Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
1.8.2024, 7:30
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Жнівень 29 – 15 гадоў таму гораду Ліда быў уручаны вымпел “За мужнасці і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” і Ганаровая грамата. 29 чэрвеня убачыў свет Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка “Аб узнагародзе некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вяликай Айчыннай вайны”, а таксама Ганаровай граматай. У ліку 22-х узнагароджаных населеных пунктаў — горад Ліда. 29 жніўня 2009 года… Гэты дзень упісаны ў гісторыю горада як дата увекавечання памяці бессмяротнага подзвігу лідзян у гады мінулай вайны. У абяліска воінам-вызваліцелям прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны ўручэнню горада Лідзе высокай награды Прэзідэнта. Гады акупацыі не зламалі дух патрыятычна настроеных лідзян. Яны вялі мужную вайну з ворагам у падполлі і партызанскіх атрадах. На тэрыторыі Лідчыны дзейнічала некалькі злучэнняў партызан, якія грамілі нямецкія гарнізоны, узрывалі масты. На працягу чатырох гадоў акупацыі гітлераўцы на лідскай зямле не адчувалі спакою. 8 ліпеня 1944 годы прыйшло догачаканае вызваленне. |
|
|
1.7.2024, 8:20
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ліпень 8 – 80 гадоў з часу вызвалення Ліды ад нямецка-фаысцкіх захопнікаў. Згодна з распрацаванай аперацыяй “Баграціён” войскі 3-га Беларускага фронта пад камандаваннем генерала арміі Івана Данілавіча Чарняхоўскага імкліва прасоўваліся наперад, вызваляючы родную зямлю ад захопнікаў. 8 ліпеня 1944 года ў выніку ўмелага манеўра конніцы, танкаў, пяхоты чырвонаармейцы авалодалі горадам Ліда – буйным чыгуначным вузлом і важным апорным пунктам абароны немцаў на Гродзенскім напрамку. Першыя падраздзяленні нашых войск уварваліся ў горад з паўночнага ўсходу у 17 гадзін 30 хвілін, пасля паўтарагадзіннага бою поўнасцю вызвалілі яго ад ворага. Над самым высокім будынкам горада (а гэта было педвучылішча) развяваўся чырвоны сцяг Перамогі. 9 ліпеня 1944 года у газеце “Праўда” быў надрукаваны загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага камандуючаму 3-ім Беларускім фронтам генералу арміі І.Д. Чарняхоўскаму, у якім гаварылася: “У азнаменаванне дасягнутага поспеху злучэнні і часці, якія найбольш вызначыліся ў баях за вызваленне горада Ліда, прадставіць да прысваення назвы “Лідскіх” і да ўзнагароджання ордэнамі. Сёння, 9 ліпеня у 22 гадзіны сталіца нашай Радзімы – Масква – салютуе доблесным вайскам, якія авалодалі горадам Ліда, дваццаццю артылерыйскімі залпамі са 120 гармат”. |
|
|
3.6.2024, 7:33
Сообщение
#3
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Чэрвень 23 - 80 гадоў назад быў зверскі закатаваны і расстраляны немцамі Міхаіл Ігнатаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў лідскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Міхал Ігнатаў нарадзіўся ў 1910 годзе ў Ліпецкай вобласці. У 1939 годзе быў камандзіраваны ў Ліду, дзе патрабаваліся кваліфікаваныя чыгуначнікі. Пераехаў разам з сям'ёй. Змаганне з нямецкімі захопнікамі ў Лідзе пачалося з першых дзён акупацыі. Невялікія падпольныя групы з ліку мясцовага насельніцтва, былых вайскоўцаў Чырвонай Арміі пачалі аб’ядноўвацца. Цэнтрам падполля стала партыйна-камсамольская група на чыгуначным вузле, якую арганізаваў камуніст Міхал Ігнатаў і камсамолец Аляксандр Клімко. Падпольшчыкі здзяйснялі дыверсіі на прадпрыемствах, чыгунцы, электрастанцыі, збіралі і хавалі зброю,аказвалі дапамогу ваеннапалонным, падтрымвалі сувязь з партызанскімі атрадамі “Іскра” і “Балтыец”. У маі 1944 года Міхала Ігнатава арыштавалі. Гестапаўцы жорстка катавалі Ігнатава, патрабуючы назваць імёны ўсіх падпольшчыкаў і сувязных, але ад яго нічога не дамагліся. 23 чэрвеня 1944 года пасля жорсткіх катаванняў у двары турмы яго расстралялі. Яму было ўсяго 33 гады. Пасмяротнае ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада |
|
|
2.5.2024, 7:30
Сообщение
#4
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Май 30 гадоў з часу стварэння бярозаўскага ўзорнага ансамбля танца “Крышталікі”. Ансамбль быў створаны ў 1994 годзе ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна пры Палацы культуры шклозавода “Нёман”. З 2008 дзейнічае пры гарадскім Доме культуры. У 2000 годзе яму было прысвоена званне “узорны аматарскі калектыў”. Заснавальніцай і кіраўніком ансамбля з’яўляецца Жанна Віктараўна Лебядзевіч. Асноўныя мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне ўдзельнікаў ансамбля, творчае развіццё і прапаганда нацыянальных культурных традыцый. “Узорны аматарскі калектыў” ансамбль танца “Крышталікі” добра вядомы як адзін з лепшых танцавальных калектываў Гродзенскай вобласці. Калектыў — лаўрэат і дыпламант розных фестываляў і конкурсаў. |
