Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий 2013г.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3, 4
Admin
18 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №4 прайшоў урок-падарожжа “Атлас чудес природы: самые, самые, самые…” На мерапрыемства былі запрошаны вучні СШ №1 СШ №11. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Чудеса природы”. Вучні даведаліся пра самае вялікае дрэва, самую маленькую птушку і г.д., з задавальненнем адгадвалі красворд.
Admin
21 чэрвеня Гудская сельская бібліятэка для сваіх юных чытачоў правяла літаратурны ранішнік “Ах, эта дивная пора!” Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Самый романтичный поэт”, “Самый остроумный”, “Чудо-цветик” и др. А галоўная гераіня свята – Кніга, выканала для ўсіх прысутных песні.
Admin
В июне в центральной районной библиотеке стартовала акция «Вы ещё не читаете? Тогда мы идём к Вам!» Библиотека стала первопроходцем в организации выездных дней информации на предприятия г.Лиды. Цель – вернуть читателю книгу, вернее, то удовольствие, душевное наслаждение от общения с ней. Первыми участниками акции стали ОАО «Лида-агротехсервис» и ЧТПУП «Рушин». Самые активные участники получили бонус – книгу с сюрпризом.
Admin
19 чэрвеня Дзітвянская сельская бібліятэка запрасіла дзяцей летняга лагера “Солнышко” на ўрок бяспечнай жыццедзейнасці “Огонь – друг, огонь – враг”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Осторожно, огонь”. На сустрэчу быў запрошаны супрацоўнік МЧС Бычкоў Я.В., які разам з прысутнымі абмеркаваў пытанні папярэджвання пажараў, ухіленне прычын і ўмоў, садзейнічаючых іх узнікненню. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Ни дня без огня”. Напрыканцы мерапрыемства дэманстраваўся фільм “Пожарная безопасность”.
Admin
21 чэрвеня для дзяцей аздараўленчага лагера “Эрудыт “ Дзітвянская сельская бібліятэка правяла інтэлектуальную гульню “ Падарожжа па лабірынту ведаў “.
Да мерапрыемства была аформлена кніжна – ілюстрацыйная выстава “Адкрываем кнігу – адкрываем свет”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны. Увазе прысутных быў прадстаўлены бібліяграфічны агляд – “За старонкамі падручніка”. Адметнасцю свята стала мноства смеха і радасці.
Admin
24 чэрвеня гарадская дзіцячая бібліятэка падрыхтавала прэзентацыю кніг серыі “Будзь беражлівым” С.Стэльмашонка. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы гімназіі, чытачы бібліятэкі. Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, кнігі якога вучаць беражліва ставіцца да скарбаў, якімі мы карыстаемся штодня – цяпло, газ, вада, святло. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе загадак “Наш дом”, адказвалі на пытанні віктарыны “Беражлівасць – вось лепшае багацце”.
Admin
30 чэрвеня ў мэтах фарміравання экалагічнай культуры, пашырэння кругагляду дзяцей аб прыродзе, у Беліцкай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна “Хто дзе жыве”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні Беліцкай сярэдняй школы. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава з аднайменнай назвай. Вучні прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны. Прысутныя атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі аб існаванні птушак, звяроў і земнаводных.
Admin
4 ліпеня да Дня вызвалення г.Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадская бібліятэка-філіял №4 сумесна з музычным каледжам прымеркавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Люблю цябе, бацькоўская зямля”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Вайна далёкая і блізкая”, якая пазнаёміла прысутных з літаратурай ваеннай тэматыкі. У выкананні навучэнцаў музычнага каледжа прагучалі музычныя творы аб вайне, а вучні СШ №11 дэкламавалі вершы мясцовых паэтаў аб далёкіх падзеях ваеннага часу.
Admin
5 ліпеня да чарговай гадавіны вызвалення Лідчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадская бібліятэка-філіял №5 запрасіла сваіх чытачоў на пазнавальную гадзіну “Яны вызвалялі Лідчыну”. Цікавую і карысную інфармацыю атрымалі прысутныя аб тых гераічных момантах і аб героях вызвалення нашага краю ад ворагаў.
Admin
8 ліпеня да гадавіны вызвалення г.Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадской бібліятэцы-філіяле №6 імя В.Таўлая адбылася гадзіна памяці “…І пра вайну нічога не забыта”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з тымі падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Лідчыны і з хронікай вызвалення горада Ліды.
