Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий 2013г.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3, 4
Admin
С 20 декабря по 15 января в городской детской библиотеке работает «творческая мастерская» «Наряжаем ёлку сами».

Admin
8 студзеня ўдзельнікі клуба ”Кругагляд” Ганчарскай сельскай бібліятэкі арганізавалі ў біблiятэцы калядныя вячоркі ”Свет Віфлеемскай зоркі”.
Admin
15 января в конференцзале ЦБ состоялось праздничное заседание клуба “Цветовод” – “Нам 25 лет”. На мероприятие были приглашены все члены клуба за прошедшие годы, в том числе инициатор создания клуба и его первый председатель Е.А.Шамрей. Для старейших участников клуба были подготовлены подарки. Зажигательные восточные танцы подарили учащиеся районного центра творчества детей и молодежи.

Admin
С 19 по 27 января Лидская городская детская библиотека пригласила своих читателей на литературный вернисаж "Жемчужины детской литературы" к 140-летию со дня рождения Лидии Алексеевны Чарской. На развернутой выставке было представлено Полное собрание сочинений в 54 томах.
Лилия Алексеевна писала о доброте, любви к ближнему, состраданию, самоотверженности, отзывчивости. Ее герои - люди разных сословий. Но всех их объединяет человеколюбие, желание отозваться на чужую боль, бескорыстие - те человеческие качества, дефицит которых особенно сильно ощущается в наше время.
Admin
Наверное, у каждого человека, знакомого с творчеством Владимира Высоцкого, есть ”свой собственный Высоцкий”, есть стихи или песни, которые нравятся больше других. Нравятся потому, что они чем-то роднее, ближе, убедительнее. Высоцкий - это феномен. Его уникальность в том, что он интересен всем поколениям людей - и молодежи, и среднему возрасту, и пожилым.
23 января в конференц-зале центральной библиотеки прошел вечер поэтического настроения ”Владимир Высоцкий: поэт, певец, актёр”, посвященный 75-летию со дня рождения. В мероприятии приняли участие студенты и преподователи Лидского колледжа, библиотекари и читатели библиотеки. Присутствующие вместе с ведущими вспомнили некоторые факты из биографии поэта, прослушали его песни, стихи, а также просмотрели документальный видеофильм ”Монолог”, где Владимир Семёнович Высоцкий рассказывал о своем творчестве.
Admin
24 января в городской библиотеке-филиале № 2 прошло заседание любительского объединения «Золотой возраст» на тему «Духовное богатство человека». На мероприятие был приглашён дьякон Анатолий из Свято-Михайловского собора. Участники мероприятия не только с интересом слушали рассказ священника, но и сами активно задавали вопросы, обсуждали предложенные темы.
Admin
25 января в детской районной библиотеке прошла эколого-краеведческая игра «Тропинками родного края». На мероприятии присутствовали воспитанники детской комнаты «Мечта». Дети дружно отвечали на вопросы викторин, показали хорошее знание художественной литературы о природе, совершили виртуальное путешествие в Березинский заповедник. Но больше всего им понравился весёлый конкурс «Крокодил», во время которого ребята при помощи жестов и мимики показывали животных.
Admin
24 января в городской библиотеке-филиале №6 для юных читателей библиотеки прошел познавательный час «Её Величество - Вода». На мероприятии присутствовало 20 человек. Была оформлена книжная выставка «Её Величество - вода».
Admin
25января в Гончарской сельской библиотеке прошла конкурсная программа «Экономим и учим экономить» с читателями младшего школьного возраста. Маленькие читатели с удовольствием приняли участие в конкурсах, отвечали на вопросы Гнома Эконома, рассказывали о том, как они стараются экономить у себя дома.
Admin
10 февраля городская детская библиотека провела час полезной информации "Готовим подарки к празднику: День святого Валентина". Просмотр выставки "От книги - к творчеству" продлится до 14 февраля.
Admin
13 лютага ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася медыялекцыя “Праваслаўныя храмы Лідчыны”. Мерапрыемства было прысвечана 690-годдзю з часу заснавання горада Ліда, якое будзе святкавацца ў верасні. Вядучы, святар айцец Уладзімір Пачынскі расказаў прысутным, студэнтам Лідскага каледжа, аб значымых храмах горада Гродна і падрабязна спыніўся на праваслаўных храмах горада Ліда і Лідскага раёна.
