Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий 2013г.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3, 4
Admin
23 красавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №6 ім. В. Таўлая адбылася вандроўка па старонках Чырвонай кнігі “Жалобная кніга прыроды”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей малодшых класаў з жывёламі і раслінамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, растлумачылі, што для таго, каб яны не зніклі, патрэбна з любоўю і пашанай да іх адносіцца. Вучні прынялі ўдзел у конкурсе эрудытаў.
Admin
26 красавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбылася гутарка “Лёс. Чалавек. Чарнобыль”, прысвечаная Чарнобыльскай трагедыі. На мерапрыемстве прысутнічалі інваліды сацыяльнага цэнтра.
Admin
30 красавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сябрына”. Тэма пасяджэння “Здравствуй, этикет”. Удзельнікі клуба (інваліды) пазнаеміліся з нормамі і правіламі паводзін у грамадстве.
Admin
30 апреля наш город посетил писатель-краевед, эксперт по истории России и сопредельных государств, архивариус Александр Александрович Черемин. В городской библиотеке-филиале №2 прошла презентация его книги “Туровское княжество (X-XIVвека)”. На встречу были приглашены участники клуба “Золотой возраст”, любители-краеведы. Черемин А.А. рассказал присутствующим о детстве, юности, о том, как начинал свою писательскую деятельность. Во время встречи каждый желающий смог приобрести его книгу”Туровское княжество(X-XIV века)”.
Admin
7 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбыўся вечар памяці “Во имя павших, во имя живых”, прысвечаны дню Перамогі. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Гартаючы старонкі гісторыі”.
У конкурсах і віктарынах прынялі ўдзел інваліды сацыяльнага цэнтра.
Admin
7 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле №4 сумесна з музычным каледжам адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Любовь и война”, прысвечаная дню Перамогі. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны бібліяграфічны агляд “Вайна далекая і блізкая”. У сустрэчы прынялі ўдзел вязні нямецкага канцлагера Пералайка Вікторыя Вікенцьеўна і Арэхва Тамара Пятроўна, якія расказалі прысутным пра цяжкія гады свайго дзяцінства.
Admin
7 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле №6 імя В.Таўлая прайшоў урок мужнасці “Ад пачатку вайны да парада Перамогі”, прысвечаны дню Перамогі. На сустрэчу былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Надзея”. Перад прысутнымі выступіла Саўлакова Валянціна Васільеўна, якая расказала пра свайго бацьку, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Палякова В.Н.
Admin
15 мая 2013 года на литературной площадке центральной районной библиотеки им. Янки Купалы состоялась районная акция «Цена одной ошибки», посвященная Всемирному дню памяти жертв СПИДа. В ней приняли участие библиотекари центральной районной библиотеки, Лидская организация Белорусского общества Красного Креста, районный методический центр народного творчества, студенты и преподаватели Лидского технического колледжа, врач-эпидемиолог Лидского зонального центра эпидемиологии и гигиены Сущевская Е.В.
Участники мероприятия имели возможность прочитать искренние признания, изложенные в письмах-исповедях людей, которые живут с ВИЧ. В ходе встречи присутствующие прошли тестирование на уровень осведомленности о ВИЧ/СПИД и получить информационный материал, посмотреть мультимедийную презентацию «Только помня, мы живем». Все участники акции минутой памяти почтили тех, кто пострадал от этого смертельного вируса. Завершилась акция выступлением автора и композитора, руководителя группы «Премия» Виктора Лебедевича.
Admin
8 мая ў 14.00 цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла выкладчыкаў і студэнтаў Лідскага тэхнічнага каледжа на літаратурны вечар “Суровая праўда вайны”, прысвечаны Дню Перамогі. Падчас імпрэзы прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Васіля Быкава. Вядучая завастрыла ўвагу, што ў сваіх творах пісьменнік імкнуўся выявіць маральны свет чалавека, магчымасці яго духу. Прысутным быў прапанаваны відэафільм “Франтавыя запіскі”, дзе сам В.Быкаў расказвае пра вайну, пра мужнасць нашых салдат.
Admin
10 мая да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Маўра Ганчарская сельская бібліятэка правяла бібліякараван “Ён пісаў добрыя кнігі”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з асноўнымі датамі біяграфіі Я.Маўра і правяла віктарыну па творах пісьменніка.
