Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
![]()
Сообщение
#1
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
"Адкрытая шчырасць" 8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924) Алеся Савіцкага, пісьменніка ![]() У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе. Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін. Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі. Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей. Бібліяграфія: 1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213. 2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476. 3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640. 4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600. 5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193. 6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15 7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. - 2009. - 9 студзеня. - C.5. 8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. - C.164-167. 9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009. - 69с. 10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. - C.141-148. 11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1. 12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20. 13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1. - C.134-154. |
|
|
![]() |
![]()
Сообщение
#2
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Слова – багацце 21 ліпеня - 85 гадоў з дня нараджэння Віктара Каваленкі, літаразнаўца, акадэміка. ![]() Вядомы беларускі крытык і літаратуразнавец, празаік. Нарадзіўся ў вёсцы Сакаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1948 г. скончыў Лідскую педагагічную навучальню. Працаваў настаўнікам Дабравольскай сямігадовай школы на Гарадзеншчыне. У 1949-1953 гг. вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў у Свірскім раёне выкладчыкам мовы і літаратуры Сырмежскай СШ, дырэктарам Кемелішскай СШ. У 1955 г. паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры (1958) - навуковы супрацоўнік, з 1982 г. дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1962 г. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981). З'яўляецца сааўтарам кнігі «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з М.Мушынскім, А.Яскевічам, 1972), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории советской многонациональной литературы» (1974), «Истории белорусской советской литературы» (1974). Лаўрэат прэміі СП СССР (1976) за кнігу «Прага духоўнасці», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у стварэнні даследавання «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы». Бібліяграфія: 1. Жалкоўскі, А. Каваленка Віктар Антонавіч / А. Жалкоўскі // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на. – Мінск, 2004. – С. 471. 2. Тычына, М. А. Віктар Антонавіч Каваленка ( да 70-годдзя з дня нараджэння) / М.А. Тычына // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — № 3. — 1999. — C. 136—138. 3. Каваленка Віктар Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш. ]. - Мінск, 1998. - Т. 7. - С. 390. 4. Лойка, А.А. Каваленка Віктар / А.А. Лойка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік: у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. - Мінск, 1994. - Т. 3. - С. 34 -38 5. Віктар Каваленка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 232—233. 6. Каваленка Віктар Антонавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі: у 5 т. / пад. рэд. І.П.Шамякіна. – Мінск, 1985. – Т.2. – С.602 – 603. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 15.6.2025, 21:51 |