Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
6.5.2014, 8:26
Сообщение
#8
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“ З шыпшын аснежаных , калючых табе вянок звіла вясна”. 24 мая - 125 гадоў з дня нараджэння А. Г. Русака (1904-1987), паэта-песенніка. Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж мы паедзем Дадому, дахаты. Мала хто на Беларусі не чуў гэтай папулярнай, сапраўды народнай, песні. Упершыню яна была надрукавана ў 1937 годзе на старонках газет “Літаратура і мастацства” і “Правда”, як фальклорная. Кампазітар І. Любан напісаў да яе ўдалую музыку, выкарыстаўшы ў мелодыі характэрныя напеўкі народных песень. Як народную песню верш пераклаў на рускую мову М. Ісакоўскі ( рускі тэкст паклаў на музыку У. Захараў). А між тым аўтарам верша “ Бывайце здаровы” быў беларускі паэт-песеннік Адам Русак, аўтар слоў многіх выдатных песень, таленавіты паэт і музыкант. Яго творчасць – адметная старонка нацянальнай паэтычна-песеннай культуры і мастацства. Нарадзіўся А. Русак у сям’і беззямельных сялян у вёсцы Пясочнае на Капыльшчыне. Любоў да народнай песні, захапленне музыкай пераняў ад бацькоў. Маці яго цудоўна спявала, ведала шмат песень, бацька быў здольны скрыпач-самавучка. З дзяцінства А. Русак захапіўся скрыпкай, марыў аб музычнай вучобе, але адсутнасць адпаведных навучальных устаноў не дазволіла гэтай мары хутка здзейсніцца. Спачатку ён паступіў у Мінскі будаўнічы тэхнікум. І толькі пасля яго заканчэння ў Ленінградскую кансерваторыю. Яшчэ студэнтам А. Русака па конкурсу прынялі ў сімфанічны аркестр Ленінградскага Малога опернага тэатра. З гэтым аркестрам яго лёс быў звязаны да канца 40-х гадоў. У 1949 годзе па запрашэнню Беларускай дзяржаўнай філармоніі ён пераехаў у Мінск і яшчэ дзесяць год выступаў як музыкант сімфанічнага аркестра. Звыш 200 вершаў А. Русака сталі песнямі. Да яго творчасці звярталіся такія вядомыя кампазітары, як Р. Пукст, А. Туранкоў, У. Алоўнікаў, Ю. Семяняка, І. Лучанок і інш. Выканаўцамі яго песень былі Л. Александроўская, І. Балоцін, славуты рускі спявак Л. Уцёсаў. Паэзія ў творчасці А. Русака гарманічна спалучалася з музыкай. Акрамя вершаў ён пісаў вальсы, полькі. Песням-вершам Адама Русака наканавана вялікае даўгалецце, нездарма лепшыя з іх лічылі і працягваюць называць народнымі, бо яны – сам песенны дух Беларусі і яе народа. Узнагароджаны ордэнамі “Дружбы народаў”, “Знак пашаны” і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1964). Бібліяграфія: 1. Русак, А. Засцілайце сталы: Выбранае / Адам Русак; аўт. прадм. Г. Цітовіч. - Мінск: Маст.літ., 1984.- 222с., 1 л. партр. 2. Бельскі, А. І. “Калі песня душу грэе...”: ( Адам Русак) / Алесь Бельскі // Бельскі А. І. Краса і смутак / Алесь Бельскі. - Мінск, 2000. - С.61 - 66. 3. Русак Адам Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш. ]. - Мінск, 2001. - Т. 13. - С. 454. 4. Русак Адам // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік: у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. - Мінск, 1995. - Т. 5. - С. 172 - 176. 5. Русак Адам Герасімавіч // Беларусь: Энцыкл. даведнік / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. - Мінск, 1995. - С. 629. 6. Адам Русак // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік. - Мінск, 1994. - С. 468. 7. Літаратурная спадчына Беларусі, XI – сярэдзіна ХХ стст.( з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) = Литературное наследие Беларуси, XI – середина ХХ вв.= The literary of Belarys, XI – middle ХХ century / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. - Мінск, 2004.- 1 электрон. апт.дыск ( CD-ROM ). 