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Ішла вайна народная”, на якой былі прадстаўлены:рэспубліканская кніга “Памяць.Беларусь”, гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць. Ліда. Лідскі раён”, успаміны І.Гарбачэўскага “Лідская партызанская зона”, краязнаўчыя матэрыялы і іншыя дакументы.
Admin
11 ліпеня гарадская бібліятэка-філіял №3 запрасіла сваіх юных чытачоў прыняць удзел у літаратурнай віктарыне “Падарожжа ў краіну казак”. Ужо з парога маленькіх наведвальнікаў сустрэла кніжная выстава “У гасцях у казкі”. Акрамя захапляючага падарожжа ў краіну казак, дзеці адпачылі, пагулялі, і перазнаёміліся адно з адным. Прысутныя дружна адказвалі на пытанні віктарыны і за правільныя адказы атрымлівалі салодкія прызы. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні ў выкананні казачных герояў.
Admin
25 ліпеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 для інвалідаў сацыяльнага цэнтра адбылася літаратурная гадзіна “Обзор современных изданий”. Прысутныя пазнаёміліся з навінкамі перыядычнага друку, якія паступілі ў бібліятэку, прынялі ўдзел у відэа-віктарыне “Всё обо всём”. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Журнал – наш лучший друг”.
Admin
25 ліпеня ў прыгожым маляўнічым месцы сабраліся госці і жыхары горада, каб адзначыць 20-годдзе з дня адкрыцця помніка Ф.Скарыну. Літаратурную імпрэзу “Не знікне слова друкара” ладзілі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.Я.Купалы. Да мерапрыемства была аформлена выстава-прысвячэнне “Не змоўкне слова друкара”. Адкрыў святочную імпрэзу намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк, які адзначыў важнасць захавання, прымнажэння і папулярызацыю нацыянальнай спадчыны. Каб аддаць даніну памяці скарынінскім справам у перакладчай і друкарскай дзейнасці з прамовай выступіў ксёнз касцёла Узвіжання Святога Крыжа Вячаслаў. На мерапрыемства былі запрошаны паэты, літаратары, краязнаўцы Лідчыны: С.Суднік, М.Мельнік, П.Макарэвіч і інш. Узнёсла расказаў пра гісторыю адкрыцця помніка архітэктар, скульптар, паэт Р.Груша. Апладысментамі сустракалі прысутныя лідскага барда С.Чарняка.На працягу ўсяго мерапрыемства гучала сярэднявечая музыка.

Admin
6 жніўня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №6 імя В.Таўлая адбылася гадзіна інфармацыі “Смачны, любімы, дарагі - хлеб”. Да мерапрыемства была прымеркавана кніжная выстава “Усё аб хлебе”. Бібліятэкар Карповіч Г.С. пазнаёміла юных чытачоў з кнігамі, прысвечанымі паходжанню хлебнага каравая і беражлівым адносінам да хлеба і працы хлебаробаў.
Дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі аб хлебе і працы. А напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар дала некалькі карысных парад эканомнога выкарыстання хлеба ў паўсядзённым жыцці.
Admin
У ліпені гэтага года бібліобус цэнтральнай раённай бібліятэкі стартаваў з акцыяй “Шлях насустрач чытачу”. Пры адборы літаратуры для чарговага выезду ўлічваліся канкрэтныя заяўкі і склад чытачоў у кожным асобным пункце маршруту. Бібліятэкар бібліобуса дзялілася сваімі ведамі, расказвала аб навінках літаратуры, рэкламавала бібліятэчныя выданні.
Дзякуючы сваёй мабільнасці і гібкасці ў арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання бібліобус становіцца неад’емнай часткай бібліятэчнай сістэмы.
Admin
6 жніўня ў гарадской бібліятэцы-філіяле№1 адбылася музычная гадзіна ”І застаецца песня ў народзе”. Знаёмства з біяграфіяй і творчасцю кампазітара суправаджалася праглядам фотаздымкаў і праслухоўваннем музычных твораў аўтара.