Admin
17 мая ў Мажэйкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны час “Ён пісаў добрыя кнігі”, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Я.Маўра. Вучні 5 класа Мажэйкаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Што ты ведаеш пра жыццё і творчасць Я.Маўра”, літаратурнай гульні “Успомні назвы”. Падчас імпрэзы прысутныя абмеркавалі аповесць Я.Маўра “Палескія рабінзоны”.
Admin
17 мая Дзітвянская сельская бібліятэка сумесна са школай правяла Дзень інфармацыі “Для вас абітурыенты”, на які былі запрошаны настаўнікі і вучні 9 класа Дзітвянскай СШ. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны агляд літаратуры па дадзенай тэматыцы і псіхалагічны тэст “О профессиях с любовью”.
Admin
18 мая ў 14.00 Беліцкая сельская бібліятэка сумесна з Беліцкім СДК запрасіла вучняў 7-9 класаў на інфармацыйную гадзіну “Музеі Беларусі”. Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава з аднайменнай назвай. Прысутныя даведаліся пра музейныя ўстановы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці пра Лідскі гісторыка-мастацкі музей, таксама пра музейныя пакоі, якія знаходзяцца ў Лідскім раёне.
Admin
19 мая да Дня сям’і ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы была арганізавана гонка за ведамі “Тата, мама, я – энэргазберагальная сям’я”. Падчас мерапрыемства некалькі сямей дзяліліся сваімі сакрэтамі эканоміі ў побыту. Маленькія чытачы адгадвалі загадкі, прынялі ўдзел у віктарыне. На працягу мерапрыемства функцыяніравала кніжная выстава “Беражлівасць і эканомія”.
Admin
22 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбылася віртуальная вандроўка “Мы выбираем здоровье”. На мерапрыемства былі запрошаны інваліды сацыяльнага цэнтра, для якіх дзейнічала кніжная выстава “Каб жыццё працягвалася заўжды”. Бібліятэкары пастараліся пераўтварыць бібліятэчнае асяроддзе ў рэабілітацыйна- аздараўленчае і асветніцкае, з мэтай стварэння адзінай адаптацыйнай прасторы. Прысутныя паўдзельнічалі ў віктарыне, якая садзейнічала прывіццю навыкаў здаровага ладу жыцця.
Admin
22 мая гарадская дзіцячая бібліятэка для сваіх юных чытачоў правяла ўрок бяспекі “Сохраним своё здоровье и жизнь”. Мерапрыемства мела мэтай даць веды, неабходныя для захавання і ўмацавання здароўя, уменне свабодна арыентавацца ў розных жыццёвых сітуацыях. Прысутныя прынялі ўдзел у конкурсе загадак “Пожарная мозаика”, гульне-брадзілцы “Огонь полезный и опасный”. Завершыў урок бяспекі агляд літаратуры “Сохрани себя для жизни”.
Admin
23 мая в рамках целевой программы “Подросток и библиотека – правовая зона” в центральной районной библиотеке провели круглый стол “Библиотека – центр правовой информации”. В мероприятии приняли участие библиотекари и специалисты центральной районной библиотечной системы, а также главный специалист управления торговли и услуг Васильев Игорь Владимирович. Выступления участников сопровождалось мультимедийной презентацией. В ходе работы круглого стола обсуждались вопросы, касающиеся правовой культуры среди молодёжи, социального и пенсионного обеспечения в Республике Беларусь и др. Главный специалист Васильев И.В. ответил на интересующие вопросы участников круглого стола.
Admin
9 мая Далекская бібліятэка-клуб запрасіла мясцовых жыхароў на літаратурна-музычную кампазіцыю “Славім вялікі подзвіг”. Бібліятэкар расказала прысутным аб мужнасці салдат у Вялікую Айчынную вайну, іх подзвігу. Падчас правядзення імпрэзы гучалі песні і вершы, прысвечаныя Дню Перамогі.
Admin
22 мая Першамайская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на ўрок радзімазнаўства “Яны вызвалялі родны край”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Жывое мінулае – звесткі і ўспаміны”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гераічным мінулым сваіх землякоў, прадэманстравалі фотаальбом “И память сердца говорит”, у якім акрамя фотаздымкаў запісаны ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – жыхароў Першамайску.
Admin
24 мая, з мэтай папярэджвання пажараў і гібелі на іх людзей, у гарадской бібліятэцы-філіяле №5 прайшла інфарміна “Спички, деточка, не тронь”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні малодшых класаў. Прысутныя атрымалі шмат карыснай і змястоўнай інфармацыі, пашырылі свой кругазор па тэхніцы пажарнай бяспекі.Замацаванню атрыманых ведаў садзейнічала віктарына “Азбука бяспекі”, у якой дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел.