Admin
20 лютага да дня Святога Валянціна гарадская бібліятэка-філіял №4, сумесна з музычным каледжам падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю “Гісторыя кахання”. Гасцям прапанавалі не толькі паслухаць гісторыі, якія распавядаюць аб сэнсе кахання ў жыцці вядомых асоб: Рамэо і Джульеты, Сяргея Ясеніна і Айсядоры Дункан, Майстра і Маргарыты, кронпрынца Рудольфа і Марыі Мечэрэ, але і дакрануца да натхнёных радкоў паэзіі і музыкі. Студэнты музычнага каледжа выканалі музычныя нумары, прысвечаныя каханню: “Мне жаль тебя”, “Снег”, ”Вечная любовь”, ”Адажио”, “Нежность”, «Черное, белое» і інш.
У бібліятэцы была аформлена тэматычная паліца “Ёсць кніга вечная кахання…”, якая змясціла ў сябе лепшыя кнігі пра каханне (па выніках апытання чытачоў). На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9“А”, 9“Б”, 9“В” класаў СШ №11 і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі - Будзевіч С.Л., Радзевіч Т.І., Шыбут С.Л.
Admin
23 лютага Ганчарская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на конкурсную праграму ”Сапраўдны мужчына дня”, якая адбылася ў рамках чарговага пасяджэння аматарскага аб’яднання ”Кругагляд”. Удзельнікі клуба, хлопчыкі, спаборнічалі за атрыманне тытула сапраўднага мужчыны дня. Яго атрымаў вучань 4-га класа Журак Нікіта.
Admin
27 лютага ў 14 гадзін у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна прававой інфармацыі ”Наркотыкі – сурагат шчасця і крыніца бяды”, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.
На мерапрыемстве прысутнічалі: начальнік аддзела па наркакантролю і гандлю людзьмі Даўлюд Іван Мікалаявіч, старэйшы оперупаўнаважаны Курачкін Сяргей Сяргеявіч, оперупаўнаважаны Сухоцкі Раман Іванавіч. У даступнай форме яны расказалі прысутным (студэнтам каледджа, выкладчыкам і бібліятэкарам) аб стане спраў па барацьбе з наркабізнесам у горадзе і раёне, паказалі відэастужку аб шкодным уздзеянні наркотыкаў на моладзь.
Admin
23 лютага ў Бярозаўскай гарадской, а 24 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася 6-ая Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка.
Admin
27 лютага ў чытальнай зале бібліятэкі-філіяла №6 імя В.Таўлая адбыўся круглы стол “Новы стыль жыцця - здаровы”. На мерапрыемства былі запрошаны студэнты факультэта павышэння кваліфікацыі БНТУ і выкладчык Маляўка В.Г. Мерапрыемства садзейнічала прапагандзе здаровага ладу жыцця. Напярэдадні была аформлена кніжная выстава “Новы стыль жыцця - здаровы”. У канцы мерапрыемства бібліятэкар Маркевіч А.М. правяла бібліяграфічны агляд літаратуры.
Admin
6 сакавіка ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося пасяджэнне аматарскага клуба “Кветкавод”. Пасяджэнне прайшло ў добразычлівай атмасферы. Адбылося знаёмства з новымі аматарамі-кветкаводамі. Вядучыя жаночага дыялогу “Свет жанчыны – свет дабрыні” пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення жаночага дня, з тым, як святкуецца гэты дзень у розных краінах. Другая частка пасяджэння прысвячалася непасрэднай дзейнасці клуба – абмену насеннем кветак.
Admin
6 сакавіка ў Доме-музеі імя В.Таўлая адбылася літаратурная сустрэча з нашай зямлячкай, беларускай паэтэсай Данутай Бічэль. У бягучым годзе ёй споўнілася 75 гадоў. Да гэтай падзеі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Сцяжынка простая да мудрасці народа”. На сустрэчы з паэтэсай прысутнічалі лідскія паэты-аматары, бібліятэкары, навучэнцы і настаўнікі ліцэя №1.
