Обзор мероприятий 2013г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2013 году.  | 
	 
	 
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]()  | 
	
Обзор мероприятий 2013г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2013 году.  | 
	 
	 
			
			  11.6.2013, 10:13
			
				 Сообщение
					#71
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				7 чэрвеня ў дзіцячай раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба ”Дружба” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя ”Путешествие в страну Её Величества Книги”. Прысутныя даведаліся ”адкуль да нас прыйшла кніга”, як з'явіліся першыя друкаваныя кнігі, а таксама аб правілах паводзін у бібліятэцы. Падчас імпрэзы праводзіліся конкурсы і віктарыны, дзеці паказалі, што ведаюць шмат казак і добра арыентуюцца ў творах дзіцячай літаратуры. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  11.6.2013, 10:12
			
				 Сообщение
					#72
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				6 чэрвеня ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшлі 1-я Лідскія чытанні, прысвечаныя 150-годдзю паўстання 1863 года. У іх прынялі ўдзел супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы, школьныя краязнаўцы, прадстаўнікі Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны”,  навуковыя супрацоўнікі музеяў, супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела Лідскага райвыканкама. Па выніках 1-х Лідскіх чытанняў будзе выдадзены зборнік. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  11.6.2013, 8:25
			
				 Сообщение
					#73
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				6 чэрвеня гарадская бібліятэка-філіял №6 запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада №34 на гульню-віктарыну “З якой мы казкі”.Дзеці не проста адказвалі на пытанні віктарыны, але стараліся імітаваць голас казачных герояў. Маленькім чытачам была прапанавана экскурсія па бібліятэцы. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  11.6.2013, 8:22
			
				 Сообщение
					#74
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				6 чэрвеня для юных чытачоў у Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок ведаў “Супрацьпажарная бяспека”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстава. Урок суправаджаўся пытаннямі аб праверцы ведаў. У час мерапрыемства дзеці абмеркавалі верш Р.Бензярука “Як парадніліся агонь з вадой” і казку В.Нікольскай “Дым у лесе”. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  11.6.2013, 8:19
			
				 Сообщение
					#75
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				5 чэрвеня ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў прагляд літаратуры “Кожны народ не без роду і племя мае летапіс свой і гісторыі след”, прысвечаны выдатнай беларускай асветніцы Е.Полацкай. Яго мэта – ушанаванне асобы Ефрасінні Полацкай, выхаванне любові і беражлівых адносін да гісторыі, культуры і мовы роднага краю. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  11.6.2013, 8:17
			
				 Сообщение
					#76
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				4 чэрвеня  Дзітвянская сельская  бібліятэка  для  сваіх  юных  чытачоў  правяла  прэзентацыю летняй  праграмы ”Лета і кніга ”. Дзеці  былі  азнаёмлены з праграмай летняга чытання, умовамі  конкурса, мерапрыемствамі, якія будуць  ладзіцца  ў   бібліятэцы падчас  летніх  канікул. А  гасцямі  свята сталі казачныя  героі, якія  адправіліся   з  вучнямі  ў  літаратурную вандроўку   ” У госці  да  любімых  герояў”, 
			
			
					
		а таксама паўдзельнічалі ў літаратурна –пазнавальнай гульні ” Па кніжных сцяжынках лета” . Усе прысутныя запэўнены – у кніжак канікул не бывае! ![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  11.6.2013, 8:12
			
				 Сообщение
					#77
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				4 чэрвеня ў рамках праграмы “Лета і кніга” гарадская бібліятэка-філіял №3 запрасіла юных чытачоў на літаратурна-гульнёвую праграму “Лета, сонейкам сагрэта”. Удзельнікі мерапрыемства, гартаючы старонкі “чароўнай кнігі”, траплялі ў краіну з вясёлымі загадкамі, гульнямі, конкурсамі, а таксама праявілі сябе ў ролі артыстаў і мастакоў. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
![]() ![]()  | 
	
| Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2025, 14:27 |