Admin
24 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле №3 для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Вытокі” быў праведзены краязнаўчы ўрок “Ганаруся табой, родная старонка”, на якім ішла гаворка пра мінулае і сучаснае нашага краю. Для прысутных быў арганізаваны прагляд літаратуры, а таксама падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “З гісторыі Лідчыны”.
Admin
29 мая для ўсіх жадаючых пачытаць цікавую кнігу ў фармаце ўтульнай, ціхай атмасферы за кубачкам гарбаты адчыніў свае дзверы інтэлектуальнае кафэ-клуб “Почувствуй вкус литературы”, якое працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы кожную апошнюю сераду месяца з 10.00-17.00.
Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены вялікі інфармацыйны патэнцыял: мультымедыйныя прэзентацыі, відэафільмы, спецыяльна падабраная па густу літаратура для кожнага.
Першымі наведвальнікамі сталі турысты з Латвіі, якія адчулі значнасць такой культурнай з’явы, дзе можна з асалодай чытаць, уразіцца, па-сапраўднаму сузіраць.

Admin
31 мая центральная районная библиотека им. Я.Купалы пригласила учащихся учреждений образования города, детей с ограниченными возможностями, инвалидов социального центра на праздник «В мире детства».
Перед присутствующими выступил инспектор ИГПН РОЧС Бушейко Р.В., который особое внимание уделил безопасности детей и противопожарной безопасности в летний период. Праздничную обстановку помогла создать небольшая концертная программа, подготовленная детской школой искусств. В исполнении детей прозвучали задорные песни, юные таланты продемонстрировали зажигательные танцы, которые, безусловно, создали теплую дружескую атмосферу в зале. Ребятам была предоставлена возможность поучаствовать в викторинах, конкурсах, играх, принять участие в акции «Пусть серое станет цветным». Все желающие смогли посетить познавательно-игровой центр «Смайлик».
Чтобы праздник запомнился детям надолго, с благотворительной акцией выступили: Лидская фабрика «Энарг», УКП ТЦ «Потсдам» и ОАО «Лидское пиво», которые предоставили на праздник свою продукцию.
Admin
25 мая для ўдзельнікаў клуба ”Эрудыт” у Бердаўскай сельскай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня ”Чай – здароўю лепшы сябар”. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй вырошчвання чаю, прынялі ўдзел у конкурсе прыказак і прымавак. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі клуба прадэгуставалі розныя сарты чаю.
Admin
1 чэрвеня ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына “Сказочная корзинка”, прысвечаная пачатку летніх канікул. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Летом с книжкой веселей”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны. Пераможца атрымаў у падарунак казкі Ш.Перо.
Admin
Цікава і весела адзначылі Міжнародны дзень абароны дзяцей у гарадской бібліятэцы-філіяле № 5. На літаратурна-гульнёвую праграму “ Тэрыторыя дзяцінства “ завіталі маленькія чытачы, якія актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах , конкурсах, гульнях і іншых забавах.
Admin
З 1 чэрвеня цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Купалы праводзіць Дні адчыненых дзвярэй. 100 выхаванцаў прышкольных лагераў ужо наведалі бібліятэку. Праграма наведвання разнастайная. Гэта і экскурсіі па залах бібліятэкі (абанементу, чытальнай зале, кнігасховішчу), віктарыны экалагічнай тэматыкі, прагляд мультыплікацыйных фільмаў, і, безумоўна, наведванне пазнавальна-гульнёвага цэнтра “Смайлік”.
Admin
На працягу 2-х тыдняў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы працуе летняя чытальная зала. За гэты час больш за 100 жыхароў і гасцей нашага горада сталі чытачамі “бібліятэкі пад адкрытым небам”.
Запрашаем усіх наведаць летнюю чытальную залу, дзе Вам дапамогуць выбраць літаратуру на любы густ і правесці вольны час на свежым паветры з любімай кнігай або часопісам.
Admin
3 чэрвеня у гарадской бібліятэцы-філіяле №1 да Міжнароднага Дня аховы навакольнага асяроддзя адбылася экалагічная гадзіна “Не шкодзь прыродзе-жыві з ёй у згодзе” для інвалідаў сацыяльнага цэнтра. Прысутныя пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі, адчулі заклапочанасць за лёс прыроды, адказнасць за свае ўчынкі. Сярод удзельнікаў праводзіліся конкурсы, віктарыны. З задавальненнем разгадвалі экалагічны красворд.
