IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

23 страниц V  « < 5 6 7 8 9 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий 2013г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2013 году.
Admin
сообщение 14.8.2013, 15:18
Сообщение #43


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



6 жніўня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №6 імя В.Таўлая адбылася гадзіна інфармацыі “Смачны, любімы, дарагі - хлеб”. Да мерапрыемства была прымеркавана кніжная выстава “Усё аб хлебе”. Бібліятэкар Карповіч Г.С. пазнаёміла юных чытачоў з кнігамі, прысвечанымі паходжанню хлебнага каравая і беражлівым адносінам да хлеба і працы хлебаробаў.
Дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі аб хлебе і працы. А напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар дала некалькі карысных парад эканомнога выкарыстання хлеба ў паўсядзённым жыцці.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.8.2013, 9:55
Сообщение #44


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



25 ліпеня ў прыгожым маляўнічым месцы сабраліся госці і жыхары горада, каб адзначыць 20-годдзе з дня адкрыцця помніка Ф.Скарыну. Літаратурную імпрэзу “Не знікне слова друкара” ладзілі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.Я.Купалы. Да мерапрыемства была аформлена выстава-прысвячэнне “Не змоўкне слова друкара”. Адкрыў святочную імпрэзу намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк, які адзначыў важнасць захавання, прымнажэння і папулярызацыю нацыянальнай спадчыны. Каб аддаць даніну памяці скарынінскім справам у перакладчай і друкарскай дзейнасці з прамовай выступіў ксёнз касцёла Узвіжання Святога Крыжа Вячаслаў. На мерапрыемства былі запрошаны паэты, літаратары, краязнаўцы Лідчыны: С.Суднік, М.Мельнік, П.Макарэвіч і інш. Узнёсла расказаў пра гісторыю адкрыцця помніка архітэктар, скульптар, паэт Р.Груша. Апладысментамі сустракалі прысутныя лідскага барда С.Чарняка.На працягу ўсяго мерапрыемства гучала сярэднявечая музыка.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.8.2013, 9:53
Сообщение #45


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



25 ліпеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 для інвалідаў сацыяльнага цэнтра адбылася літаратурная гадзіна “Обзор современных изданий”. Прысутныя пазнаёміліся з навінкамі перыядычнага друку, якія паступілі ў бібліятэку, прынялі ўдзел у відэа-віктарыне “Всё обо всём”. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Журнал – наш лучший друг”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.8.2013, 9:51
Сообщение #46


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



11 ліпеня гарадская бібліятэка-філіял №3 запрасіла сваіх юных чытачоў прыняць удзел у літаратурнай віктарыне “Падарожжа ў краіну казак”. Ужо з парога маленькіх наведвальнікаў сустрэла кніжная выстава “У гасцях у казкі”. Акрамя захапляючага падарожжа ў краіну казак, дзеці адпачылі, пагулялі, і перазнаёміліся адно з адным. Прысутныя дружна адказвалі на пытанні віктарыны і за правільныя адказы атрымлівалі салодкія прызы. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні ў выкананні казачных герояў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.8.2013, 9:47
Сообщение #47


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



8 ліпеня да гадавіны вызвалення г.Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадской бібліятэцы-філіяле №6 імя В.Таўлая адбылася гадзіна памяці “…І пра вайну нічога не забыта”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з тымі падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Лідчыны і з хронікай вызвалення горада Ліды.
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Ішла вайна народная”, на якой былі прадстаўлены:рэспубліканская кніга “Памяць.Беларусь”, гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць. Ліда. Лідскі раён”, успаміны І.Гарбачэўскага “Лідская партызанская зона”, краязнаўчыя матэрыялы і іншыя дакументы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.8.2013, 9:44
Сообщение #48


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



5 ліпеня да чарговай гадавіны вызвалення Лідчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадская бібліятэка-філіял №5 запрасіла сваіх чытачоў на пазнавальную гадзіну “Яны вызвалялі Лідчыну”. Цікавую і карысную інфармацыю атрымалі прысутныя аб тых гераічных момантах і аб героях вызвалення нашага краю ад ворагаў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.8.2013, 9:41
Сообщение #49


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



4 ліпеня да Дня вызвалення г.Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадская бібліятэка-філіял №4 сумесна з музычным каледжам прымеркавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Люблю цябе, бацькоўская зямля”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Вайна далёкая і блізкая”, якая пазнаёміла прысутных з літаратурай ваеннай тэматыкі. У выкананні навучэнцаў музычнага каледжа прагучалі музычныя творы аб вайне, а вучні СШ №11 дэкламавалі вершы мясцовых паэтаў аб далёкіх падзеях ваеннага часу.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

23 страниц V  « < 5 6 7 8 9 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 16.6.2025, 12:41