8.. Маліноўскі, М. І свет заспяваў “Бывайце здаровы”/ М. Маліноўскі // Культура. - 2006. - 338. - С.15. 9. Шавыркін, М. Не за вочы чорныя / М. Шавыркін // Звязда. - 2005. - 26 лістапада. - С. 3. 10. Мамедава, Т. 100 год з дня нараджэння А. Г. Русака (1904-1987), паэта-песенніка / Т. Мамедава // Новыя кнігі. - 2004. - №2. - С.15 - 16. 11. Агейка, У. “З шыпшын аснежаных, калючых табе вянок звіла вясна “ / У. Агейка // Роднае слова. - 2004. - №5. - С. 3 - 5. 12. Бур’ян, Б. “ Мара верша – быць прапетым” / Барыс Бур’ян // Беларуская думка. - 1999. - №10. - С.168 - 170. 13. Пруднікаў, П. Скрыпка і ліра / Павел Пруднікаў // Маладосць. - 1994. - №7. - С. 248 - 254. Старонкі ўспамінаў. 14. Марціновіч, А. Словам сонечным, песняй шчырай / А. Марціновіч // Пралеска. - 1994. - №5. - С.20 - 21. |
|
|
2.4.2014, 8:21
Сообщение
#9
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“ Праз плынь лядовае тугі...” 6 красавіка – 110 гадоў з дня нараджэння Міколы Хведаровіча ( 1904-1981), паэта, перакладчыка. Улюбёны пясняр роднай зямлі паэт-лірык М.Хведаровіч (сапраўднае прозвішча Чарнушэвіч Мікалай Федаравіч) нарадзіўся на Капыльшчыне ў сям’і малазямельных сялян. Самымі першымі творамі М. Хведаровіча былі дзве невялікія п’ескі. З вершамі выступіў у друку ў 1925 годзе. Даволі часта выступаў пад псеўданімам Себасцян Старобінскі ў перыёдыцы з пародыямі, сатырычнымі вершамі. Лепшыя з іх склалі змест кнігі “Ха” (1932). Першы перыяд творчасці паэта прыйшоўся на 20-30-я гады. Лепшае са створанага ім у гэты час – інтымна-спавядальная і пейзажная лірыка, для якой характэрна мяккая мернасць рытму, яркая вобразнасць. Жыццё паэта крута змяніў 1938 год. Хведаровіча арыштавалі, інкрыміравалі ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі і асудзілі на восем год. Некалькі год ён правёў на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве Манчагорска. У 1949 годзе яго арыштавалі другі раз усё па тым жа абвінавачванні і выслалі ў Краснаярскі край, дзе ён жыў на пасяленні ў горадзе Енісейску. Другі перыяд творчасці М. Хведаровіча пачаўся пасля доўгага маўчання, з сярэдзіны 50-х гадоў. Пасля вяртання на радзіму ён шмат працаваў у самых розных літаратурных жанрах. Выдаў кнігі паэзіі “Залаты лістапад” ( 1957), “Перазвон бароў” (1961), “Зоркі на камені” ( 1968). Нягледзячы на перажытае паэт застаўся ў лепшых сваіх творах аптымістам, не страціў жывой лірычнай узрушанасці. Пісаў ён і кніжкі для дзяцей. Разам з Алесем Звонакам пераклаў славуты твор Ш. Руставелі “ Віцязь у тыгравай шкуры”. Акрамя гэтага твора на рахунку паэта яшчэ некалькі перакладаў паэм , раманаў. За пераклад зборніка Ш.Пёцефі “Ліра і меч” стаў лаўрэатам прэміі венгерскага агенства па літаратуры і мастацству “Артысіус” за прапаганду венгерскай паэзіі на бларускай мове. Адметную і цікавую старонку ў беларускай літаратуры склалі яго кнігі нарысаў-успамінаў “ Памятныя сустрэчы” (1960), і “Незабыўнае”(1976) пра сяброў і паплечнікаў, пра старэйшых пісьменнікаў. У 1978 годзе пабачыла свет дакументальна-мастацкая аповесць Хведаровіча “Споведзь”, у якой пісьменнік расказаў пра тое, як жылі ён і яго сябры-камсамольцы, як змагаліся за лепшую будучыню, заставаліся чыстымі і сумленнымі перад часам і народам. Мікола Хведаровіч – паэт неацэнены, а між тым яго творчасць пазначана мастацкасцю слова і дае немалы духоўны спажытак. Бібліяграфія: 1. Хведаровіч Мікола // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў[і інш. ].- Мінск, 2003.- Т.16.- С.572. 2. Хведаровіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік: у 6 т./ пад. рэд. А.В.Мальдзіса.- Мінск, 1995.-Т.6.-С.184-194. 