Admin
4 чэрвеня ў рамках праграмы “Лета і кніга” гарадская бібліятэка-філіял №3 запрасіла юных чытачоў на літаратурна-гульнёвую праграму “Лета, сонейкам сагрэта”. Удзельнікі мерапрыемства, гартаючы старонкі “чароўнай кнігі”, траплялі ў краіну з вясёлымі загадкамі, гульнямі, конкурсамі, а таксама праявілі сябе ў ролі артыстаў і мастакоў.
Admin
4 чэрвеня Дзітвянская сельская бібліятэка для сваіх юных чытачоў правяла прэзентацыю летняй праграмы ”Лета і кніга ”. Дзеці былі азнаёмлены з праграмай летняга чытання, умовамі конкурса, мерапрыемствамі, якія будуць ладзіцца ў бібліятэцы падчас летніх канікул. А гасцямі свята сталі казачныя героі, якія адправіліся з вучнямі ў літаратурную вандроўку ” У госці да любімых герояў”,
а таксама паўдзельнічалі ў літаратурна –пазнавальнай гульні ” Па кніжных
сцяжынках лета” . Усе прысутныя запэўнены – у кніжак канікул не бывае!
Admin
5 чэрвеня ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў прагляд літаратуры “Кожны народ не без роду і племя мае летапіс свой і гісторыі след”, прысвечаны выдатнай беларускай асветніцы Е.Полацкай. Яго мэта – ушанаванне асобы Ефрасінні Полацкай, выхаванне любові і беражлівых адносін да гісторыі, культуры і мовы роднага краю.
Admin
6 чэрвеня для юных чытачоў у Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок ведаў “Супрацьпажарная бяспека”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстава. Урок суправаджаўся пытаннямі аб праверцы ведаў. У час мерапрыемства дзеці абмеркавалі верш Р.Бензярука “Як парадніліся агонь з вадой” і казку В.Нікольскай “Дым у лесе”.
Admin
6 чэрвеня гарадская бібліятэка-філіял №6 запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада №34 на гульню-віктарыну “З якой мы казкі”.Дзеці не проста адказвалі на пытанні віктарыны, але стараліся імітаваць голас казачных герояў. Маленькім чытачам была прапанавана экскурсія па бібліятэцы.
Admin
6 чэрвеня ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшлі 1-я Лідскія чытанні, прысвечаныя 150-годдзю паўстання 1863 года. У іх прынялі ўдзел супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы, школьныя краязнаўцы, прадстаўнікі Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны”, навуковыя супрацоўнікі музеяў, супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела Лідскага райвыканкама. Па выніках 1-х Лідскіх чытанняў будзе выдадзены зборнік.
Admin
7 чэрвеня ў дзіцячай раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба ”Дружба” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя ”Путешествие в страну Её Величества Книги”. Прысутныя даведаліся ”адкуль да нас прыйшла кніга”, як з'явіліся першыя друкаваныя кнігі, а таксама аб правілах паводзін у бібліятэцы. Падчас імпрэзы праводзіліся конкурсы і віктарыны, дзеці паказалі, што ведаюць шмат казак і добра арыентуюцца ў творах дзіцячай літаратуры.
Admin
1 чэрвеня да Міжнароднага дня аховы дзяцей Мажэйкаўская сельская бібліятэка сумесна з ЦДК правялі ўрок здароўя “Детству солнце подарите”. Дзеці прынялі ўдел у конкурсах “Весёлая эстафета”, “Ожерелье для друга”, “Кто быстрее лопнет” і др.
Admin
2 чэрвеня ў Далекскай бібліятэцы-клубе прайшло “Свята дзяцінства”. Юныя жыхары в.Далекія прынялі ўдзел у гульні “Поле цудаў”, на якой разыгрываліся прызы і салодкія пачастункі. Акрамя гэтага паўдзельнічалі ў музычнай віктарыне, вясёлых і забаўляльных конкурсах і гульнях. Завершылася свята дзіцячай дыскатэкай, на якой юныя ўдзельнікі дэманстравалі свае танцавальныя таленты.
Admin
7 чэрвеня работнікі Мажэйкаўскай сельскай бібліятэкі для дзяцей прышкольнага лагера падрыхтавалі віктарыну па творчасці Э.Успенскага “Прочитай книгу сам – посоветуй друзьям”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных кнігах.