Admin
14 сакавіка бібліятэка-філіял №4 запрасіла сваіх чытачоў на вечар адпачынку "Прыгажэе свет ад дабрыні жаночай", які быў арганізаваны сумесна з музыкальным каледжам. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9“В” класа сярэдняй школы №11 з класным кіраўніком Будзевіч С.Л. Студэнты каледжа выканалі музычныя творы аб маці, жанчыне, каханні. Мерапрыемства суправаджала электронная прэзентацыя "Жанчына. Вясна. Каханне", дзе на слайдах з выявамі вясновай прыроды былі напісаны вершы. Загадчык бібліятэкі распавядала аб гісторыі ўзнікнення Міжнароднага жаночага дня. Цікавы бібліяграфічны агляд кніжнай выставы "Сакрэты жаночай прывабнасці" правяла бібліятэкар Карабач В.Л.
Admin
15 сакавіка ў Бердаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства па тэхніцы пажарнай бяспекі «Не шути с огнем», на якое быў запрошаны начальнік ПАСП-12 Лідскага РАНС Ступняк Д.Б. З дзецьмі была праведзена прафілактычная гутарка, у якой распавядалася аб тым, як неабходна сябе паводзіць ў выпадку ўзнікнення пажара. На аднайменнай выставе была прадстаўлена літаратура па тэме. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі відэафільм і відэаролікі аб рабоце пажарных Лідскага раёна. Была таксама агучана інфармацыя па колькасці пажараў і прычынах іх узнікнення.
Admin
На Масленіцу супрацоўнікі Дварышчанская клуба і сельскай бібліятэкі запрасілі ў госці кумачак-заловушак, свёкраў і свякровушак, людзей усіх узростаў, усіх аб'ёмаў і ростаў. Масленіца не толькі смачнымі блінамі частавала, а разам са сваімі памочнікамі: скамарохам, Бабай Ягой, Салохай, запрасіла ўсіх прыняць удзел у конкурсах і забавах. Госці чыгуны ў печ ставілі, гіры штурхалі, у пеўневых баях ўдаласць хвацкую паказвалі, на валёнках варажылі, канат перацягвалі, на санках і салазках людзей каталі. А лепшыя Дварышчанскія гаспадынькі на кірмашы пірагамі ды блінамі гандлявалі, гарбатай частавалі. А на развітанне можна было да вогнішча падысці, шчасця і дабра папрасіць, каб у сэрцах растаяў лёд, каб сум-туга паляцела ў аблокі.

Admin
20 сакавіка ў бібліятэцы-філіяле №1 адбылася слайд-гутарка “Дыягназ гора - наркотыкі”. Размова ішла пра небяспеку нарказалежнасці і метадах барацьбы з ёю.

Admin
21 сакавіка ў чытальнай зале філіяла №1 адбыўся літаратурна-музычны вечар “Вальс кветак”, прысвечаны гэтым цудоўным стварэнням прыроды. Мерапрыемства было арганізавана сумесна з сацыяльным цэнтрам для інвалідаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, пазнавальных гульнях. Яны таксама з задавальненнем праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю аб кветках.
Admin
22 сакавіка бібліятэка-філіял №1 запрасіла сваіх чытачоў на літаратурна-музычную кампазіцыю “У свеце ёсць дабро, любоў і шчасце”. На мерапрыемстве гучала музыка і вершы на тэму вечных жыццёвых каштоўнасцей: любові, дабра, шчасця. Інваліды сацыяльнага цэнтра падрыхтавалі інсцэніроўку казкі “Самыя цудоўныя рукі”.
Admin
21 і 22 сакавіка ў рамках “Тыдня дзіцячай кнігі” гарадская бібліятэка-філіял №5 прапанавала сваім юным чытачам гульню “Беларуская казка - дзецям падказка” і інфарміну “Новыя кнігі новага стагоддзя”. На мерапрыемствы былі запрошаны вучні СШ №12, якія з задавальненнем прымалі ўдзел у прапанаваных ім гульнях, віктарынах, слухалі любімыя казкі, знаёміліся з навінкамі літаратуры.
Admin
21 сакавіка Гарадская дзіцячая бібліятэка правяла экскурсію "Добрым кнігам – добры дзень" для вучняў 1 "В" класа гімназіі.
Admin
21 сакавіка ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар "Галасы закаханых у беларускую паэзію". Гучалі вершы Л. Геніюш, М. Чарняўскага, Т. Сучковай. У момант хвілінкі-весялінкі загадвалі загадкі, вадзілі харавод, віталі вясну словамі з верша В. Жуковіча, за што атрымалі салодкія пачастункі.
