўлеўна // Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2т. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў [і інш.].- Мінск, 2006.- Т.2.- С.51-52.
Лось Евдокия Яковлевна // Республика Беларусь: в 6т. / редкол.: Г.П.Пашков [и др.].- Минск, 2007.- Т.4.- С.547.
Нуждзіна, Т.С. Еўдакія Лось – асоба, чалавек, творца – у літаратурным лёсе паэта Уладзіміра Смірнова / Тамара Нуждзіна // Мелодии, краски, запахи “малой родины” Адама Мицкевича : сб. науч. работ / М-во образовния Респ. Беларус, УО “ Гродн. ун-т им. Я.Купалы”; [ редкол.:С.Ф.Мусиенко и др.].- Гродно, 2008.-С.276-284.
Бельскі,А. “ Я жыву за дажджом, за вясёлкаю...”: жыццё і лірыка Е.Лось / Алесь Бельскі // Роднае слова.- 1999.- №2.- С. 5- 17; №3.- С.31-38.
Карпенка,М. Дзяўчынка з яблыкам / М.Карпенка // Алеся.- 1999.- №3-4.- С.1,4-5.
Марціновіч,А. Душой народжаннае слова / Алесь Марціновіч // Полымя.- 1999.- №3.- С.200-211.
Карпенка,М. Такой яна была... / Марыя Карпенка // Алеся.- 2004.- №3.- С.11-12.
Еўдакія Лось (1929-1977) / прадм. І падрыхт. тэкстаў [ вершаў] Казіміра Камейшы // Полымя.- 2006.- №1.- С.118-124.
Нуждина,Т. Творческих душ диалог: ( Евдокия Лось – Владимир Смирнов: по страницам переписки) / Тамара Нуждина // Нёман.- 2007.- №7.-С.153-178.
Нуждзіна,Т. Гарчынка песні недапетай: Еўдакія Лось – Яўгенія Янішчыц: трагедыя сэрцабіцця / Тамара Нуждзіна // Маладосць.- 2007.- №7.- С109 -118.
Шматкова,І. Тэма Радзімы ў творчасці Еўдакіі Лось і Ніны Мацяш / Ірына Шматкова // Роднае слова.- 2007.- №5.- С.27-30.
Касатая,К. Гукапісная фактура вершаў Еўдакіі Лось / Карына Касатая // Роднае слова.- 2008.- №1.- С.30-32.
Шматкова,І. Еўдакія Лось, Галіна Каржанеўская: погляды на паэта і паэзію / Ірына Шматкова // Полымя.- 2008.- №3.- С.166-173.
Баўтрэль, І. “ І сэрцам песню праспяваць...” // Роднае слова.- 2009.- №3.- С.3.
1 сакавіка – 80 год з дня нараджэння Е.Я.Лось (1929-1977), паэтэссы // Новыя кнігі (дадатак).- 2009.-№1.- С.6.
Нуждзіна,Т.Умела быць сама сабой / Т.Нуждзіна // Літаратура і мастацства.- 2009.- 13 сакавіка.- С.1,16.
Глобус, А. Еўдакія / А.Глобус // Звязда.- 2012.- 21 жніўня.- С.8.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 15.6.2025, 21:43