Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
1.11.2024, 10:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лістапад 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Коннава (1919-1973), летэнанта Чырвонай Арміі, камандзіра партызанскага атрыда “Іскра” на Лідчыне (1942-1944). Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені і шматлікімі медалямі. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада. У першыя дні вайны ён трапіў у палон. Чатырохразова бег і чатырохразова быў схоплены. Пасля стаў той самай «іскрай», якая запаліла розумы і сэрцы народных мсціўцаў і павяла на мужнае змаганне з захопнікамі.Вялікіх поспехаў «Іскра» дамаглася ў так званай рэйкавай вайне. Першы эшалон быў падарваны іскраўцамі ў студзені 1943 года. Архіўныя звесткі кажуць: была закладзена авіябомба, выбухам падбіты адзін паравоз, восем вагонаў, два вагоны пашкоджаны, вайсковы груз, прызначаны фашыстамі для ўсходняга фронту, быў ператвораны ў адломкі металу і застаўся пад адхонам. Немцы былі змушаны ўзмацніць ахову чыгункі. Але і гэта не дапамагло. “Мы аддавалі ўсе, што маглі, каб наблізіць гадзіну вызвалення ад фашысцкай акупацыі! – піша ў аўтабіяграфіі Аляксандр Коннаў. – Шмат у чым дапамагала насельніцтва Лідскага раёна: давала дах для хованкі ад непагадзі, транспарт для хуткага руху, хавала для нас надаўжэй хлеб, а калі трэба, то адзіночак і невялікія групы хавала ад паліцаяў і немцаў, давала месца параненым. Такія вёскі, як Дакудава, Альхоўка, Бурносы, Пятры і інш., называліся партызанскімі. Вёска Альхоўка была нашым штабам, в. Бурносы – нашым портам, в. Дакудава дала нам самую вялікую колькасць адважных партызан”. |
|
|
1.11.2024, 10:45
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Кастрычнік 10 – 100 гадоў з дня нараджэння Міхася Антонавіча Рышкевіча, 1924 – 2007, в. Бешанкі Лідскі раён), народнага майстра разьбы па дрэве, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. За гады творчасці ў якасці народнага майстра Міхась Рышкевіч здолеў праявіць сябе як выдатны разьбар і таленавіты мастак. Міхася Антонавіча добра ведалі навукоўцы і журналісты, пра яго пісалі артыкулы і здымалі фільмы. Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці набыў для свайго музея яшчэ ў 80-я гады лепшыя творы разьбара. Маюцца яны і ў іншых музеях вобласці і рэспублікі, у калекцыях прыватных асоб. Вырабы народнага ўмельца вызначаюцца хараством формы, арыгінальнасцю ўзораў. Яны прывабліваюць і чаруюць сваёй непаўторнасцю і самабытнасцю. |
|
|
1.11.2024, 10:45
Сообщение
#3
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Верасень 20 — 80 гадоў таму была створана Гродзенская вобласць. 20 верасня 1944 год. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М.І. Калінін і сакратар А. Гіркін падпісалі Указ “Об образовании Бобруйской, Гродненской и Полоцкой областей в составе Белорусской ССР”. У склад Гродзенскай вобласці увайшлі Ліда і Лідскі раён, які быў вылучаны са складу Беластоцкай вобласці. Прызначанаму аблвыканкаму і райвыканкамам трэба было вырашаць вялізныя праблемы, звязаныя ў першую чаргу з пераходам да мірнага жыцця, аднаўленнем усяго, што было разбурана вайной і рэалізацыяй задач далейшага развіцця рэгіёну. У аднаўленні Гродзенскай вобласці прыняла ўдзел уся краіна. З саюзных рэспублік накіроўваліся сюды будаўнічыя матэрыялы метал, абсталяванне для прадпрыемстваў і электрастанцый, сельскагаспадарчая тэхніка, зерне і інш. З саюзнага бюджэту на аднаўленне народнай гаспадаркі толькі ў 1944 годзе было вылучана 150 млн. рублёў. Прыязджалі адмыслоўцы, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё ўсіх галін. У 1947 годзе прамысловасць Гродзенскай вобласці дасягнула доваеннага узроўню, а ў 1951 годзе яна дала прадукцыі ў 3 разы больш, чым ў 1940-м. Першая пасляваенная пяцігодка была выканана датэрмінова – за чатыры гады і тры месяцы. За 80 мірных гадоў Гродзеншчына стала одной з перадавых вабласцей СССР, а цяпер і Рэспублікі Беларусь. Развіваюцца традыцыйныя для нашага рэгіёну лёгкая і пераапрацоўчыя галіны прамысловасці. Пабудавана першая ГЭС на Нёмане і першая АЭС ў Беларусі. |
|
|
1.8.2024, 7:30
Сообщение
#4