Admin
22 сакавіка Гарадская дзіцячая бібліятэка распачала Тыдзень дзіцячай кнігі ўрачыстым адкрыццём "Свята кніжкіных сяброў", якое прайшло ў малой зале раённага Палаца культуры. На мерапрыемства былі запрошаны вучні чацвёртых класаў школ горада. Дзеці разам з Кніжнай феяй адправіліся ў віртуальнае вандраванне па помніках літаратурным героям у бронзе і граніце, усталяваных удзячнымі чытачамі ў розных краінах і гарадах. Літаратурныя героі фрэкен Бок і Фядора правялі з дзецьмі конкурсна-гульнёвую праграму, а з музычнымі віншаваннямі выступілі навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава "Добрыя кнігі - сябры назаўжды".
Admin
26 сакавіка ў гарадскім філіяле №1 ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі адбылося цікавае мерапрыемства – гульня-падарожжа “Разам з казкай мы расцём”. Удзельнікі адправіліся ў незвычайнае падарожжа ў казачную краіну з гульнямі і вясёлымі конкурсамі. А інваліды з сацыяльнага цэнтра падрыхтавалі і паказалі займальную інсцэніроўку па казцы А.С.Пушкіна “Казка пра рыбака і рыбку”.
Admin
26 и 29 сакавіка Гарадская дзіцячая бібліятэка правяла літаратурна-кулінарны ўрок "Свята смачнай кнігі" для прышкольнага лагера школы №12. Фея шакаладу і яе сябар Гісторык пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй шакаладу. Дзеці прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне "Смачная кніга", у конкурсах "Адгадай любімы ласунак", "Сладкоежки", "Таямніца шакаладнага дрэва". Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава "Азбука юнага кулінара" і электронная прэзентацыя.
Admin
26 сакавіка Гарадская дзіцячая бібліятэка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі да Года беражлівасці правяла гульню-конкурс “Мы хозяева – ого! Бережем уют, тепло!” для прышкольнага лагера школы №5. Гномік Эканомік вучыў дзяцей быць ашчаднымі і эканомнымі. Прысутныя былі азнаёмлены з кнігамі, прадстаўленымі на тэматычнай паліцы "Азбука беражлівасці".
Admin
26 і 27 сакавіка гарадская бібліятэка-філіял №4 у рамках "Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі" запрасіла вучняў СШ №1 і СШ №11 на экскурсію ў бібліятэку "Кніжны вострай у лабірынце горада" і на электронную гульню-віктарыну "Вандраванне ў кніжную краіну". Дзецям былі прапанаваны бібліяграфічныя агляды кніжнай выставы "Добрыя кнігі - сябры назаўжды", які пазнаёміў з навінкамі літаратуры і "Ты журналы полистай - миллион чудес узнай", дзе вёўся аповед пра перыядычныя выданні для дзяцей. Вельмі спадабаліся гасцям электронныя прэзентацыі: "Ад вузялковага пісьма да электроннай кнігі" і "Не секрет для всех вокруг, что журнал - ваш лучший друг". Напрыканцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні анкеты: ці выпісваюць яны часопісы і газеты, дзе яны чытаюць перыёдыку, што ў часопісах іх захапляе і інш.
Admin
26-27 сакавіка ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбыўся запіс дзіцячай перадачы Лідскага тэлерадыёаб’яднання “Для маленькой компании”. Паказ праграмы адбудзецца 6 красавіка ў 19.00 і 21.00. Паўтор праграмы можна будзе паглядзець 7 красавіка ў 9 гадзін раніцы.
Admin
25-29 сакавiка гарадская бiблiятэка-фiлiял №3 у рамках Тыдня дзiцячай кнiгi запрасiла сваіх маленькіх чытачоў на шэраг мерапрыемстваў. Кожны дзень тыдня быў тэматычным: Дзень гумару, Дзень казкi, Дзень беларускай кнiгi, Дзень прыроды i Дзень гульняў. На працягу тыдня арганiзоўвалiся конкурс «На вясёлай хвалi», вiктарына «Дзе жыве казка?», гадзiна цікавых паведамленняў «Слава кнiжцы беларускай», турнiр знаўцаў «Я, ты i ўсё навокал», гульнёвая праграма «Сузор’е казак i прыгод». Асаблiвую цiкавасць удзельнiкаў выклiкала закрыццё тыдня, дзе галоўнай запрошанай госцяй была Баба Яга.