Admin
13 жніўня ў Доме часовага пражывання інвалідаў супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі ладзілі літаратурна-музычную кампазіцыю “Ліда старажытная і маладая”, прысвечаную 690-годдзю г.Ліды. Вядучыя імпрэзы пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення горада, адзначылі, што іх малая радзіма за апошні час набыла сучасны і прывабны выгляд. На мерапрыемстве гучалі вершы мясцовых паэтаў і песні, прысвечаныя гораду. Напрыканцы быў прадэманстраваны відэафільм “Горад Ліда”.
Admin
16 августа центральная районная библиотека им. Я.Купалы оказалась в палитре событий. Библиошоу-2013 “Литературное кафе” с разнообразной программой привлекло внушительное количество участников всех возрастов. Программа была продумана таким образом, чтобы учитывались интересы всех возрастных категорий действующих и потенциальных пользователей библиотеки.
Была организована встреча-диалог со священнослужителем, на тему “Пост в жизни человека”. Маленькие гости библиошоу отправились в увлекательное путешествие в страну “Мультляндию”, где с удовольствием поучаствовали в литературных викторинах и конкурсах.
Всех любителей кулинарных изысков библио-официанты пригласили на “Лукошко рецептов”, где познакомили с книгами в шутливом “кулинарном” стиле. Кроме того, для присутствующих был проведен мастер-класс по украшению салатов “Необычные украшения из обычных овощей”, а в конце гости смогли выступить в роли профессиональных дегустаторов в “Контрольной закупке”.
Настоящий аншлаг собрала интеллектуальная игра “Что? Где? Когда?”. Настроение всем присутствующим создавал член “Белорусской лиги интеллектуальных команд”, руководитель Лидского интеллектуального клуба “Стальная крыса” С.Веретило и его команда. Участники оказались в атмосфере настоящей телевизионной игры, музыкальные паузы заполнила Е.Кочман.
На протяжении всего библиошоу работала “библиогадалка” и салон “Автограф”.
Отрадно отметить то, что в подготовке и проведении библиошоу-2013 принял участие спонсор ОАО”Лидский молочно-консервный комбинат”. Все присутствующие смогли угоститься молочной продукцией предприятия, а дети Детского дома и инвалиды социального центра получили подарки от спонсора.
Праздничное настроение всем создавал народный семейный ансамбль Парфенчиков.


Admin
24 жніўня ў музейным пакоі Дварышчанскай сельскай бібліятэкі праходзіла этнаграфічная гадзіна “Каб каравай спячы – душою трэба расцвісці”. Удзельнікі мерапрыемства згадзіліся з тым, што бублікі,макаўнікі – прысмакі, але самы смачны – хлеб. Ён дае спрыт і сілу.
Admin
28 жніўня Гудская сельская бібліятэка падвяла вынікі акцыі летняга чытання “Самы, самы, самы…”.
На ранішнік былі запрошаны лепшыя юныя чытачы бібліятэкі .Пчала Майя і яе памочніцы - пчолкі сустракалі дзяцей, праводзілі з імі конкурсы,весялілі песнямі, частавалі салодкімі прысмакамі ад спонсараў мерапрыемства ТАА “Энарг”, РСУП “Саўгас “Лідскі”.
Admin
3 верасня ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло свята роднай мовы “Жывая спадчына”, прысвечанае Дню пісьменства. Праводзілася яно найперш для таго, каб нагадаць дзецям, як важна шанаваць свае карані, традыцыі, а таксама родную мову, бо яна – неад’емная частка жыцця нацыі.
Мерапрыемства ўключала ў сябе шмат разнастайных гульнёвых заданняў, рашэнне якіх павінна пасадзейнічаць замацаванню правілаў сучаснай беларускай мовы , культуры маўлення, развіццю інтэлекта, логікі і мыслення ў вучняў пачатковых класаў.
Admin
6 верасня на пляцоўцы цэнтральнай раённай бібліятэкі праходзіла незвычайнае пасяджэнне клуба “Кветкавод”. Фларыстычнае шоу “Милому городу – цветочный блюз”, прысвечанае 690-годдзю г.Ліда ладзілася пад чароўныя мелодыі скрыпкі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Самые читаемые книги осени”. Выклікала вялікі інтарэс у жыхароў і гасцей горада выстава восеньскіх кветак, падрыхтаваная ўдзельнікамі клуба “Кветкавод”.На працягу мерапрыемства працаваў салон “Кветкавы нэйл – арт”.