Admin
12 чэрвеня бібліятэкары Першамайскай сельскай бібліятэкі запрасілі юных чытачоў на інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Азбука беражлівасці”. Дзеці разам з бібліятэкарамі прачыталі і абмеркавалі казку “Колобок на новый лад”, прынялі ўдзел у бліц-апытанні, адгадвалі загадкі. З задавальненнем адказвалі на пытанні міні-віктарыны.
Admin
12 чэрвеня ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна ведаў “Что такое хорошо, что такое плохо”, якая садзейнічала павышэнню ўзроўня культурных паводзін, фарміраванню поглядаў аб агульначалавечых нормах маралі. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, стараліся даць правільную адзнаку ўчынкам на прыкладзе літаратурных герояў.
Admin
13 чэрвеня ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшла этнаграфічная гадзіна “Наша мова беларуская святая…”Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, адгадвалі загадкі, успомнілі шмат прыказак. Прысутныя прынялі ўдзел у народных гульнях “Масток”, “Кацілася яечка” і др. А самым складаным выпрабаваннем быў удзел у казцы “Як леў сяброў шукаў”.
Admin
4 чэрвеня гарадская бібліятэка-філіял №4 распачала цыкл мерапрыемстваў у рамках акцыі “Лета і кніга”. Гульнёвая праграма “Большому кораблю – большое плавание” была прысвечана марской тэматыцы. Бібліятэкары падрыхтавалі агляд літаратуры “Сквозь туманы и штормы”. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі. Суправаджала мерапрыемства мультымедыйная прэзентацыя.
Admin
6 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №4 прайшоў Дзень пытанняў і адказаў “Эти чудесные сказки”. Мерапрыемства праходзіла ў некалькі этапаў. Дзеці па апісанню называлі казачных герояў або чарадзейныя прадметы, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі красворд. Увазе прысутных быў прадстаўлены агляд літаратуры.
Admin
11 чэрвеня гарадская бібліятэка-філіял №4 запрасіла дзяцей прышкольнага лагера на ўрок-казку ”Здравствуй, сказочная страна”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава ”Сказки гуляют по планете”. Прысутным было прапанавана адгадаць назву казкі па некалькіх радках, назваць сяброў галоўных герояў. Самыя актыўныя удзельнікі атрымалі салодкія прызы.
Admin
12 чэрвеня ў рамкакх акцыі “Лета і кніга” у Тарноўскай сельскай бібліятэцы адбылося “Свята дзяцінства”. Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Лето, книга, я – лучшие друзья». Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, віктарынах, гульнях. Пераможцы атрымалі прызы.
Admin
12 чэрвеня гарадская дзіцячая бібліятэка у рамках акцыі летняга чытання ”Лето на острове книжных сокровищ” запрасіла навучэнцаў СШ №4 на гульню-вандраванне ”Встреча с героями любимых книг”. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах, з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны.
Admin
14 чэрвеня гарадская дзіцячая бібліятэка для сваіх юных чытачоў падрыхтавала гадзіну карыснай інфармацыі ”Природные дары для поделок и игры”, на якой прысутныя даведаліся, якія вырабы можна зрабіць з прыроднага матэрыялу. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава ”Природа и фантазия”. А разнастайныя вырабы, зробленыя сваімі рукамі будуць доўга нагадваць аб летніх канікулах, аб часе, праведзеным у бібліятэцы.
Admin
14 чэрвеня гарадская бібліятэка-філіял №4 прапанавала вучням СШ №1 і СШ №11 піраміду ведаў “Чудеса света + Гродно”. Мультымедыйная прэзентацыя пазнаёміла прысутных з цудамі свету, а таксама цікавымі гістарычнымі мясцінамі Гродна. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны агляд літаратуры “Чудесная семёрка”.
Admin
17 чэрвеня гарадская дзіцячая бібліятэка для дзяцей прышкольнага лагера СШ №4 правяла ўрок “Чудо земли – хлеб». На машыне часу дзеці адправіліся ў захапляючую вандроўку “От лепёшки до каравая” з прыпынкамі: “Первый каравай на Земле”, “Сотворение каравая”, “Берегите хлеб”. Прысутныя прынялі актыўны ўдзел у конкурсах “Доскажи словечко”, “Поворята”, у казачнай віктарыне. Пераможцы атрымалі салодкія прызы. Вандроўку суправаджала мультымедыйная прэзентацыя.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.