Admin
28 сакавіка гарадская дзіцячая бібліятэка для сваіх юных чытачоў-дзяўчынак правяла школу прыгажосці "Па тры касы для прыгажосці: усё пра косы і касічкі". Дзяўчынак пазнаёмілі з гісторыяй прычосак. Быў арганізаваны прагляд літаратуры, дзе можна было знайсці падрабязныя інструкцыі па пляценні разнастайных касічак: каласка, грэцкага вузла, французскай касы і касы па-швейцарску, а таксама іх увазе быў прапанаваны відэа-ўрок "Майстар-клас па пляценні касічак".
Admin
29 сакавіка гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла прышкольны лагер сярэдняй школы №12 на экскурсію "Добрым кнігам – Добры дзень" і на гульню-віктарыну "Будзьце здаровы ў школе і дома".

Admin
25 сакавіка гарадская бібліятэка-філіял №6 у рамках Тыдня дзіцячай кнігі запрасіла вучняў СШ №16 на гутарку-прэзентацыю «Времен связующая нить», прысвечаную гісторыі чаю. Да Года беражлівасці ў рамках акцыі “Вторую жизнь – книге» 29 сакавіка прапанавалі дзецям адрамантаваць кнігі.
Admin
Тыдзень дзіцячай кнігі ў Бердаўскай сельскай бібліятэцы распачаўся падарожжам у краіну сяброўства ”Што такое сяброўства”. Мерапрыемства несла не толькі інфармацыйную мэту, але і спрыяла развіццю сяброўскіх узаемаадносін паміж дзецьмі і падлеткамі. 23 сакавіка чытачоў запрасілі на відэагульню ”Вясёлая эканоміка ад ката Матроскіна”. 24 сакавіка адбылося пасяджэнне ў дзіцячым клубе ”Эрудыт” ”Паэзія – думак прытулак і вечная музыка слоў”, якое прысвячалася 100-годдзю з дня нараджэння Сяргея Міхалкова. Падчас закрыцця Тыдня дзіцячай кнігі былі падведзены вынікі конкурсу ”Сябры бібліятэкі” (конкурс праходзіў з 23 сакавіка 2012 года па 23 сакавіка 2013 года). У намінацыі ”Лепшы дзіцячы чытач” дыпломам і прызамі ўзнагароджана Картановіч Ганна. У намінацыі ”Лепшы ўдзельнік масавых мерапрыемстваў” дыпломамі і прызамі ўзнагароджаны Горбач Юлія і Вольга.
Admin
З 27 па 31 сакавіка ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню дзіцячай кнігі. Літаратурны салон “Капели звонкие стихов” запрасіў на конкурс чытальнікаў вершаў аб вясне, а казачны марафон вызначыў самага разумнага чытача. Бібліяграфічны агляд “Кнігі-юбіляры 2013 года” даў магчымасць пазнаёміцца з дзіцячымі кнігамі-юбілярамі 2013 года. З рамонтам кніг дзеці дапамаглі бібліятэцы ў “Цімураўскую суботу” і ад душы павесяліліся на гумарыне “Жизнь без улыбки – просто ошибка”.
Admin
11 красавіка Дварышчанская сельская бібліятэка запрасіла вучняў 4 класа на сустрэчу з польскімі казкамі. Больш за ўсё дзецям спадабалася казка “Совушка – мудрая головушка”, якую яны не толькі чыталі, але і паказвалі гледачам.
Admin
12 красавіка ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы адбылося адкрыццё дзіцячага пазнавальна-гульнёвага цэнтра ”Смайлик”.
”Смайлик” у перакладзе з англійскай мовы азначае "ўсмешлівы". Гэта назва адлюстроўвае асноўную задачу нашага цэнтра – зрабіць дзяцей крыху шчаслівейшымі, падарыць ім радасныя эмоцыі і ўражанні. Праграма мерапрыемства была насычанай і змястоўнай. Дзеці змаглі паўдзельнічаць у вясёлых конкурсах і гульнях, адказаць на пытанні займальных віктарын, папрысутнічалі на майстар-класе ”Сувенір сваімі рукамі”.Удзельнікі ўзорнага ансамбля ”Забавушка” Лідскай дзіцячай школы мастацтваў падарылі прысутным вясёлыя танцы, а Сарвары Дзіяна праспявала аптымістычную песню ”Всё ещё впереди”.
Дарослых наведвальнікаў бібліятэкі зацікавіла новая паслуга, якую будзе аказваць цэнтр – кароткачасовае знаходжанне дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту пад наглядам спецыяліста бібліятэкі.
