Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
![]()
Сообщение
#1
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
"Адкрытая шчырасць" 8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924) Алеся Савіцкага, пісьменніка ![]() У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе. Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін. Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі. Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей. Бібліяграфія: 1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213. 2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476. 3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640. 4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600. 5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193. 6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15 7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. - 2009. - 9 студзеня. - C.5. 8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. - C.164-167. 9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009. - 69с. 10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. - C.141-148. 11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1. 12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20. 13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1. - C.134-154. |
|
|
![]() |
![]()
Сообщение
#2
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Шлях народа і дарогі цывілізацыі 27 чэрвеня – 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Карамазава (1934 ) , беларускага пісьменніка. ![]() Віктар Філімонавіч Карамазаў – творца адметны. Адметны глыбінёй пастаўленых маральна-філасофскіх праблем. Яго публіцыстычны голас заўсёды трывожыць, непакоіць. Чалавек і прырода – дзве ўзаемазвязаныя сферы, глыбокія, складана супярэчлівыя – пануюць у яго творчасці. Нарадзіўся будучы пісьменнік у сям’і настаўнікаў на Магілёўшчыне. У 1958 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Шмат гадоў Карамазаў аддаў працы ў рэдакцыях розных газет, у часопісе “Полымя”, на беларускім тэлабачанні. У пару актыўнай журналісцкай дзейнасці на старонках друку з’явіліся яго нарысы і апавяданні. Першую кнігу “ Падранак” склалі апавяданні і невялікі лірычны дзённік “Ліменскі сшытак”. Яны прасякнуты дабрынёй і хараством. Цёплым лірызмам, пафасам услаўлення моцы і годнасці чалавека вызначаюцца творы Карамазава “ Па талым снезе”, “Спіраль”. Публіцыстычная проза і эсэ сабраны ў кнізе “ Проста успомніў я цябе...” ( 1989, Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага). Маральную вартасць сваіх герояў пісьменнік вымярае іх адносінамі да зямлі і ўсяго жывога на ёй. Прырода, на думку аднаго з яго герояў - лепшы прафесар. І, хто пройдзе навуку ў гэтага прафесара, той – сапраўдны чалавек. Яе вывучалі многія героі Карамазава. У асноўным гэта рыбакі, плытагоны, леснікі – людзі, якія большую частку свайго жыцця праводзяць пад адкрытым небам у гарманічным адзінстве з прыродай. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Бібліяграфія: Віктар Карамазаў // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4. Кн. 1. 