IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

17 страниц V  < 1 2 3 4 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Проект "История Лиды в датах"
Admin
сообщение 31.1.2025, 8:44
Сообщение #8


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4216
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Студзень

10 — 100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Філатавіча Фамічова (1925-1978), першага сакратара КПБ (люты 1961- студзень 1968).
Большая частка кіпучага і плённага жыцця Грыгорыя Фамічова звязана з нашым краем. Сын курскай зямлі, ён у пачатку вайны змагаецца з нямецкімі акупантамі ў Падмаскоўі, а затым трапляе ў Беларусь, у тыл ворага. І тут юнак-патрыёт паказаў сябе здольным арганізатарам і мужным партызанам.
Пасля вызвалення Беларусі Г.Фамічоў знаходзіцца на кіруючай камсамольскай рабоце. У 1961 годзе Грыгорыя Філатавіча выбіраюць першым сакратаром Лідскага гаркама партыі, і на новай вельмі адказнай пасадзе яскрава праявіўся яго талент кіраўніка. Партыйны лідэр упэўнена трымаў руку на пульсе жыцця рэгіёна. Пры яго кіраўніцтве правялі маштабную рэканструкцыю завода электравырабаў, пачалі будаўніцтва лакафарбавага завода, зявіўся будтрэст. Менавіта Г.Фамічоў быў адным з ініцыятараў узвядзення Кургана Бессмяротнасці, што стаў святым сімвалам для гараджан і гасцей горада. Дзякуючы старанню Грыгорыя Філатавіча Ліда займела свой планетарый, належнае памяшканне атрымаў краязнаўчы музей.
Пасля Ліды кар’ерны рост кіраўніка паспяхова прадоўжыўся. Спачатку ён працаваў другім сакратаром Гродзенскага абкама партыі, затым старшынёй аблвыканкама. І на гэтых высокіх пасадах Грыгорый Філатавіч заставаўся па-ранейшаму простым і даступным чалавекам, гатовым памагаць і спагадаць людзям. Яго прыветлівыя вочы выпраменьвалі дабразычлівасць, шчырыя словы – аптымізм.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.11.2024, 10:47
Сообщение #9


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4216
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Лістапад

105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Коннава (1919-1973), летэнанта Чырвонай Арміі, камандзіра партызанскага атрыда “Іскра” на Лідчыне (1942-1944). Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені і шматлікімі медалямі. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.
У першыя дні вайны ён трапіў у палон. Чатырохразова бег і чатырохразова быў схоплены. Пасля стаў той самай «іскрай», якая запаліла розумы і сэрцы народных мсціўцаў і павяла на мужнае змаганне з захопнікамі.Вялікіх поспехаў «Іскра» дамаглася ў так званай рэйкавай вайне. Першы эшалон быў падарваны іскраўцамі ў студзені 1943 года. Архіўныя звесткі кажуць: была закладзена авіябомба, выбухам падбіты адзін паравоз, восем вагонаў, два вагоны пашкоджаны, вайсковы груз, прызначаны фашыстамі для ўсходняга фронту, быў ператвораны ў адломкі металу і застаўся пад адхонам. Немцы былі змушаны ўзмацніць ахову чыгункі. Але і гэта не дапамагло.
“Мы аддавалі ўсе, што маглі, каб наблізіць гадзіну вызвалення ад фашысцкай акупацыі! – піша ў аўтабіяграфіі Аляксандр Коннаў. – Шмат у чым дапамагала насельніцтва Лідскага раёна: давала дах для хованкі ад непагадзі, транспарт для хуткага руху, хавала для нас надаўжэй хлеб, а калі трэба, то адзіночак і невялікія групы хавала ад паліцаяў і немцаў, давала месца параненым. Такія вёскі, як Дакудава, Альхоўка, Бурносы, Пятры і інш., называліся партызанскімі. Вёска Альхоўка была нашым штабам, в. Бурносы – нашым портам, в. Дакудава дала нам самую вялікую колькасць адважных партызан”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.11.2024, 10:45
Сообщение #10


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4216
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Кастрычнік

10 – 100 гадоў з дня нараджэння Міхася Антонавіча Рышкевіча, 1924 – 2007, в. Бешанкі Лідскі раён), народнага майстра разьбы па дрэве, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
За гады творчасці ў якасці народнага майстра Міхась Рышкевіч здолеў праявіць сябе як выдатны разьбар і таленавіты мастак.
Міхася Антонавіча добра ведалі навукоўцы і журналісты, пра яго пісалі артыкулы і здымалі фільмы. Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці набыў для свайго музея яшчэ ў 80-я гады лепшыя творы разьбара. Маюцца яны і ў іншых музеях вобласці і рэспублікі, у калекцыях прыватных асоб.
Вырабы народнага ўмельца вызначаюцца хараством формы, арыгінальнасцю ўзораў. Яны прывабліваюць і чаруюць сваёй непаўторнасцю і самабытнасцю.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.11.2024, 10:45
Сообщение #11


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4216
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Верасень

