IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 9.1.2014, 14:37
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3702
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



"Адкрытая шчырасць"


8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924)
Алеся Савіцкага, пісьменніка


У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе.
Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін.
Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі.
Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей.


Бібліяграфія:

1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213.
2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476.
3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640.
4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600.
5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193.
6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15

7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. -
2009. - 9 студзеня. - C.5.
8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. -
C.164-167.
9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009.
- 69с.
10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. -
C.141-148.
11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. -
2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1.
12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20.
13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1.
- C.134-154.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 2.4.2014, 8:21
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3702
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ Праз плынь лядовае тугі...”

6 красавіка – 110 гадоў з дня нараджэння
Міколы Хведаровіча ( 1904-1981), паэта, перакладчыка.


Улюбёны пясняр роднай зямлі паэт-лірык М.Хведаровіч (сапраўднае прозвішча Чарнушэвіч Мікалай Федаравіч) нарадзіўся на Капыльшчыне ў сям’і малазямельных сялян. Самымі першымі творамі М. Хведаровіча былі дзве невялікія п’ескі. З вершамі выступіў у друку ў 1925 годзе. Даволі часта выступаў пад псеўданімам Себасцян Старобінскі ў перыёдыцы з пародыямі, сатырычнымі вершамі. Лепшыя з іх склалі змест кнігі “Ха” (1932). Першы перыяд творчасці паэта прыйшоўся на 20-30-я гады. Лепшае са створанага ім у гэты час – інтымна-спавядальная і пейзажная лірыка, для якой характэрна мяккая мернасць рытму, яркая вобразнасць.
Жыццё паэта крута змяніў 1938 год. Хведаровіча арыштавалі, інкрыміравалі ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі і асудзілі на восем год. Некалькі год ён правёў на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве Манчагорска. У 1949 годзе яго арыштавалі другі раз усё па тым жа абвінавачванні і выслалі ў Краснаярскі край, дзе ён жыў на пасяленні ў горадзе Енісейску.
Другі перыяд творчасці М. Хведаровіча пачаўся пасля доўгага маўчання, з сярэдзіны 50-х гадоў. Пасля вяртання на радзіму ён шмат працаваў у самых розных літаратурных жанрах. Выдаў кнігі паэзіі “Залаты лістапад” ( 1957), “Перазвон бароў” (1961), “Зоркі на камені” ( 1968). Нягледзячы на перажытае паэт застаўся ў лепшых сваіх творах аптымістам, не страціў жывой лірычнай узрушанасці. Пісаў ён і кніжкі для дзяцей. Разам з Алесем Звонакам пераклаў славуты твор Ш. Руставелі “ Віцязь у тыгравай шкуры”. Акрамя гэтага твора на рахунку паэта яшчэ некалькі перакладаў паэм , раманаў. За пераклад зборніка Ш.Пёцефі “Ліра і меч” стаў лаўрэатам прэміі венгерскага агенства па літаратуры і мастацству “Артысіус” за прапаганду венгерскай паэзіі на бларускай мове.
Адметную і цікавую старонку ў беларускай літаратуры склалі яго кнігі нарысаў-успамінаў “ Памятныя сустрэчы” (1960), і “Незабыўнае”(1976) пра сяброў і паплечнікаў, пра старэйшых пісьменнікаў. У 1978 годзе пабачыла свет дакументальна-мастацкая аповесць Хведаровіча “Споведзь”, у якой пісьменнік расказаў пра тое, як жылі ён і яго сябры-камсамольцы, як змагаліся за лепшую будучыню, заставаліся чыстымі і сумленнымі перад часам і народам.
Мікола Хведаровіч – паэт неацэнены, а між тым яго творчасць пазначана мастацкасцю слова і дае немалы духоўны спажытак.







Бібліяграфія:
1. Хведаровіч Мікола // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў[і інш. ].- Мінск, 2003.- Т.16.- С.572.
2. Хведаровіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік: у 6 т./ пад. рэд. А.В.Мальдзіса.- Мінск, 1995.-Т.6.-С.184-194.
3. Хведаровіч Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік.-Мінск,1994.-С.563-564.
4. Бельскі, А.І. Праз плынь лядовае тугі.../ Алесь Бельскі // Бельскі А.І. Краса і смутак / Алесь Бельскі.- Мінск, 2000.-С.24-32.
5. Марціновіч, А.А. Пакутніцкая адысея / Алесь Бельскі // Марціновіч А.А. Дзе ж ты, храм праўды? / Алесь Марціновіч.- Мінск, 1996.- С.357-365.
6. Барадулін Р.І. Смяяўся, язык прыкусіўшы.../ Рыгор Барадулін // Барадулін Р.І. Аратай, які пасвіць яблокі / Рыгор Барадулін.- Мінск,1995.- С.136-140.
7. 6 красавіка – 100 год з дня нараджэння М.Хведаровіча ( 1904- 1981), паэта, перакладчыка // Новыя кнігі.- 2004.- С. 6-9.
8. Кенька, М. Мікола Хведаровіч і венгерская паэзія / М. Кенька // Роднае слова.-2004.- №3.- С.6-9.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 13.6.2024, 18:33