Admin
17 жніўня Ганчарская сельская бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў на літаратурнае падарожжа па творах У.Мацвіeнкі “Дзіцячы сябра і дарадчык”. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям пра аўтара, пра яго нялегкі жыццёвы шлях, перш чым ен стаў пісьменнікам. Была падрыхтавана кніжная выстава”Літаратурная спадчына У.Мацвіенкі”, зроблены яе агляд. Пасля знаёмства з творамі У.Мацвіенкі і іх галоўнымі героямі дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне. Лепшыя знаўцы творчасці У.Мацвіенкі былі ўзнагароджаны прызамі.
Admin
18 жніўня Ганчарская сельская бібліятэка запрасіла ўсіх жыхароў вёскі прыняць удзел у конкурсе “Парад букетов”. Прысутныя з задавальненнем ацэньвалі творчасць юных чытачоў бібліятэкі, а пераможцы атрымалі салодкія прызы.
Admin
13 сентября в центральной районной библиотеке в рамках Дня библиотек прошли различные мероприятия, среди них:
- библиокалейдоскоп «Профессия вечная – библиотечная» (час интересного общения - Лидская РЦБС – Щучинская РЦБС).
- день задолжника «Библиотека без границ».
Были организованы библиотечно-уличные акции:
-«Библиотека и книга – лекарство для души»:(рекламная акция в медицинских учреждениях);
- автоакция «Рекламопад в автобусе» и рекламно-благотворительная акция
«Отдам книгу в хорошие руки».
Молодых пользователей в этот день порадовала акция «Biblioteka.by»: (день бесплатного интернет-сёрфинга в библиотеке).

Admin
13 сентября городская библиотека-филиал №4 пригласила всех лидчан и гостей города принять участие в библиотечной уличной акции «Читатель дарит читателю». Каждый прохожий мог взять почитать любую понравившуюся ему книгу, а также оставить свои книги для других. Всех гостей и читателей библиотеки в этот день в фойе библиотеки встречал
«необычный библиотекарь» (инсталляция на картину Д.Арчимбольдо «Библиотекарь).

Admin
14 верасня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Купалы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў лідскіх аўтараў, прысвечаная 690-годдзю горада, “Мой горад – гонар мой”. Акрамя аўтараў, чые творы ўвайшлі ў зборнік, на мерапрыемстве прысутнічалі: галоўны рэдактар “Лідскай газеты” Серафіновіч Кацярына Адамаўна; кіраўнік творчага аб’яднання пры Лідскім педагагічным каледжы Мазітава Святлана Афанасьеўна; паэтэса, перакладчыца, галоўны рэдактар часопісаў “Ave Maria” і “Наша Вера” Хрысціна Лялько; аўтар і выканаўца ўласных песень Аляксандр Якіменка. Кожны верш, кожны паэтычны радок, кожнае слова, якое гучала ў гэты дзень у сценах бібліятэкі, было прызнаннем у любові да старажытнай і маладой Ліды і яе цудоўных людзей, шчырай ўдзячнасцю гораду,гонар за слаўныя справы продкаў і сучаснікаў. Выхад зборніка і яго прэзентацыя сталі сапраўдным святам і цудоўным падарункам гораду і яго жыхарам.
Admin
2 верасня цэнтральня бібліятэка імя Янкі Купалы шчыра вітала хлопчыкаў і дзяўчынак з СШ№1. У гэты дзень ладзіўся дзень школы ў бібліятэцы пад назвай "Вітаем першы вераснёўскі дзень". Бібліятэкары падрыхтавалі цікавае мерапрыемства, якое прысвячалася 690-годдзю горада Лiда. Школьнікі разам з настаўнікамі прынялi ўдзел у віртуальным падарожжы па маляўнічых мясцінах нашага горада. Успомнілі пра старажытнае мінулае Ліды, аб ваенных 40-х гадах, а таксама аб сучасным горада.
