IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 9.1.2014, 14:37
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



"Адкрытая шчырасць"


8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924)
Алеся Савіцкага, пісьменніка


У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе.
Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін.
Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі.
Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей.


Бібліяграфія:

1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213.
2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476.
3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640.
4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600.
5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193.
6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15

7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. -
2009. - 9 студзеня. - C.5.
8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. -
C.164-167.
9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009.
- 69с.
10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. -
C.141-148.
11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. -
2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1.
12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20.
13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1.
- C.134-154.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 6.5.2014, 8:26
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ З шыпшын аснежаных , калючых табе вянок звіла вясна”.

24 мая - 125 гадоў з дня нараджэння А. Г. Русака (1904-1987), паэта-песенніка.


Бывайце здаровы,
Жывіце багата,
Ужо ж мы паедзем
Дадому, дахаты.

Мала хто на Беларусі не чуў гэтай папулярнай, сапраўды народнай, песні. Упершыню яна была надрукавана ў 1937 годзе на старонках газет “Літаратура і мастацства” і “Правда”, як фальклорная. Кампазітар І. Любан напісаў да яе ўдалую музыку, выкарыстаўшы ў мелодыі характэрныя напеўкі народных песень. Як народную песню верш пераклаў на рускую мову
М. Ісакоўскі ( рускі тэкст паклаў на музыку У. Захараў). А між тым аўтарам верша “ Бывайце здаровы” быў беларускі паэт-песеннік Адам Русак, аўтар слоў многіх выдатных песень, таленавіты паэт і музыкант. Яго творчасць – адметная старонка нацянальнай паэтычна-песеннай культуры і мастацства.
Нарадзіўся А. Русак у сям’і беззямельных сялян у вёсцы Пясочнае на Капыльшчыне. Любоў да народнай песні, захапленне музыкай пераняў ад бацькоў. Маці яго цудоўна спявала, ведала шмат песень, бацька быў здольны скрыпач-самавучка. З дзяцінства А. Русак захапіўся скрыпкай, марыў аб музычнай вучобе, але адсутнасць адпаведных навучальных устаноў не дазволіла гэтай мары хутка здзейсніцца. Спачатку ён паступіў у Мінскі будаўнічы тэхнікум. І толькі пасля яго заканчэння ў Ленінградскую кансерваторыю. Яшчэ студэнтам А. Русака па конкурсу прынялі ў сімфанічны аркестр Ленінградскага Малога опернага тэатра. З гэтым аркестрам яго лёс быў звязаны да канца 40-х гадоў. У 1949 годзе па запрашэнню Беларускай дзяржаўнай філармоніі ён пераехаў у Мінск і яшчэ дзесяць год выступаў як музыкант сімфанічнага аркестра.
Звыш 200 вершаў А. Русака сталі песнямі. Да яго творчасці звярталіся такія вядомыя кампазітары, як Р. Пукст, А. Туранкоў,
У. Алоўнікаў, Ю. Семяняка, І. Лучанок і інш. Выканаўцамі яго песень былі Л. Александроўская, І. Балоцін, славуты рускі спявак Л. Уцёсаў.
Паэзія ў творчасці А. Русака гарманічна спалучалася з музыкай. Акрамя вершаў ён пісаў вальсы, полькі. Песням-вершам Адама Русака наканавана вялікае даўгалецце, нездарма лепшыя з іх лічылі і працягваюць называць народнымі, бо яны – сам песенны дух Беларусі і яе народа.
Узнагароджаны ордэнамі “Дружбы народаў”, “Знак пашаны” і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1964).




Бібліяграфія:

1. Русак, А. Засцілайце сталы: Выбранае / Адам Русак; аўт. прадм.
Г. Цітовіч. - Мінск: Маст.літ., 1984.- 222с., 1 л. партр.
2. Бельскі, А. І. “Калі песня душу грэе...”: ( Адам Русак) / Алесь Бельскі // Бельскі А. І. Краса і смутак / Алесь Бельскі. - Мінск, 2000. - С.61 - 66.
3. Русак Адам Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.:
Г. П. Пашкоў [і інш. ]. - Мінск, 2001. - Т. 13. - С. 454.
4. Русак Адам // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік: у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. - Мінск, 1995. - Т. 5. - С. 172 - 176.
5. Русак Адам Герасімавіч // Беларусь: Энцыкл. даведнік / рэдкал.:
Б. І. Сачанка [і інш.]. - Мінск, 1995. - С. 629.
6. Адам Русак // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік. - Мінск, 1994. - С. 468.
7. Літаратурная спадчына Беларусі, XI – сярэдзіна ХХ стст.( з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) = Литературное наследие Беларуси, XI – середина ХХ вв.= The literary of Belarys, XI – middle ХХ century / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. - Мінск, 2004.- 1 электрон. апт.дыск
( CD-ROM ).
8.. Маліноўскі, М. І свет заспяваў “Бывайце здаровы”/ М. Маліноўскі // Культура. - 2006. - 338. - С.15.
9. Шавыркін, М. Не за вочы чорныя / М. Шавыркін // Звязда. - 2005. -
26 лістапада. - С. 3.
10. Мамедава, Т. 100 год з дня нараджэння А. Г. Русака (1904-1987), паэта-песенніка / Т. Мамедава // Новыя кнігі. - 2004. - №2. - С.15 - 16.
11. Агейка, У. “З шыпшын аснежаных, калючых табе вянок звіла вясна “ /
У. Агейка // Роднае слова. - 2004. - №5. - С. 3 - 5.
12. Бур’ян, Б. “ Мара верша – быць прапетым” / Барыс Бур’ян // Беларуская думка. - 1999. - №10. - С.168 - 170.
13. Пруднікаў, П. Скрыпка і ліра / Павел Пруднікаў // Маладосць. - 1994. - №7. - С. 248 - 254.
Старонкі ўспамінаў.
14. Марціновіч, А. Словам сонечным, песняй шчырай / А. Марціновіч // Пралеска. - 1994. - №5. - С.20 - 21.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 23.5.2024, 15:51