1966—1985. – Мінск : Бел. навука, 2002. – С. 571—593. Карамазаў В. // Беларускія пісьменікі: Бібліягр. слоўнік У 6 т. Т. 3. – Мінск: БелЭН, 1994. – С. 156–158. Карамазаў В. // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік. – Мінск : Маст. літ., 1994. – С. 260 – 261. Мянькоў, Ю. Віктар Карамазаў. "Дзяльба кабанчыка" : урок беларускай літаратуры (VIII клас) / Юрый Мянькоў // Роднае слова. – 2012. – № 9. – С. 63—64. Бязлепкіна, А. Чалавек прыгону [раман Віктара Карамазава "Мастак і парабкі"] / А. Бязлепкіна // Звязда. – 2012. – 14 сакавіка. – С. 8. Брадзіхіна, А. Паміж воляй і доляй [пра новы раман Віктара Карамазава "Мастак і парабкі"] / Ала Брадзіхіна // ЛiМ. – 2012. – 24 жніўня. – С. 6. Варанько, К. Матэрыял да вывучэння тэмы "Беларуская літаратура на сучасным этапе" ў ХІ класе [пра творчасць Івана Пташнікава, Віктара Карамазава, Алеся Жука, Валянціны Коўтун, Міхася Башлакова, Міколы Матукоўскага, Аляксея Дударава] / К.Варанько // Беларуская мова i лiтаратура. – 2012. – № 6. – С. 34—44. Вештарт, Г. Моўныя здабыткі Віктара Карамазава [паводле рамана "Мастак і парабкі"] / Г. Вештарт // Роднае слова. – 2012. – № 1. – С. 56 — 57. Патапенка, В. З вясною па жыцці / В. Патапенка // ЛiМ. – 2009. – 31 ліпеня. – С. 13. Сычова, С. Узаемадачыненні свету людзей і свету прыроды ў нацыянальным характары беларуса [на матэрыяле прозы Віктара Карамазава] / С. Сычова // Роднае слова. – 2009. – № 6. – С. 10 – 13. Арцем'еў, В. Шлях да твора / В. Арцем'еў // ЛiМ . – 2008 . – № 16 . – С. 13 Жардзецкая, А. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе. На прыкладзе твораў Івана Пташнікава, Віктара Казько, Алеся Жука, Віктара Карамазава / А. Жардзецкая // Роднае слова. – 2008. – № 12. – С. 28. Іваноў, В. "Крыж на зямлі і поўня ў небе" / В. Іваноў // Роднае слова. – 2008. – № 3. – С. 99 – 100. Прохар, М. Хварэе прырода - хварэе душа / М. Прохар // Роднае слова. – 2008. – № 3. – С. 14 – 17. Прохар, М. Экалогія прыроды і экалогія душы: Чарнобыль у творчасці Віктара Казько, Івана Пташнікава, Віктара Карамазава / М. Прохар // Полымя. – 2007. – № 4. – С. 194 – 209. 27 чэрвеня - 70 год з дня нараджэння (1934) В.Ф. Карамазава, пісьменніка // Новыя кнiгi. – 2004. – № 5. Дом на гары // ЛiМ. – 2004. – 25 чэрвеня. – С. 12. Дудзінская, Д. Шлях народа і дарогі цывілізацыі [Раман “Бежанцы” В. Карамазава] / Д. Дудзінская // Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 9. Міхайловская, А. Апавяданне “Дзяльба кабанчыка” В. Карамазава / А. Міхайлоўская // Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 58. Дудзінская, Д. Залежнасць свету ад душэўнага зместу героя [Аповесць “Пагоннік” В. Карамазава] / Д. Дудзінская // Роднае слова. – 2002. – № 12. Праскаловіч, В. Чалавек і свет прыроды [Вывучэнне твораў В. Карамазава ў ІХ класе] / В. Праскаловіч // Роднае слова. – 1998. – № 12. – С. 61. Локун, В. Кругі жыцця [аб творы В. Карамазава “Аброчны крыж”] / В. Локун // Полымя. – 1995. – № 10. Навагродская, Н. Сумленне і адказнасць мастака [Штрыхі да творчага партрэта В. Карамазава] / Н.Навагродская // Роднае слова. – 1994. – № 6. – С. 13 – 18. Тычына, М. Курапаты – Хатынь – Чарнобыль [Савецкая гісторыя ў люстэрку літаратуры. В. Карамазаў Раман “Бежанцы”] / М. Тычына // Роднае слова. – 1994. – № 3. Дзягцяр, А. Апантанасць мастака [Аб творчасці В. Карамазава] / А. Дзягцяр // ЛіМ. – 1992. – 19 чэрвеня. Пяткевіч, А. Свет празаіка [Штрыхі да творчага партрэта В. Карамазава] / А. Пяткевіч // ЛіМ. – 1991. – 1 сакавіка. Бельскi, А. Выпрабаванне смерцю i чалавечнасцю : Вайна ў Афганiстане i лiтаратура / А. Бельскі // Роднае слова . – 1990 . – № 7. Бугаёў, Д. “З даверам да чытача” [Аб творчасці В. Карамазава] / Д. Бугаёў // Полымя . – 1990 . – № 2 . – С. 206 – 211 Анискович, В. Восхождение : [о творчестве Виктора Карамазова] / В. Анискович // Неман. – 1974. - № 3. – С. 176—180. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 15.6.2025, 21:33 |