Admin
Ужо стала традыцыйным для нашай бібліятэкі рыхтаваць мерапрыемствы да Тыдня беларускага пісьменства. Вось і на гэты раз, 4 верасня ў канферэнц-зале ЦБ ладзіўся вечар-прысвячэнне "Асветніца і нябесная заступніца Беларусі", прысвечаны Еўфрасінні Полацкай. Да гэтага дня былі падрыхтаваны: кніжная выстава-роздум "Вялікія асветнікі Белай Русі", бібліяграфічны агляд літаратуры "Прападобная Еўфрасіння Полацкая - слава зямлі беларускай". Удзельнікамі мерапрыемства былі студэнты Лідскага каледжа, выкладчыкі, бібліятэкары, а таксама іканапісец сястра Вольга з Свята-Міхайлаўскага сабора. Яна вельмі цікава расказала аб жыцці Еўфрасінні, аб тым, як яна стала святой. З цікавасцю прысутныя паглядзелі відэафільм "О преподобной Евфросиньи Полоцкой" і паслухалі песні старажытных часоў у выкананні супрацоўнікаў РПК.
Admin
13 октября в центральной районной библиотеке им. Я.Купалы прошёл День литовской культуры на Лидчине. Лидское общественное объединение литовцев “Рута” подготовила культурно-досуговую программу, состоялась служба в Фарном костёле. В конференц-зале центральной районной библиотеки была оформлена выставка книг литовской литературы. Председатель ЛООЛ “Рута” Митюкевич Марина подготовила обзор литературы. На мероприятие были приглашены председатель Лидского районного исполнительного комитета Островский А.Н., заместитель председателя Главницкий А.Т., заместитель начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Самсонов В.В. С приветственным словом перед присутствующими выступили консул и посол Литвы в Республике Беларусь. На протяжении всего мероприятия звучали литовские песни и стихи.

Admin
27 верасня ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы прайшло свята «Посвящение в читатели”, на якое былі запрошаны вучні першага класа Ганчарскай школы разам з бацькамі. Каралева Кніга пазнаёміла прысутных з Правіламі карыстання бібліятэкай, з кніжным фондам бібліятэкі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Любімыя казкі на ўсё жыццё”, падрыхтаваны агляд літаратуры “Мае першыя кнігі”.
Admin
2 кастрычніка гарадская бібліятэка-філіял №4 сумесна з музычным каледжам запрасілі вучняў СШ №11 на музычны час “Напоўнім музыкай сэрца”, прысвечаны Міжнароднаму Дню музыкі. З захапленнем прысутныя слухалі выступленне вакалістак Рамук і Мацкевіч, а таксама дуэт скрыпачак Лянцэвіч і Трусавай. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Музыкай жыву”, прысвечаная Д.Шастаковічу.
Admin
14 кастрычніка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы адбылося чарговае пасяджэнне клуба ”Кветкавод”, прысвечанае Дню маці. Прыемным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне маладых артыстаў – студэнтаў Лідскага музычнага каледжа. Хлопцы і дзяўчаты віртуозна выконвалі розныя інструментальныя п’есы на цымбалах, флейце, акардыёне і скрыпках. А песні пра маму ў выкананні юных вакалістак заварожвалі прысутных сваім гучаннем.
Admin
14 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №6 адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Надзея”, якое было прымеркавана да Дня Маці. Праграма мерапрыемства ўключала літаратурна-музычную кампазіцыю “О матери и слабой, и всесильной, о красоте земной и неземной”, падчас якой гучалі песні, вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх і рускіх аўтараў, прысвечаных жанчыне, маці. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай “З любоўю да Маці”, а таксама выставай мастацкіх вырабаў сям’і Белавус М. С. Добры настрой і святочную атмасферу дапамаглі стварыць салісты народнага ансамбля “Скарбніца” з-да “Оптык” пад кіраўніцтвам А.З. Ляйко.
Admin
13 кастрычніка Мінойтаўская сельская бібліятэка сумесна з КДЦ запрасілі ўдзельнікаў жаночага клуба “Сяброўка” на вечарыну-ушанаванне “Пад зоркай Маці”. Увазе прысутных была прадстаўлена дэманстрацыя мадэлей жаночага адзення, выстава малюнкаў вучняў мясцовай школы “Моя мама”, мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная Дню Маці. Мамы з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурснай праграме “А ну-ка, мамы”. Сюрпрызам для ўсіх стала тэатралізаванае прадстаўленне па казцы “Звёздный мальчик”, падрыхтаванае Мінойтаўскім КДЦ.
Admin
28 октября в городской детской библиотеке состоялось торжественное закрытие программы летнего чтения для детей «Лето на острове книжных сокровищ”, где по традиции награждались победители конкурсов и акций, проводимых в течение года в библиотеке.
