Обзор мероприятий 2013г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2013 году.  | 
	 
	 
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]()  | 
	
Обзор мероприятий 2013г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2013 году.  | 
	 
	 
			
			  14.8.2013, 15:18
			
				 Сообщение
					#43
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				6 жніўня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №6 імя В.Таўлая адбылася гадзіна інфармацыі “Смачны, любімы, дарагі - хлеб”. Да мерапрыемства была прымеркавана  кніжная выстава “Усё аб хлебе”. Бібліятэкар Карповіч Г.С. пазнаёміла  юных чытачоў з кнігамі, прысвечанымі  паходжанню хлебнага каравая і беражлівым адносінам  да хлеба і працы хлебаробаў.  
			
			
					
		Дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі аб хлебе і працы. А напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар дала некалькі карысных парад эканомнога выкарыстання хлеба ў паўсядзённым жыцці. ![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  1.8.2013, 9:55
			
				 Сообщение
					#44
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				25 ліпеня ў прыгожым маляўнічым месцы сабраліся госці і жыхары горада, каб адзначыць 20-годдзе з дня адкрыцця помніка Ф.Скарыну. Літаратурную імпрэзу “Не знікне слова друкара”  ладзілі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.Я.Купалы. Да мерапрыемства была аформлена выстава-прысвячэнне “Не змоўкне слова друкара”. Адкрыў святочную імпрэзу намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк, які адзначыў важнасць захавання, прымнажэння і папулярызацыю нацыянальнай спадчыны. Каб аддаць даніну памяці скарынінскім справам у перакладчай і друкарскай дзейнасці з прамовай выступіў ксёнз касцёла Узвіжання Святога Крыжа Вячаслаў. На мерапрыемства былі запрошаны паэты, літаратары, краязнаўцы Лідчыны: С.Суднік, М.Мельнік, П.Макарэвіч і інш. Узнёсла расказаў пра гісторыю адкрыцця помніка архітэктар, скульптар,  паэт Р.Груша. Апладысментамі сустракалі прысутныя лідскага барда С.Чарняка.На працягу ўсяго мерапрыемства гучала сярэднявечая музыка. 
			
			
					
		![]() ![]() ![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  1.8.2013, 9:53
			
				 Сообщение
					#45
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				25 ліпеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 для інвалідаў сацыяльнага цэнтра адбылася літаратурная гадзіна “Обзор современных изданий”. Прысутныя пазнаёміліся з навінкамі перыядычнага друку, якія паступілі ў бібліятэку, прынялі ўдзел у відэа-віктарыне “Всё обо всём”. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Журнал – наш лучший друг”. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  1.8.2013, 9:51
			
				 Сообщение
					#46
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				11 ліпеня гарадская бібліятэка-філіял №3 запрасіла сваіх юных чытачоў прыняць удзел у літаратурнай віктарыне “Падарожжа ў краіну казак”. Ужо з парога маленькіх наведвальнікаў сустрэла кніжная выстава “У гасцях у казкі”. Акрамя захапляючага падарожжа ў краіну казак, дзеці адпачылі, пагулялі, і перазнаёміліся адно з адным. Прысутныя дружна адказвалі на пытанні віктарыны і за правільныя адказы атрымлівалі салодкія прызы. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні ў выкананні казачных герояў.  
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  1.8.2013, 9:47
			
				 Сообщение
					#47
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				8 ліпеня  да гадавіны вызвалення  г.Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадской бібліятэцы-філіяле №6 імя В.Таўлая  адбылася гадзіна памяці “…І пра вайну нічога не забыта”. Бібліятэкар пазнаёміла  прысутных  з тымі падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Лідчыны  і з хронікай  вызвалення горада Ліды.  
			
			
					
		Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Ішла вайна народная”, на якой былі прадстаўлены:рэспубліканская кніга “Памяць.Беларусь”, гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць. Ліда. Лідскі раён”, успаміны І.Гарбачэўскага “Лідская партызанская зона”, краязнаўчыя матэрыялы і іншыя дакументы. ![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  1.8.2013, 9:44
			
				 Сообщение
					#48
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				5 ліпеня да чарговай гадавіны вызвалення Лідчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадская бібліятэка-філіял №5 запрасіла сваіх чытачоў на пазнавальную гадзіну “Яны вызвалялі Лідчыну”. Цікавую і карысную інфармацыю атрымалі прысутныя аб тых гераічных момантах  і аб героях вызвалення нашага краю ад ворагаў. 
			
			
					
		 
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  1.8.2013, 9:41
			
				 Сообщение
					#49
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				4 ліпеня да Дня вызвалення г.Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадская бібліятэка-філіял №4 сумесна з музычным каледжам прымеркавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Люблю цябе, бацькоўская зямля”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Вайна далёкая і блізкая”, якая пазнаёміла прысутных з літаратурай ваеннай тэматыкі. У выкананні навучэнцаў музычнага каледжа прагучалі музычныя творы аб вайне, а вучні СШ №11 дэкламавалі вершы мясцовых паэтаў аб далёкіх падзеях ваеннага часу. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
![]() ![]()  | 
	
| Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2025, 18:15 |