IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 9.1.2014, 14:37
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



"Адкрытая шчырасць"


8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924)
Алеся Савіцкага, пісьменніка


У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе.
Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін.
Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі.
Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей.


Бібліяграфія:

1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213.
2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476.
3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640.
4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600.
5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193.
6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15

7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. -
2009. - 9 студзеня. - C.5.
8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. -
C.164-167.
9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009.
- 69с.
10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. -
C.141-148.
11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. -
2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1.
12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20.
13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1.
- C.134-154.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 27.8.2014, 12:07
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Поступ веку.


7 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Асіпенкі (1919 - 1994), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі.


Алесь Асіпенка належыць да пакалення тых беларускіх пісьменнікаў, чыё юнацтва прыпала на вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны.
У пачатку сваёй творчасці Аляксандр Харытонавіч пісаў вершы, нарысы, фельетоны. У 1952 годзе у часопісе ”Работніца і сялянка” было надрукавана яго першае апавяданне ” Дзяўчына з ”Залатой дубравы”. Пачынаючы з гэтага часу празаічныя творы А.Асіпенкі пачалі рэгулярна выходзіць у часопісах ”Маладосць”, ”Беларусь”, газеце ”Чырвоная змена”. У 1956 годзе ён напісаў прыгодніцкую аповесць ”Апошняя версія” аб савецкай міліцыі. Тэме выхавання моладзі прысвяціў аповесці ”Дысертацыя” і ” Няроўнай дарогай”. Першы зборнік пісьменніка ”Лёд растае” станоўча ацанілі ў літаратурных колах. Гэтыя творы засведчылі, што ў беларускую літаратуру прыйшоў аўтар індывідуальнай творчай манеры, чалавек вялікага жыццевага вопыту, які горача імкнецца паказаць працавітасць і аптымізм беларускага народа.
Асобнае месца ў творчасці А.Асіпенкі займае тэма вайны. Яго раман ”Вогненны азімут” адыграў значную ролю ў развіцці беларусай ваеннай прозы.
Вяршыняй пісьменніцкай творчасці для А.Асіпенкі сталі 1970-1980 гг. калі выйшлі з друку зборнікі ”Крокі”, ”Парогі”, аповесці ”Канец бабінага лета”, раман з сімвалічнай назвай ”Непрыкаянны маладзік”. Другая кніга рамана ўбачыла свет у 1980 годзе. За гэты твор Аляксандр Харытонавіч атрымаў Літаратурную прэмію імя І.Мележа.
Творы пісьменніка знайшлі адлюстраванне ў беларускім кінематографе. Па сцэнарыях А.Асіпенкі былі пастаўлены мастацкія фільмы ” Пяцера адважных”, ”Надзейны чалавек”, ” Кожны трэці” і інш.
Алесь Асіпенка – заслужаны работнік культуры Беларусі (1979), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974, за літаратурны запіс кнігі А.Дзенісавіча ”Арлінае племя”), адзначаны ордэнамі Айчыннай вайны першай і другой ступені, ”Знак Пашаны”, Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама шматлікімі медалямі і граматамі.

Творчасць

Раманы «Вогненны азімут» (1966)
«Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выд. 1982)
«Святыя грэшнікі» (1988)
”Лабірынты страху” (1992)
зборнікі апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958)
«Подых кветак і працы» (1960)
«Дарога ў даль» (1962)
«Крокі» (1971)
«Парогі» (1973)
«Абжыты кут» (1964)
«Жыта» (1968)
«Канец бабінага лета» (1975)
«Два дні і дзве ночы» (1977)
«Пяцёра адважных» (1985)
”Знікненне ў барвовай імгле” (1995)
Зрабіў літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлиное племя» (1970)
Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971)
«Канец бабінага лета» (1982)
«Трывогі першых птушак» (1986)
Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С. Паляковым, 1974)
«Трэцяга не дадзена» (з І. Балгарыным і М. Пяцігорскай, 1980)
«Кожны трэці» (з Н. Сафаравым, 1980).
Аб жыцці і творчасці пісьменніка.

1. Осипенко Алесь // Республика Беларусь : энциклопедия : [ в 7 т.] / редкол. : Г.П. Пашков [и др.] - Минск, 2007. – Т. 5. – С. 626 - 627.
2. Локун, В.І. Алесь Асіпенка, 1919 - 1994 / В.І. Локун // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацстваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы ; [навук. рэд.: У.В. Гніламёдаў, С.С. Лаўшук]. – Мінск, 2002. – Т. 4, кн. 1. – С. 166 – 186.
3. Асіпенка Алесь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 1996. - Т. 2. - С. 31-32.
4. Алесь Асіпенка // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. – Мінск, 1994. – С.27-28.
5. Асіпенка Алесь // Беларускія пісьменнікі : бібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І.Э. Багдановіч [ і інш. ]. – Мінск, 1992. – Т. 1. С. 107 – 111.


6. Русецкі, А.У. Не здраджваць сваім прынцыпам : ( да творчага партр. А.Асіпенкі) / А.У. Русецкі // Лёсы. Людзі. Літаратура / А.У. Русецкі ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, УА ” Віцеб. Дзярж. ун-т імя П.М. Машэрава”. - Віцебск, 2008. – С. 4 – 46.
7. Локун, В. Алесь Асіпенка : нарыс творчасці / Валянціна Локун // Кругі жыцця – кругі літаратуры / Валянцін Локун. – Мінск, 2002. – С. 3 - 107.
8. Корань, Л. Адбітак часу: пра раман А.Асіпенкі ”Святыя грэшнікі” / Людміла Корань // Цукровы пеўнік : літ.- крыт. арт. / Людміла Корань. – Мінск, 1996. – С. 156 – 166.

9. Локун, В. Творчы вопыт Алеся Асіпенкі / Валянціна Локун // Полымя. – 1996. - №7. – С. 270 – 293.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 15.6.2025, 21:11