20 — 80 гадоў таму была створана Гродзенская вобласць.
20 верасня 1944 год. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М.І. Калінін і сакратар А. Гіркін падпісалі Указ “Об образовании Бобруйской, Гродненской и Полоцкой областей в составе Белорусской ССР”.
У склад Гродзенскай вобласці увайшлі Ліда і Лідскі раён, які быў вылучаны са складу Беластоцкай вобласці.
Прызначанаму аблвыканкаму і райвыканкамам трэба было вырашаць вялізныя праблемы, звязаныя ў першую чаргу з пераходам да мірнага жыцця, аднаўленнем усяго, што было разбурана вайной і рэалізацыяй задач далейшага развіцця рэгіёну.
У аднаўленні Гродзенскай вобласці прыняла ўдзел уся краіна. З саюзных рэспублік накіроўваліся сюды будаўнічыя матэрыялы метал, абсталяванне для прадпрыемстваў і электрастанцый, сельскагаспадарчая тэхніка, зерне і інш. З саюзнага бюджэту на аднаўленне народнай гаспадаркі толькі ў 1944 годзе было вылучана 150 млн. рублёў. Прыязджалі адмыслоўцы, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё ўсіх галін.
У 1947 годзе прамысловасць Гродзенскай вобласці дасягнула доваеннага узроўню, а ў 1951 годзе яна дала прадукцыі ў 3 разы больш, чым ў 1940-м. Першая пасляваенная пяцігодка была выканана датэрмінова – за чатыры гады і тры месяцы.
За 80 мірных гадоў Гродзеншчына стала одной з перадавых вабласцей СССР, а цяпер і Рэспублікі Беларусь. Развіваюцца традыцыйныя для нашага рэгіёну лёгкая і пераапрацоўчыя галіны прамысловасці. Пабудавана першая ГЭС на Нёмане і першая АЭС ў Беларусі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.8.2024, 7:30
Сообщение #12


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4216
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Жнівень

29 – 15 гадоў таму гораду Ліда быў уручаны вымпел “За мужнасці і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” і Ганаровая грамата.

29 чэрвеня убачыў свет Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка “Аб узнагародзе некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вяликай Айчыннай вайны”, а таксама Ганаровай граматай. У ліку 22-х узнагароджаных населеных пунктаў — горад Ліда.
29 жніўня 2009 года… Гэты дзень упісаны ў гісторыю горада як дата увекавечання памяці бессмяротнага подзвігу лідзян у гады мінулай вайны. У абяліска воінам-вызваліцелям прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны ўручэнню горада Лідзе высокай награды Прэзідэнта.
Гады акупацыі не зламалі дух патрыятычна настроеных лідзян. Яны вялі мужную вайну з ворагам у падполлі і партызанскіх атрадах. На тэрыторыі Лідчыны дзейнічала некалькі злучэнняў партызан, якія грамілі нямецкія гарнізоны, узрывалі масты. На працягу чатырох гадоў акупацыі гітлераўцы на лідскай зямле не адчувалі спакою. 8 ліпеня 1944 годы прыйшло догачаканае вызваленне.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2024, 8:20
Сообщение #13


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4216
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Ліпень


8 – 80 гадоў з часу вызвалення Ліды ад нямецка-фаысцкіх захопнікаў.

Згодна з распрацаванай аперацыяй “Баграціён” войскі 3-га Беларускага фронта пад камандаваннем генерала арміі Івана Данілавіча Чарняхоўскага імкліва прасоўваліся наперад, вызваляючы родную зямлю ад захопнікаў. 8 ліпеня 1944 года ў выніку ўмелага манеўра конніцы, танкаў, пяхоты чырвонаармейцы авалодалі горадам Ліда – буйным чыгуначным вузлом і важным апорным пунктам абароны немцаў на Гродзенскім напрамку.
Першыя падраздзяленні нашых войск уварваліся ў горад з паўночнага ўсходу у 17 гадзін 30 хвілін, пасля паўтарагадзіннага бою поўнасцю вызвалілі яго ад ворага. Над самым высокім будынкам горада (а гэта было педвучылішча) развяваўся чырвоны сцяг Перамогі.
9 ліпеня 1944 года у газеце “Праўда” быў надрукаваны загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага камандуючаму 3-ім Беларускім фронтам генералу арміі І.Д. Чарняхоўскаму, у якім гаварылася: “У азнаменаванне дасягнутага поспеху злучэнні і часці, якія найбольш вызначыліся ў баях за вызваленне горада Ліда, прадставіць да прысваення назвы “Лідскіх” і да ўзнагароджання ордэнамі. Сёння, 9 ліпеня у 22 гадзіны сталіца нашай Радзімы – Масква – салютуе доблесным вайскам, якія авалодалі горадам Ліда, дваццаццю артылерыйскімі залпамі са 120 гармат”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.6.2024, 7:33
Сообщение #14


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4216
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Чэрвень

23 - 80 гадоў назад быў зверскі закатаваны і расстраляны немцамі Міхаіл Ігнатаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў лідскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Міхал Ігнатаў нарадзіўся ў 1910 годзе ў Ліпецкай вобласці. У 1939 годзе быў камандзіраваны ў Ліду, дзе патрабаваліся кваліфікаваныя чыгуначнікі. Пераехаў разам з сям'ёй.
Змаганне з нямецкімі захопнікамі ў Лідзе пачалося з першых дзён акупацыі. Невялікія падпольныя групы з ліку мясцовага насельніцтва, былых вайскоўцаў Чырвонай Арміі пачалі аб’ядноўвацца. Цэнтрам падполля стала партыйна-камсамольская група на чыгуначным вузле, якую арганізаваў камуніст Міхал Ігнатаў і камсамолец Аляксандр Клімко. Падпольшчыкі здзяйснялі дыверсіі на прадпрыемствах, чыгунцы, электрастанцыі, збіралі і хавалі зброю,аказвалі дапамогу ваеннапалонным, падтрымвалі сувязь з партызанскімі атрадамі “Іскра” і “Балтыец”.
У маі 1944 года Міхала Ігнатава арыштавалі. Гестапаўцы жорстка катавалі Ігнатава, патрабуючы назваць імёны ўсіх падпольшчыкаў і сувязных, але ад яго нічога не дамагліся. 23 чэрвеня 1944 года пасля жорсткіх катаванняў у двары турмы яго расстралялі. Яму было ўсяго 33 гады.
Пасмяротнае ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

17 страниц V  < 1 2 3 4 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 2.8.2025, 14:42