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Жнівень 29 – 15 гадоў таму гораду Ліда быў уручаны вымпел “За мужнасці і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” і Ганаровая грамата. 29 чэрвеня убачыў свет Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка “Аб узнагародзе некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вяликай Айчыннай вайны”, а таксама Ганаровай граматай. У ліку 22-х узнагароджаных населеных пунктаў — горад Ліда. 29 жніўня 2009 года… Гэты дзень упісаны ў гісторыю горада як дата увекавечання памяці бессмяротнага подзвігу лідзян у гады мінулай вайны. У абяліска воінам-вызваліцелям прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны ўручэнню горада Лідзе высокай награды Прэзідэнта. Гады акупацыі не зламалі дух патрыятычна настроеных лідзян. Яны вялі мужную вайну з ворагам у падполлі і партызанскіх атрадах. На тэрыторыі Лідчыны дзейнічала некалькі злучэнняў партызан, якія грамілі нямецкія гарнізоны, узрывалі масты. На працягу чатырох гадоў акупацыі гітлераўцы на лідскай зямле не адчувалі спакою. 8 ліпеня 1944 годы прыйшло догачаканае вызваленне. |
|
|
1.7.2024, 8:20
Сообщение
#5
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ліпень 8 – 80 гадоў з часу вызвалення Ліды ад нямецка-фаысцкіх захопнікаў. Згодна з распрацаванай аперацыяй “Баграціён” войскі 3-га Беларускага фронта пад камандаваннем генерала арміі Івана Данілавіча Чарняхоўскага імкліва прасоўваліся наперад, вызваляючы родную зямлю ад захопнікаў. 8 ліпеня 1944 года ў выніку ўмелага манеўра конніцы, танкаў, пяхоты чырвонаармейцы авалодалі горадам Ліда – буйным чыгуначным вузлом і важным апорным пунктам абароны немцаў на Гродзенскім напрамку. Першыя падраздзяленні нашых войск уварваліся ў горад з паўночнага ўсходу у 17 гадзін 30 хвілін, пасля паўтарагадзіннага бою поўнасцю вызвалілі яго ад ворага. Над самым высокім будынкам горада (а гэта было педвучылішча) развяваўся чырвоны сцяг Перамогі. 9 ліпеня 1944 года у газеце “Праўда” быў надрукаваны загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага камандуючаму 3-ім Беларускім фронтам генералу арміі І.Д. Чарняхоўскаму, у якім гаварылася: “У азнаменаванне дасягнутага поспеху злучэнні і часці, якія найбольш вызначыліся ў баях за вызваленне горада Ліда, прадставіць да прысваення назвы “Лідскіх” і да ўзнагароджання ордэнамі. Сёння, 9 ліпеня у 22 гадзіны сталіца нашай Радзімы – Масква – салютуе доблесным вайскам, якія авалодалі горадам Ліда, дваццаццю артылерыйскімі залпамі са 120 гармат”. |
|
|
3.6.2024, 7:33
Сообщение
#6
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Чэрвень 23 - 80 гадоў назад быў зверскі закатаваны і расстраляны немцамі Міхаіл Ігнатаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў лідскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Міхал Ігнатаў нарадзіўся ў 1910 годзе ў Ліпецкай вобласці. У 1939 годзе быў камандзіраваны ў Ліду, дзе патрабаваліся кваліфікаваныя чыгуначнікі. Пераехаў разам з сям'ёй. Змаганне з нямецкімі захопнікамі ў Лідзе пачалося з першых дзён акупацыі. Невялікія падпольныя групы з ліку мясцовага насельніцтва, былых вайскоўцаў Чырвонай Арміі пачалі аб’ядноўвацца. Цэнтрам падполля стала партыйна-камсамольская група на чыгуначным вузле, якую арганізаваў камуніст Міхал Ігнатаў і камсамолец Аляксандр Клімко. Падпольшчыкі здзяйснялі дыверсіі на прадпрыемствах, чыгунцы, электрастанцыі, збіралі і хавалі зброю,аказвалі дапамогу ваеннапалонным, падтрымвалі сувязь з партызанскімі атрадамі “Іскра” і “Балтыец”. У маі 1944 года Міхала Ігнатава арыштавалі. Гестапаўцы жорстка катавалі Ігнатава, патрабуючы назваць імёны ўсіх падпольшчыкаў і сувязных, але ад яго нічога не дамагліся. 23 чэрвеня 1944 года пасля жорсткіх катаванняў у двары турмы яго расстралялі. Яму было ўсяго 33 гады. Пасмяротнае ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада |
|
|
2.5.2024, 7:30
Сообщение
#7
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Май 30 гадоў з часу стварэння бярозаўскага ўзорнага ансамбля танца “Крышталікі”. Ансамбль быў створаны ў 1994 годзе ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна пры Палацы культуры шклозавода “Нёман”. З 2008 дзейнічае пры гарадскім Доме культуры. У 2000 годзе яму было прысвоена званне “узорны аматарскі калектыў”. Заснавальніцай і кіраўніком ансамбля з’яўляецца Жанна Віктараўна Лебядзевіч. Асноўныя мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне ўдзельнікаў ансамбля, творчае развіццё і прапаганда нацыянальных культурных традыцый. “Узорны аматарскі калектыў” ансамбль танца “Крышталікі” добра вядомы як адзін з лепшых танцавальных калектываў Гродзенскай вобласці. Калектыў — лаўрэат і дыпламант розных фестываляў і конкурсаў. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 16.11.2024, 15:09 |