|
|
29.3.2024, 10:11
Сообщение
#5
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 1919 год – 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Коннава (1919-1973), лейтэнанта Чырвонай Арміі, камандзіра партызанскага атрада “Іскра” на Лідчыне (1942-1944). Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені і шматлікімі медалямі. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада. Раптоўна развязаная фашыстамі вайна, імклівы наступ ворага на ўсход для многіх салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі быў неспадзяваным. Тысячы воінаў аказаліся ў першыя дні чорнай навалы ў акружэнні. Многія з іх не склалі зброі, а аб’ядноўваліся ў групы і вялі барацьбу з ворагам на яго тэрыторыі. Так дзейнічалі і салдаты, з якіх пасля ўтварыўся атрад “Іскра”. Камандзірам яго быў абраны лейтэнант-пагранічнік Аляксандр Коннаў. Першыя сутычкі з ворагам былі вельмі паспяховымі для партызан. Яны знішчылі нямала варожай сілы, пусцілі пад адхон некалькі фашысцкіх цягнікоў. Асабліва даставалася немцам, што мясціліся ў гарнізонах Бярозаўкі, вёсках Дакудава, Жырмуны, Геранёны. За паўтара года народныя мсціўцы з “Іскры” ўзарвалі 60 нямецкіх цягнікоў, вывелі са строю тысячы салдат і афіцэраў гітлераўскай Германіі |
|
|
7.3.2024, 7:17
Сообщение
#6
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакавік 1774 год – 250 гадоў назад у Ганчарах пабудавана драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы. Адной з найстарэйшай на Лідчыне царквой сёння з’яўляецца Ганчарская Свята-Пакроўская, а таксама гэта адзін з самых каштоўных будынкаў краіны. Пабудавана яна была часткова з камня і дрэва ў выглядзе карабля ў 1774 годзе. Да 1839 функцыянавала як уніяцкая. Царква базілікальнага тыпу. Іканастас з абразом Тайнай Вячэры. Царква — помнік драўлянага дойлідства. Ні ў гады вайны, ні ў гады ганенняў храм у Ганчарах разбураны не быў. Да нашых дзён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе. 24 – 40гадоў з дня нараджэння Дзінары Мазітавай (1984, г. Ліда), кампазітара, педагога, музыканта, лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў. Сваю першую оперу “Кветкі пад залевай” Дзінара напісала ў дзевяць гадоў па аднайменнай п’есе беларускага драматурга Ігара Сідарука. Опера гучала на міжнародным конкурсе “Надзея 93”, дзяўчынка стала яголаўрэатам. Наша зямлячка шмат канцэртуе, удзельнічае ў розных фестывалях, конкурсах. І, вядома ж, творыць музыку ў розных жанрах: опера, балет, сюіта, саната, раманс... А з’яўляеццамажлівасць — абавязковапрыязджае на радзіму. 26 – 35 гадоў з дня нараджэння Ігара Тура (1989,Лідскі раён), беларускага журналіста. Ігар Тур — пераможца ХІІІ нацыянальнага конкурсу “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Найлепшы рэпарцёр” (2017г.). Узнагароджаны Медалём Францішка Скарыны “за прафесіаналізм і асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі”. Аўтар кнігі “Ложь беглых” (2021г.) |
|
|
5.2.2024, 8:51
Сообщение
#7
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 8 - 110 гадоў з дня нараджэнняВалянціна Таўлая (1914–1947), беларускага паэта, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча. У верасні 1939 года вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй. У 1939—1941 гадах працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1941 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень — ліпень 1944). У верасні 1943 арыштаваны СД у Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і ваенных дзеячаў. З канца лета 1944 года — адказны сакратар навагрудскай раённай газеты «Звязда». У 1945—1947 гадах — старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Аўтар публіцыстычных нарысаў пра рэвалюцыйна-вызваленчую і антыфашысцкую барацьбу.Раскрыў мужнае аблічча рэвалюцыянера 1930-х гадоў, характэрныя рысы якога — глыбокае лірычнае перажыванне і ўнутраная гатоўнасць высокага ахвяравання, асэнсаванне сутнасці пройдзеных змагарных шляхоў і барацьбы як усечалавечай праблемы разняволення свету, абнаўлення жыцця. Пісаў літаратурна-крытычныя (пра творчасць Я. Купалы, П. Пестрака, Я. Брыля). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Міцкевіча, І. Крылова і інш. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 6:35 |