Хутка скончылася свята, але дзейнасць нашага цэнтра толькі пачынаецца і мы спадзяемся, што ”Смайлик” стане для дзяцей сапраўдным сябрам для займальнага і змястоўнага адпачынку.

Admin
15 апреля в 13.45 в центральной библиотеке им. Янки Купалы состоялся библиотечный журфикс “И каждой профессии – слава и честь”. В мероприятии участвовали выпускные классы СШ № 1, учителя, библиотекари. Ведущие познакомили старшеклассников с новыми профессиями: мерчендайзер, маркетолог, промоутер, байер, барист и мн. другие. Информацию о том, как за последние годы изменился рынок труда и о профессиях, которые нужны нашему городу рассказала главный специалист отдела рынка труда Нехведович Наталья Ивановна.
Admin
15 красавіка адзін са старэйшых паэтаў Лідчыны – Петр Макарэвіч адзначыў свой 75 дзень нараджэння. Бібліятэкары Лідскай раеннай бібліятэкі запрасілі юбіляра на вечар-сустрэчу “…Каб праўдай дыхалі радкі”.Юбіляра павіншавалі: Хрысціна Лялько – рэдактар часопіса “Аve Maria” і Наша вера”, Аліна Новікава – дырэктар выдавецтва “Pro Christo”, лідскія паэты, суседзі.
Admin
17 апреля в 15.00 в конференц-зале центральной библиотеки состоялось заседание клуба «Цветовод».Вниманию цветоводов был представлен видеофильм «Украсим вместе наш единственный мир!», где рассказывалось о многообразии видов цветов, о том, как правильно ухаживать за семенами и как их высевать в почву.
Admin
24 апреля в 13.45 в конференц-зале ЦБ состоялась литературно-музыкальная композиция «Песни огненных лет», посвященная Дню Победы. Участниками мероприятия были студенты Лидского технического колледжа, преподаватели, библиотекари, а также студенты Лидского музыкального колледжа.
В их исполнении прозвучали песни «В землянке», «Дороги», «В лесу прифронтовом» и др. Ведущие познакомили присутствующих с историей создания этих песен.
Admin
24 апреля в центральной районной библиотеке состоялось организационное собрание Лидского межрайонного объединения “Республиканская Ассоциация инвалидов- колясочников”. Участники встречи обсудили круг вопросов и проблем, касающихся улучшения качества жизни этой категории граждан, чтобы каждый такой человек растворился в обществе и не чувствовал себя ущербным, а также сформировать позитивное отношение общества к инвалидам и их проблемам.
Был избран новый председатель межрайонного объединения. Им стал лидчанин Авдевич Александр.
Admin
14 апреля в Дворищанской сельской библиотеке прошел информационный час, посвященный Святому Луке Крымскому с демонстрацией документального фильма «Православные святые». Была оформлена книжная выставка «Духоўнае святло чалавека». Перед присутствующими выступила матушка Ирина Муха.
Admin
17 красавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №4 адбылося краязнаўчае падарожжа “Ліда – горад старажытны і малады”, прысвечанае 690-годдзю з часу заснавання горада. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Лідскага музычнага каледжа, вучні 9кл. СШ № 11, лідскі паэт Алесь Хітрун. Да ўвагі прысутных былі прадстаўлены відэаролікі і электронная прэзентацыя пра гісторыю і сучаснасць горада. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Мой горад цудоўны, як песня”.
Admin
23 красавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбылася гадзіна інфармацыі “З гісторыі кнігадруку”, прысвечаная Сусветнаму дню кнігі. На мерапрыемства былі запрошаны інваліды сацыяльнага цэнтра. Бібліятэкары для іх падрыхтавалі віртуальнае падарожжа “Библиотеки древние и современные” і прэзентацыю «Книга – чудо из чудес».
Admin
20 апреля работники Лидской центральной районной библиотеки приняли участие в районном субботнике, чтобы внести вклад в благоустройство родного города. Провели уборку административных помещений, навели порядок на прилегающей территории:высадили цветы, декоративные кустарники.

Оживленно было в день проведения субботника и в агрогородке Бердовка. Здесь также трудились работники центральной библиотеки. Была поставлена задача очистить от старых кустарников и листьев территорию парка возле Бердовского КДЦ.
Работа по наведению порядка в городе и районе будет продолжаться.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2024 IPS, Inc.