IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 9.1.2014, 14:37
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



"Адкрытая шчырасць"


8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924)
Алеся Савіцкага, пісьменніка


У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе.
Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін.
Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі.
Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей.


Бібліяграфія:

1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213.
2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476.
3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640.
4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600.
5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193.
6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15

7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. -
2009. - 9 студзеня. - C.5.
8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. -
C.164-167.
9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009.
- 69с.
10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. -
C.141-148.
11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. -
2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1.
12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20.
13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1.
- C.134-154.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 1.8.2014, 14:27
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



З роду Ходзькаў.

30 жніўня – 210 год з дня нараджэння Аляксандра Ходзькі (1804 – 1891), паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца.


Аляксандр Ходзька, выхадзец са старажытнага беларускага роду, які яшчэ ад касцюшкоўсага часу славіўся сваімі культурнымі і вызваленчымі традыцыямі. Нарадзіўся ён ў маёнтку Крывічы Мядзельскага раёна. Яго бацька быў вядомым у Беларусі і Літве пісьменнікам і дзеячам народнай адукацыі.
А. Ходзька атрымаў добрую дамашнюю адукацыю. Ён пастаянна працаваў у багатай бацькавай бібліатэцы, чытаў творы лепшых еўрапейскіх пісьменнікаў і паэтаў, вывучаў замежныя мовы.
Літаратурны набытак Аляксандра Ходзькі невялікі. Ён выдаў у Пецярбургу ў 1829 годзе толькі адну кнігу паэзіі. Чытаючы гэты зборнік, разумееш чаму яго з такім захапленнем успрыняў Адам Міцкевіч: многія песенькі і балады напісаны на беларускія народныя тэмы, выкарыстаны легенды і паданні. Ягонай літаратурнай творчасці перашкодзіла, відаць, захапленне ўсходазнаўствам, дзе ён дасягнуў даволі значных поспехаў, стаўшы тут прызнаным аўтаратэтам. На аснове сабраных у час дыпламатычнай службы багатых гісторыка-этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў Аляксандр Ходзька выдаў цэлы шэраг кніг пераважна на французскай і англійскай мовах. Навукоўцы з розных краін, якія займаліся і займаюцца ўсходазнаўствам, адзначаюць вялікую важнасць перакладу Ходзькам на англійскую мову старажытнага эпасу аб народным героі – “Кёр-аглы”. Яго пераклад потым выкарыстоўвалі ў іншых краінах для выданняў на нацыянальных мовах. Ён жа першым пазнаёміў чытачоў з творамі класіка туркменскай літаратура Махтумкулі, выдаў “Граматыку персідскай мовы”. Пералічваць можна шмат чаго: навуковая спадчына Аляксандра Ходзькі вялікая. Але на жаль яна мала вядомая на Беларусі.

Творчасць

Зборнік “Паэзія” 1829
“Персідская граматыка” 1852
Акрамя гэтага напісаў даследванне па курдскай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш.

Бібліяграфія:
1. Ходзька ( Барэйка) Аляксандр // Асветнікі зямлі беларускай, Х – пач. ХХ ст.: Энцыкл. давед. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш. ]. – Мінск, 2001. – С. 454.
2. Марціновіч, А. На усходзе - як дома: Аляксандр Ходзька / Алесь Марціновіч // Марціновіч, А. Элегіі забытых дарог / Алесь Марціновіч. – Мінск, 2001. – С. 155 - 170.
3. Грыцкевіч, В. Аляксандр Ходзька / Валянцін Грыцкевіч // Славутыя імены Бацькаўшчыны. – Мінск, 2000. - Вып. 1. – С.207 - 219.
4. Ходзька ( Барэйка) Аляксандр // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш. ]. - Мінск, 1998. - Т. 17. - С. 39.
5. Ходзька ( Барэйка-Ходзька) Аляксандр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у: 6 т. кн. 2 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш. ]. - Мінск, 1998. – Т.6 кн. 2. – С. 72.
6. Мархель,У. Як свечка перад згасаннем / У. Мархель // Мархель,У. Прысутнасць былога / Уладзімір Мархель. – Мінск, 1997. – С.46-57.
7. Грыцкевіч, В. Аляксандр Ходзька / Валянцін Грыцкевіч // Праз смугу стагоддзяў. – Мінск,1993. – С.69-73.
8. 200 год з дня нараджэння А.Ходзкі (1804 – 1891), паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца // Новыя кнігі (дадатак). – 2004. - №5.- 24-27.
9. Трэпет, Л, “ Персідскія ўзоры” Аляксандра Ходзькі / Л.Трэпет // Рэспубліка. – 2004. – 13 кастрычніка. – С.6.
10. Рыбчонак,С. Радавод Ходзькаў герба Касцеша / Сяргей Рыбчонак, Уладзімір Свяржынскі // Спадчына. – 2001. - №3. – С.188 - 200.
11. Цвірка, К. Анталогія вяртання / К. Цвірка // Беларусь. – 1994. - №7. – С. 24-25.
12. 190 год з дня нараджэння Аляксандра Ходзкі (1804 – 1891), паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца // Новыя кнігі (дадатак). – 1994. – №6. – С. 14-15.
13. Грыцкевіч, В. З роду Ходькаў / В.Грыцкевіч // Полымя. – 1990. - №5. – С.193 – 199.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 25.5.2024, 17:13