Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
9.1.2014, 14:37
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3890 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
"Адкрытая шчырасць" 8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924) Алеся Савіцкага, пісьменніка У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе. Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін. Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі. Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей. Бібліяграфія: 1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213. 2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476. 3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640. 4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600. 5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193. 6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15 7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. - 2009. - 9 студзеня. - C.5. 8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. - C.164-167. 9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009. - 69с. 10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. - C.141-148. 11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1. 12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20. 13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1. - C.134-154. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 20.11.2024, 17:26 |