3. Хведаровіч Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік.-Мінск,1994.-С.563-564. 4. Бельскі, А.І. Праз плынь лядовае тугі.../ Алесь Бельскі // Бельскі А.І. Краса і смутак / Алесь Бельскі.- Мінск, 2000.-С.24-32. 5. Марціновіч, А.А. Пакутніцкая адысея / Алесь Бельскі // Марціновіч А.А. Дзе ж ты, храм праўды? / Алесь Марціновіч.- Мінск, 1996.- С.357-365. 6. Барадулін Р.І. Смяяўся, язык прыкусіўшы.../ Рыгор Барадулін // Барадулін Р.І. Аратай, які пасвіць яблокі / Рыгор Барадулін.- Мінск,1995.- С.136-140. 7. 6 красавіка – 100 год з дня нараджэння М.Хведаровіча ( 1904- 1981), паэта, перакладчыка // Новыя кнігі.- 2004.- С. 6-9. 8. Кенька, М. Мікола Хведаровіч і венгерская паэзія / М. Кенька // Роднае слова.-2004.- №3.- С.6-9. |
|
|
4.3.2014, 14:41
Сообщение
#10
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“ У кожным імгненні паэзія ёсць” 1 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Лось, беларускай паэтэсы. Адметную старонку ў гісторыю нацыянальнай літаратуры XX ст. упісала адна з яркіх беларускіх паэтэс Еўдакія Якаўлеў на Лось. “ У мове века – і мая гаворка, у песні века – і мае спяванне”, - зазначыла яна ў вершы “Бабін век”. Еўдакія Лось пражыла толькі сорак восем гадоў , але ўсё багацце сваёй паэзіі, хараство душы аддала сваім сучаснікам і нашчадкам. Нарадзілася Е.Лось у вёсцы Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У 1934 годзе бацькі перабраліся ў паселак Ушачы, дзе дзяўчынка пайшла ў школу, але мірнае жыццё перапыніла вайна. Е.Лось зведала ўсе жахі ваеннай блакады, адчула, што такое голад і холад, страты блізкіх: загінулі бацька і брат. Пасля вайны будучая паэтэса скончыла сямігодку, вучылася ў Глыбоцкім педвучылішчы, на аддзяленні мовы і літаратуры педінстытута ў Мінску, на Вышэйшых літаратурных курсах пры Саюзе пісьменнікаў СССР у Маскве. Працавала ў рэдакцыі газеты “Зорка”, у Вучпедвыдавецтве БССР, газеце “Звязда”, была адказным сакратаром часопіса “Работніца і сялянка” і галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”. Творчы шлях паэтэсы працягваўся амаль трыццаць гадоў. Упершыню ў друку яна выступіла з вершам “Сэрца дзяўчыны” ў 1948 годзе ў часопісе “Работніца і сялянка”. Яе першыя паэтычныя крокі благаславіў П.Броўка. Е.Лось нарадзілася вясной і свой першы паэтычны зборнік “Сакавік”, які з’явіўся ў свет у 1958 годзе, назвала месяцам свайго нараджэння. Кніга была прыхільна сустрэта чытачамі і крытыкай. Пры жыцці Е.Лось выйшла восем арыгінальных зборнікаў паэзіі. У сваёй творчасці Е.Лось звярталася і да прозы – кнігі апавяданняў і лірычных замалёвак - “Пацёркі” і “”Травіца брат-сястрыца”; займалася перакладамі. Як дзіцячы паэт Е.Лось з радасцю несла беларускім дзецям роднае слова, клапацілася пра іх духоўнае развіццё, імкнулася абудзіць у малых чытачоў неабыякавае станаўленне да свету, вучыла адрозніваць добрае ад ліхога, прыгожае ад брыдкага. Творы Е.Лось перакладзены на трыццаць моў свету, сярод іх - амаль усе славянскія, мовы народаў СССР, англійская, французская, венгерская... Паэтэса была ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі, ганаровымі Граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Латвійскай ССР. Памяць аб ёй годна ўшаноўваецца на радзіме пісьменніцы. У 1998 годзе ў Віцебску ўстаноўлены помнік Е.Лось. Яе імем названа Ушацкая раённая бібліятэка. Бібліяграфія: Марціновіч, А.А. “ У кожным імгненні паэзія ёсць”: Еўдакія Лось / Алесь Марціновіч // Пад небам вечнасці : [ арт., эсэ] / Алесь Марціновіч.- Мінск, 1990.- С.36-46. Еўдакія Лось // Беларускія пісьменнікі (1917-1990 : даведнік / [ склад. А.К. Гардзіцкі ].- Мінск, 1994.