В конкурсе «Самый читающий класс» победителем стал 5 «Б» класс СШ № 8. Албатова Татьяна Владимировна, учитель начальных классов СШ № 1, награждена грамотой как лучший руководитель детского чтения.
Мама большой и дружной семьи Гольмант Виктория Зигмундовна стала победителем в номинации «Мамина сказка» и была отмечена благодарственным письмом за содействие развитию традиций семейного чтения и ценным подарком.
Самые активные читатели получили медали и сладкие призы. С музыкальным поздравлением перед присутствующими выступил Каменецкий Никита, учащийся Лидского государственного музыкального колледжа. Младшая группа образцового театра «Кокос» районного Дворца культуры показала присутствующим спектакль по сказке Сергея Михалкова «Зайка-Зазнайка».

Admin
Гарадская дзіцячая бібліятэка з 1 чэрвеня па 31 жніўня праводзіла конкурс фотаздымкаў “Горад, сэрцу дарагі”. Быў падрыхтаваны фотаэкскурс па цікавым мясцінам нашага горада розных гадоў. Пераможцамі сталі Малец Ілья (СШ №11, 2 кл) , Малец Аляксандр, Праваторава Сняжана (СШ № 11, 6 кл.)

Admin
25 кастрычніка ў Першамайскай сельскай бібліятэцы адбыўся дыспут “Кніга і камп’ютэр. Усе “за” і супраць”. Прысутных пазнаёмілі з адмоўнымі і дадатнымі бакамі працы на камп’ютэры, далі рэкамендацыі, як зменшыць негатыўныя наступствы камп’ютэра на арганізм чалавека. Сярод удзельнікаў дыспута было праведзена анкетаванне “Што для мяне лепш, кніга ці камп’ютэр?”
Admin
23 кастрычніка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы ладзілася духоўна-асветніцкая гутарка “Соблазны и болезни века”. На мерапрыемства былі запрошаны выкладчыкі і студэнты Лідскага тэхнічнага каледжа, бібліятэкары гарадскіх бібліятэк-філіялаў. З цікавай і пазнавальнай прадмовай перад прысутнымі выступіла сястра – паслушніца з фарнага касцёла. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Любовь не перестаёт…”
Admin
30 кастрычніка Ганчарская сельская бібліятэка запрасіла чытачоў у краязнаўчы круіз “Ліда – горад малады і старажытны”. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі віртуальнае падарожжа па “Лідскаму замку – жамчужыне сярэдневякоўя”, прынялі ўдзел у віктарыне “Лідскі замак – вялікая славутасць лідскай зямлі”. Самыя актыўныя чытачы бібліятэкі дэкламавалі вершы лідскіх паэтаў, прысвечаныя гораду.
Admin
5 лістапада гарадская бібліятэка-філіял №1 запрасіла інвалідаў сацыяльнага цэнтра на ўрок інфармацыйнай культуры “Книга твой друг – береги её”. Асноўная мэта ўрока – выхаванне беражлівасці і акуратнасці ў адносінах да кніг. Таксама прысутныя даведаліся пра паходжанне паперы і кардона, пра тое, які шлях прайшла кніга, каб трапіць да чытача.
Admin
12 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы адбылося адкрыццё бібліятэчнага сацыяльна – дабрачыннага праекта “Передай добро по кругу”, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У бібліятэку завіталі людзі, якія нягледзячы на занятасць, прыйшлі і прынеслі часцінку дабрыні, спагадлівасці, міласэрнасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і прыватныя прадпрымальнікі, якія неаднаразова выступалі фундатарамі мерапрыемстваў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта: “ЛИПЛАСТ СПб”, ААТ”Малочна-кансервавы камбінат”, фабрыка марожанага “Энарг”, ІП”Скаўронскі”, ІП “Новы дом”, супрацоўнікі “Белаграпрамбанка”.
Лагатыпы гэтых прадпрыемстваў зоймуць ганаровыя месцы на банэры цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Admin
13 лістапада цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Купалы запрасіла ўсіх аматараў паэтычнага слова на сустрэчу з лідскай паэтэсай Аленай Какорынай. З захапленнем прысутныя слухалі вершы Алены Уладзіміраўны пра родны горад, Беларусь, маляўнічую прыроду Лідчыны. Цікава было даведацца, што яе пяру належыць шмат вершаў філасоўскага характару, што патрабуе аўтарскага асэнсавання.
