Обзор мероприятий 2013г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2013 году.  | 
	 
	 
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]()  | 
	
Обзор мероприятий 2013г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2013 году.  | 
	 
	 
			
			  4.12.2013, 7:50
			
				 Сообщение
					#8
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4345 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				21 лістапада гарадская бібліятэка-філіал №4  для вучняў СШ №1 правяла віктарыну “Незнайка  и все, все, все…”, прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння М.М.Носава. Вучні даведаліся пра творчы шлях і вехі біяграфіі пісьменніка, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па творах М.Носава, за што атрымалі прызы. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  4.12.2013, 7:48
			
				 Сообщение
					#9
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4345 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				20 лістапада  гарадская бібліятэка - філіял №6 запрасіла аматараў беларускай паэзіі на літаратурную гадзіну “Жытнёвае святло яе паэзіі”, прысвечаную 65-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Перад прысутнымі выступіў лідскі паэт Петр Макарэвіч, які распавядаў аб жыцці і творчасці юбіляркі, падзяліўся  сваімі ўспамінамі і ўражаннямі падчас сустрэч з гэтай таленавітай і неардынарнай асобай, зачытаў вершы Я.Янішчыц у асабістым перакладзе на рускую мову. А былая настаўніца філалогіі  СШ № 10 Владзес А.К., якой давялося разам вучыцца  з будучай паэтэсай ва ўніверсітэце, расказала  аб студэнцкіх гадах, цікавых сустрэчах  і літаратурных знаёмствах, прапанавала  слухачам  любімыя вершы і выказванні Я.Янішчыц. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны агляд літаратуры “Краю благаславёнага дачка…” 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  4.12.2013, 7:46
			
				 Сообщение
					#10
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4345 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				13 лістапада гарадская бібліятэка-філіял №4 запрасіла вучняў СШ №11 на літаратурную гадзіну “История одной любви”, прысвечаную 195-годдзю з дня нараджэння  І.С.Тургенева. Прысутныя даведаліся пра гісторыю кахання Івана Тургенева і Паліны Віардо, радасць і смутак, расчараванне і боль пісьменніка.  Вучні падрыхтавалі вершы ў прозе І.С.Тургенева. 
			
			
					
		 
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  4.12.2013, 7:44
			
				 Сообщение
					#11
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4345 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				17 лістапада  ў Ганчарскай сельскай  бібліятэцы прайшоў тэатралізаваны бібліямікс "Не шути, дружок, с огнём, чтобы не жалеть потом". Казачныя героі разам з бібліятэкарам  дапамаглі юным чытачам  пазнаёміцца з правіламі карыстання электрычнымі прыборамі і  з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі.  
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  21.11.2013, 15:50
			
				 Сообщение
					#12
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4345 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				З нагоды 215-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча 20 лістапада цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Купалы запрасіла жыхароў і гасцей горада на літаратурна-музычныя зазімкі “Ты стаў і вечнай славай Беларусі”. З паведамленнем перад прысутнымі выступіў Віталь Еўмянькоў, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які расказаў пра таварыства філаматаў і філарэтаў, да якіх належыў Адам Міцкевіч, што калісьці перажыў паэт і ягоныя паплечнікі. Гаворка ішла і пра дзяцінства паэта, яго продкаў, творы Міцкевіча. 
			
			
					
		З вялікай цікавасцю прысутныя сустрэлі выступленні Алеся Лося, фалькларыста, майстра музычных інструментаў, Алесі Сівохінай, барда, рэжысёра народнага літаратурнага тэатра, скрыпачкі Алены Мялешкі. У рамках праекта “Песні філаматаў і філарэтаў” гледачы пачулі арыгінальныя мелодыі, ноты, якія захаваліся з пачатку 19 стагоддзя. Важная роля адводзілася актыўнаму дыялогу з публікай, якая ўцягнулася ў дзеянне, найперш, спяваючы разам з выканаўцамі. Алена Сівохіна паказала нават танцы таго часу. Гэта вечарына была пададзена як інтэрактыўнае вяртанне ў час Міцкевіча ![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  21.11.2013, 13:14
			
				 Сообщение
					#13
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4345 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				15 лістапада  для жыхароў і гасцей нашага горада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы ладзілася музычна-паэтычная вечарына “Восеньская рапсодыя”. На працягу вечара гучалі вершы пра восень Г.Ахматавай, С.Ясеніна, К.Бальмонта, А.Фета пра . Студэнты музычнага каледжа выканалі інструментальныя п’есы лірычнага характара. З задавальненнем прысутныя паслухалі вершы лідскіх паэтаў у аўтарскім выкананні. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  21.11.2013, 13:13
			
				 Сообщение
					#14
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4345 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				13 лістапада цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Купалы запрасіла ўсіх аматараў паэтычнага слова на сустрэчу з лідскай паэтэсай Аленай Какорынай. З захапленнем прысутныя слухалі вершы Алены Уладзіміраўны пра родны горад, Беларусь, маляўнічую прыроду Лідчыны. Цікава было даведацца, што яе пяру належыць шмат вершаў філасоўскага характару, што патрабуе аўтарскага  асэнсавання. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
![]() ![]()  | 
	
| Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2025, 8:46 |