- С. 340-341. Лось Еўдакія Якаўлеўна // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік : у 6 т. / [ пад рэд. А.В.Мальдзіса].- Мінск, 1994.- Т.4.- С.70-80. Лось Еўдакія Якаўлеўна // Беларус. энцыкл.: у 18 т. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў [і інш.].- Мінск, 1999.- Т.9.- С.349. Стральцова, В.М. Еўдакія Лось, 1929-1977 / В.М.Стральцова // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддзяленне гуманіт. навук і мастацстваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; [рэдкал.: У.В.Гніламедаў і інш.; навук рэд.: У.В.Гніламедаў, С.С. Лаўшук].- Мінск, 2003.-Т.4,кн.2.- С.294-310. Бельскі,А.І. “ Даў Бог мне сэрца, сэрцу хваляванне...”: (Еўдакія Лось) / А.І.Бельскі // Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А.І. Бельскі.- Мінск, 2005.- С. 121-135. Лось Еўдакія Якаўлеўна // Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2т. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў [і інш.].- Мінск, 2006.- Т.2.- С.51-52. Лось Евдокия Яковлевна // Республика Беларусь: в 6т. / редкол.: Г.П.Пашков [и др.].- Минск, 2007.- Т.4.- С.547. Нуждзіна, Т.С. Еўдакія Лось – асоба, чалавек, творца – у літаратурным лёсе паэта Уладзіміра Смірнова / Тамара Нуждзіна // Мелодии, краски, запахи “малой родины” Адама Мицкевича : сб. науч. работ / М-во образовния Респ. Беларус, УО “ Гродн. ун-т им. Я.Купалы”; [ редкол.:С.Ф.Мусиенко и др.].- Гродно, 2008.-С.276-284. Бельскі,А. “ Я жыву за дажджом, за вясёлкаю...”: жыццё і лірыка Е.Лось / Алесь Бельскі // Роднае слова.- 1999.- №2.- С. 5- 17; №3.- С.31-38. Карпенка,М. Дзяўчынка з яблыкам / М.Карпенка // Алеся.- 1999.- №3-4.- С.1,4-5. Марціновіч,А. Душой народжаннае слова / Алесь Марціновіч // Полымя.- 1999.- №3.- С.200-211. Карпенка,М. Такой яна была... / Марыя Карпенка // Алеся.- 2004.- №3.- С.11-12. Еўдакія Лось (1929-1977) / прадм. І падрыхт. тэкстаў [ вершаў] Казіміра Камейшы // Полымя.- 2006.- №1.- С.118-124. Нуждина,Т. Творческих душ диалог: ( Евдокия Лось – Владимир Смирнов: по страницам переписки) / Тамара Нуждина // Нёман.- 2007.- №7.-С.153-178. Нуждзіна,Т. Гарчынка песні недапетай: Еўдакія Лось – Яўгенія Янішчыц: трагедыя сэрцабіцця / Тамара Нуждзіна // Маладосць.- 2007.- №7.- С109 -118. Шматкова,І. Тэма Радзімы ў творчасці Еўдакіі Лось і Ніны Мацяш / Ірына Шматкова // Роднае слова.- 2007.- №5.- С.27-30. Касатая,К. Гукапісная фактура вершаў Еўдакіі Лось / Карына Касатая // Роднае слова.- 2008.- №1.- С.30-32. Шматкова,І. Еўдакія Лось, Галіна Каржанеўская: погляды на паэта і паэзію / Ірына Шматкова // Полымя.- 2008.- №3.- С.166-173. Баўтрэль, І. “ І сэрцам песню праспяваць...” // Роднае слова.- 2009.- №3.- С.3. 1 сакавіка – 80 год з дня нараджэння Е.Я.Лось (1929-1977), паэтэссы // Новыя кнігі (дадатак).- 2009.-№1.- С.6. Нуждзіна,Т.Умела быць сама сабой / Т.Нуждзіна // Літаратура і мастацства.- 2009.- 13 сакавіка.- С.1,16. Глобус, А. Еўдакія / А.Глобус // Звязда.- 2012.- 21 жніўня.- С.8. |
|
|
7.2.2014, 9:30
Сообщение
#11
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
І вечнасць радка – як вечнасць жыцця. 6 лютага – 100 год з дня нараджэння (1914) Аркадзя Куляшова, пісьменніка Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся ў мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску. Працаваў у рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”, на Беларускім радыё, літкансультантам пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыі армейскай газеты “Знамя Советов” і Беларускім штабе партызанскага руху. Пасля вайны быў рэдактарам газеты “Літаратура і мастацства”, галоўным рэдактарам на кінастудыі “Беларусьфільм”. Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму « Сцяг брыгады » -- кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параненым камісарам. У паэме « Дом №24 », напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію, але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як « Балада аб чатырох заложніках », « Камсамольскі білет », «Ліст з палону », «Над брацкай магілай ». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека. У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы », « Новая кніга », « Сасна і бяроза », а таксама паэмы « Цунамі », « Далека да акіяна », « Варшаўскі шлях ». Цыкл вершаў «Маналог », прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна – вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме « Хамуціус » (1975). Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі. Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. Бібліяграфія: 1. 90 год з дня нараджэння А.А.Куляшова (1914-1978), народнага паэта Беларусі // Новыя кнiгi. - 2004. - №1. - с. 2-5. 2. Куляшова, В. У водсвеце сцяга // Полымя. - 2004. - №7. - с.148-156. 3. Голуб, Т. "Я - акіяну жытняга калоссе..."// Роднае слова. - 2005. - №1. - с.83-88. 4. Мiшчанчук, М. "Хачу неспакойнаю хмарай грымець..." // Роднае слова. - 2005. - №12. - C.53-56. 5. Куляшова, В. "Я маці абавязан кожнай рыскаю..." // Роднае слова. - 2006. - №1.C.86 6. Маслоўскi, В. У сэрцы і думках // Роднае слова. - 2005. - №2. - с.84-85. 7. Рагойша, В. Паэтыка страфы // Роднае слова. - 2004. - №10.- с.22-24 8. Апанасевiч, М. "Яўген Анегін" у перакладзе Аркадзя Куляшова // Роднае слова. – 2003. - №6. - с.29-30. 9. Буланда, В. "Асуджан я любоўю пажыццёва..."// Роднае слова. - 2004 - №1. - с.54-61. 10. Ненадавец, А. Звон адвечных цымбалаў // Беларуская думка. - 2007. - №3. - C.116- 119. 11. Ляшчэня, Т. Паэзія Аркадзя Куляшова ў творчасці Анатоля Багатырова // Роднае слова. - 2003. - №5. - C.79-81. 12. Патапенка, В. Незнаёмы Куляшоў // Звязда. - 2009. - 6 лютага. – С.5 13. Марцiновiч, А. І вечнасць радка, як вечнасць жыцця // Полымя. - 2004. - №2. - C.172-181. 14. Гараднiцкi, Я. Класік беларускай паэзіі ХХ стагоддзя – Аркадзь Куляшоў // Роднае слова. - 2009. - №2. - C.71-74 15. Кулешова, В. В отсвете Знамени // Неман. - 2010. - №5. - C.210-217. |
|
|
9.1.2014, 14:37
Сообщение
#12
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
"Адкрытая шчырасць" 8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924) Алеся Савіцкага, пісьменніка У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе. Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін. Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі. Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей. Бібліяграфія: 1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213. 2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476. 3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640. 4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600. 5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193. 6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15 7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. - 2009. - 9 студзеня. - C.5. 8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. - C.164-167. 9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009. - 69с. 10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. - C.141-148. 11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1. 12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20. 13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1. - C.134-154. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 9.11.2024, 2:07 |