Admin
15 лістапада для жыхароў і гасцей нашага горада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы ладзілася музычна-паэтычная вечарына “Восеньская рапсодыя”. На працягу вечара гучалі вершы пра восень Г.Ахматавай, С.Ясеніна, К.Бальмонта, А.Фета пра . Студэнты музычнага каледжа выканалі інструментальныя п’есы лірычнага характара. З задавальненнем прысутныя паслухалі вершы лідскіх паэтаў у аўтарскім выкананні.
Admin
З нагоды 215-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча 20 лістапада цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Купалы запрасіла жыхароў і гасцей горада на літаратурна-музычныя зазімкі “Ты стаў і вечнай славай Беларусі”. З паведамленнем перад прысутнымі выступіў Віталь Еўмянькоў, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які расказаў пра таварыства філаматаў і філарэтаў, да якіх належыў Адам Міцкевіч, што калісьці перажыў паэт і ягоныя паплечнікі. Гаворка ішла і пра дзяцінства паэта, яго продкаў, творы Міцкевіча.
З вялікай цікавасцю прысутныя сустрэлі выступленні Алеся Лося, фалькларыста, майстра музычных інструментаў, Алесі Сівохінай, барда, рэжысёра народнага літаратурнага тэатра, скрыпачкі Алены Мялешкі.
У рамках праекта “Песні філаматаў і філарэтаў” гледачы пачулі арыгінальныя мелодыі, ноты, якія захаваліся з пачатку 19 стагоддзя. Важная роля адводзілася актыўнаму дыялогу з публікай, якая ўцягнулася ў дзеянне, найперш, спяваючы разам з выканаўцамі. Алена Сівохіна паказала нават танцы таго часу.
Гэта вечарына была пададзена як інтэрактыўнае вяртанне ў час Міцкевіча
Admin
17 лістапада ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы прайшоў тэатралізаваны бібліямікс "Не шути, дружок, с огнём, чтобы не жалеть потом". Казачныя героі разам з бібліятэкарам дапамаглі юным чытачам пазнаёміцца з правіламі карыстання электрычнымі прыборамі і з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі.
Admin
13 лістапада гарадская бібліятэка-філіял №4 запрасіла вучняў СШ №11 на літаратурную гадзіну “История одной любви”, прысвечаную 195-годдзю з дня нараджэння І.С.Тургенева. Прысутныя даведаліся пра гісторыю кахання Івана Тургенева і Паліны Віардо, радасць і смутак, расчараванне і боль пісьменніка. Вучні падрыхтавалі вершы ў прозе І.С.Тургенева.
Admin
20 лістапада гарадская бібліятэка - філіял №6 запрасіла аматараў беларускай паэзіі на літаратурную гадзіну “Жытнёвае святло яе паэзіі”, прысвечаную 65-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Перад прысутнымі выступіў лідскі паэт Петр Макарэвіч, які распавядаў аб жыцці і творчасці юбіляркі, падзяліўся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі падчас сустрэч з гэтай таленавітай і неардынарнай асобай, зачытаў вершы Я.Янішчыц у асабістым перакладзе на рускую мову. А былая настаўніца філалогіі СШ № 10 Владзес А.К., якой давялося разам вучыцца з будучай паэтэсай ва ўніверсітэце, расказала аб студэнцкіх гадах, цікавых сустрэчах і літаратурных знаёмствах, прапанавала слухачам любімыя вершы і выказванні Я.Янішчыц. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны агляд літаратуры “Краю благаславёнага дачка…”
Admin
21 лістапада гарадская бібліятэка-філіал №4 для вучняў СШ №1 правяла віктарыну “Незнайка и все, все, все…”, прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння М.М.Носава. Вучні даведаліся пра творчы шлях і вехі біяграфіі пісьменніка, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па творах М.Носава, за што атрымалі прызы.
Admin
22 лістапада гарадская бібліятэка-філіял №1 запрасіла чытачоў на творчую сустрэчу з лідскім паэтам, аўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў Алесем Стадубам. Паэт расказаў пра сябе і сваю творчасць, з вялікай любоўю і пяшчотаю прачытаў вершы пра г. Ліда, родныя краявіды. Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з новым зборнікам вершаў А.Стадуба “Дотык волі”.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.