IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

23 страниц V  « < 9 10 11 12 13 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий 2013г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2013 году.
Admin
сообщение 11.6.2013, 10:13
Сообщение #71


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



7 чэрвеня ў дзіцячай раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба ”Дружба” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя ”Путешествие в страну Её Величества Книги”. Прысутныя даведаліся ”адкуль да нас прыйшла кніга”, як з'явіліся першыя друкаваныя кнігі, а таксама аб правілах паводзін у бібліятэцы. Падчас імпрэзы праводзіліся конкурсы і віктарыны, дзеці паказалі, што ведаюць шмат казак і добра арыентуюцца ў творах дзіцячай літаратуры.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.6.2013, 10:12
Сообщение #72


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



6 чэрвеня ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшлі 1-я Лідскія чытанні, прысвечаныя 150-годдзю паўстання 1863 года. У іх прынялі ўдзел супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы, школьныя краязнаўцы, прадстаўнікі Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны”, навуковыя супрацоўнікі музеяў, супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела Лідскага райвыканкама. Па выніках 1-х Лідскіх чытанняў будзе выдадзены зборнік.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.6.2013, 8:25
Сообщение #73


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



6 чэрвеня гарадская бібліятэка-філіял №6 запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада №34 на гульню-віктарыну “З якой мы казкі”.Дзеці не проста адказвалі на пытанні віктарыны, але стараліся імітаваць голас казачных герояў. Маленькім чытачам была прапанавана экскурсія па бібліятэцы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.6.2013, 8:22
Сообщение #74


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



6 чэрвеня для юных чытачоў у Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок ведаў “Супрацьпажарная бяспека”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстава. Урок суправаджаўся пытаннямі аб праверцы ведаў. У час мерапрыемства дзеці абмеркавалі верш Р.Бензярука “Як парадніліся агонь з вадой” і казку В.Нікольскай “Дым у лесе”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.6.2013, 8:19
Сообщение #75


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



5 чэрвеня ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў прагляд літаратуры “Кожны народ не без роду і племя мае летапіс свой і гісторыі след”, прысвечаны выдатнай беларускай асветніцы Е.Полацкай. Яго мэта – ушанаванне асобы Ефрасінні Полацкай, выхаванне любові і беражлівых адносін да гісторыі, культуры і мовы роднага краю.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.6.2013, 8:17
Сообщение #76


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



4 чэрвеня Дзітвянская сельская бібліятэка для сваіх юных чытачоў правяла прэзентацыю летняй праграмы ”Лета і кніга ”. Дзеці былі азнаёмлены з праграмай летняга чытання, умовамі конкурса, мерапрыемствамі, якія будуць ладзіцца ў бібліятэцы падчас летніх канікул. А гасцямі свята сталі казачныя героі, якія адправіліся з вучнямі ў літаратурную вандроўку ” У госці да любімых герояў”,
а таксама паўдзельнічалі ў літаратурна –пазнавальнай гульні ” Па кніжных
сцяжынках лета” . Усе прысутныя запэўнены – у кніжак канікул не бывае!
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 11.6.2013, 8:12
Сообщение #77


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



4 чэрвеня ў рамках праграмы “Лета і кніга” гарадская бібліятэка-філіял №3 запрасіла юных чытачоў на літаратурна-гульнёвую праграму “Лета, сонейкам сагрэта”. Удзельнікі мерапрыемства, гартаючы старонкі “чароўнай кнігі”, траплялі ў краіну з вясёлымі загадкамі, гульнямі, конкурсамі, а таксама праявілі сябе ў ролі артыстаў і мастакоў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

23 страниц V  « < 9 10 11 12 13 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 27.5.2024, 9:31