IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 9.1.2014, 14:37
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3709
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



"Адкрытая шчырасць"


8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924)
Алеся Савіцкага, пісьменніка


У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе.
Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін.
Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі.
Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей.


Бібліяграфія:

1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213.
2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476.
3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640.
4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600.
5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193.
6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15

7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. -
2009. - 9 студзеня. - C.5.
8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. -
C.164-167.
9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009.
- 69с.
10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. -
C.141-148.
11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. -
2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1.
12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20.
13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1.
- C.134-154.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 29.9.2014, 15:28
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3709
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



На скрыжаванні часу і прасторы

14 кастрычніка – 115 год з дня нараджэння А. А. Бабарэкі (1899 – 1938), пісьменніка, крытыка


Прыкметнай постаццю ў літаратурным руху 20-х - 30-х гадоў мінулага стагоддзя быў літаратуразнаўца, таленавіты крытык, празаік і паэт Адам Антонавіч Бабарэка, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў літаратурна-мастацкіх згуртаванняў “Маладзік” і “Узвышша”.
Нарадзіўся Адам Бабарэка ў вёсцы Слабада-Кучынка Слуцкага павета Мінскай губерніі. Бацька памёр рана, і Антона як сірату прынялі ў Слуцкую бурсу.
Першыя літаратурныя спробы А. Бабарэкі адносяцца да 1918 г., калі ён, як амаль усе беларускія пісьменнікі і публіцысты, працаваў селькорам. У 1920 годзе творы А. Бабарэкі пачалі з’яўляцца на старонках рэспубліканскага друку пад псеўданімамі Якім Каліна, Адам Чырвоны, Адам Гаротны. Яго першыя вершы былі пра рэвалюцыю, новае жыццё і сацыялістычнае будаўніцства. Яны звярнулі на сябе ўвагу заснавальніка беларускай пралетарскай лірыкі Цішкі Гартнага.
Яшчэ ў 1923 годзе А. Бабарэка хацеў напісаць манаграфію пра творчасць М. Чарота. Гэты намер ён ажыццявіў толькі часткова ў 1925 годзе, калі надрукаваў літаратурна-даследчы артыкул “Лірыка Міхася Чарота”, у якім прааналізаваў працэс ідэйна-мастацкага станаўлення паэта на падставе яго першага зборніка вершаў “Завіруха”. А. Бабарэка быў адным з першых беларускіх крытыкаў, які прыкмеціў арыгінальны, тыпова беларускі талент К. Крапівы, высока ацаніў творчасць У. Дубоўкі, П. Труса, прозу К. Чорнага і З. Бядулі, даў усебаковы аналіз выдатнай коласаўскай паэмы “Сымон-музыка”. Яго крытычную праніклівасць высока цаніў Я. Колас. Першым з маладых крытыкаў А. Бабарэка пачаў гаварыць пра неабходнасць вывучэння старажытнай беларускай літаратуры, творчасці Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага.
У шматлікіх выступленнях у друку ён развіваў думку аб тым, што рух моладзі ў літаратуры і мастацстве трэба вітаць, узнімаў шэраг тэарэтычных пытанняў і на гэтай падставе быў абвінавачваны ў фармалізме, ідэалізме і антысаветызме. У 1930 годзе пісьменніка арыштавалі і саслалі ў г.п. Слабадской Вяцкай вобласці, а ў 1937 годзе рэпрэсіравалі другі раз. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Жыццёвы шлях літаратара трагічна абарваўся ў 1938 годзе. Рэабілітаваны ў 1957 і 1959 гг.

Бібліяграфія:

1. Бабарэка Адам Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 1996. - Т. 2. - С. 179
2. Бабарэка Адам Антонавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. - Мінск, 1992. - Т. 1. - С. 150 - 152
3. Бабарэка Адам // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік [cклад. А. К. Гардзіцкі]. - Мінск, 1994. - С. 563 - 564
4. Конан, У. М. Адам Бабарэка : крыт.-біягр. нарыс / Уладзімір Конан. – Мінск, 1976. – 124 с., [4] л. фат., 1 л. партр.
5. Пра час “Узвышша”: матэрыялы навуковых канферэнцый Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 1999 – 2002) / Беларус. дзярж. архіў-музей літ. і мастацтва, БелНДІ дакументазнаўства і арх. справы ; [рэдкал.: Г.В. Запартыка (гал. рэд.) і інш., навук. рэд. М. І. Мушынскі]. – Мінск: [БелНДІДАС], 2002. – 213 с.
6. Давідоўскі, Д.М. Уладзімір Дубоўка і Адам Бабарэка – вязні сумлення / Д. Давідоўскі // Здабыткі : дак. помнікі на Беларусі / Нац б-ка Беларусі ; [склад.: Л.Г. Кірухіна, Т. І. Рошчына ; рэдкал.: Л. Г. Кірухіна (гал.рэд.) і інш.]. – Мінск, 2004. – Вып. 6. – С. 292 – 297
7. Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794 – 1991: энц. даведнік: у 10 т. Т. 1. – Мінск, 2003
8. Бабарэка, А. Слова пра бацьку / А. Бабарэка – Мінск, 1999. – Вып. 4
9. Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря : материалы к биографии / сост. и вступ сл. Н. Н. Илькевич. – Смоленск, 2001
10. Кандыбовіч, С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / С. Кандыбовіч. – Мінск, 2000


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 25.6.2024, 22:05